Вы тут

Праг­ма­тыч­ны ін­та­рэс


У Сма­ля­віц­кім ра­ё­не до­ля ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су ад­па­вя­дае па­каз­чы­ку раз­ві­тых еў­ра­пей­скіх кра­ін

Па­ста­ян­ная ка­мі­сія Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах пра­вя­ла вы­яз­ное па­ся­джэн­не ў го­ра­дзе Сма­ля­ві­чы, пры­све­ча­нае ўдзе­лу ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су ў фар­мі­ра­ван­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га і мяс­цо­ва­га бюд­жэ­таў.

«Ста­ра­ем­ся не пе­ра­шка­джаць. Па маг­чы­мас­ці»

— Мы вы­бра­лі Сма­ля­ві­чы, та­му што тут ся­рэд­ні і ма­лы біз­нес ро­біць важ­кі ўклад у эка­но­мі­ку ра­ё­на, — па­тлу­ма­чы­ла вы­бар мес­ца для пра­вя­дзен­ня вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Люд­мі­ла Да­бры­ні­на. — І ў гэ­тым за­слу­га не толь­кі геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча рэ­гі­ё­на, але і мяс­цо­вай ула­ды, якая на­ла­дзі­ла парт­нёр­скія ад­но­сі­ны з дзе­ла­вы­мі ко­ла­мі. Важ­на так­са­ма, што ў Сма­ля­ві­чах ство­ра­ны ўмо­вы, дзя­ку­ю­чы якім прад­пры­маль­ні­кі не толь­кі пра­па­нуюць роз­ныя па­слугі, але і зай­ма­юц­ца пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­цю.

Кіраўніцтва Смалявіч сваю зацікаўле-
насць у дзелавой актыўнасці раёна тлумачылі прагматычна: калі бізнес сюды прыйдзе, то выканкаму не трэба будзе шукаць бюджэтныя грошы на добраўпарадкаванне і развіццё тэрыторыі, сацыльнай сферы, інфраструктуры.

Па­шы­ра­нае па­ся­джэн­не пар­ла­менц­кай ка­мі­сіі ў Сма­ля­віц­кім рай­вы­кан­ка­ме пра­хо­дзі­ла ў ат­мас­фе­ры шчы­рай раз­мо­вы. Акра­мя дэ­пу­та­таў, прад­стаў­ні­коў Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах і мяс­цо­вай ула­ды, на ім пры­сут­ні­ча­лі кі­раў­ні­кі і за­сна­валь­ні­кі 12 пры­ват­ных кам­па­ній. Стар­шы­ня вы­кан­ка­ма Мі­ха­іл За­гор­цаў

у сва­ім вы­ступ­лен­ні па­збя­гаў вы­ка­рыс­тоў­ваць ліч­бы, тым не менш, ад­на з не­шмат­лі­кіх зра­бі­ла ўра­жан­не на пар­ла­мен­та­ры­яў: до­ля ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су ў кан­са­лі­да­ва­ным бюд­жэ­це ра­ё­на скла­дае 62%, што ад­па­вя­дае па­каз­чы­ку раз­ві­тых еў­ра­пей­скіх кра­ін.

Ся­род пе­ра­шкод для раз­віц­ця біз­не­су кі­раў­нік ра­ё­на на­зваў скла­да­ную пра­цэ­ду­ру атры­ман­ня спе­цы­яль­ных да­зво­лаў ад роз­ных служ­баў, не­да­хоп зям­лі, ма­на­па­лі­за­цыю энер­ге­тыч­най сфе­ры і час­тыя зме­ны пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня.

Асаб­лі­вая тэ­ма — ма­на­па­лізм энер­ге­ты­каў. Праб­ле­мы ў су­вя­зі з гэ­тым тар­мо­зяць не толь­кі раз­віц­цё біз­не­су, але і жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва. Лю­дзі бя­руць крэ­ды­ты, бу­ду­юць да­мы, а жыць у іх не мо­гуць з-за ад­сут­нас­ці элект­рыч­нас­ці і ацяп­лен­ня, тлу­ма­чыў стар­шы­ня вы­кан­ка­ма. Пры гэ­тым ка­ля 500 ча­ла­век што­дня пры­яз­джае ў Сма­ля­ві­чы з Мін­ска на пра­цу, а ўве­ча­ры з'яз­джае на­зад. Дэ­фі­цыт ра­бо­чых рук (ня­гле­дзя­чы на па­раў­наль­на доб­рыя за­роб­кі — ка­ля Вr7 млн у ся­рэд­нім) — вель­мі ак­ту­аль­ная для Сма­ля­віч праб­ле­ма.

Што ты­чыц­ца за­ка­на­даў­ства, то кі­раў­ніц­тва ра­ё­на пра­сі­ла пар­ла­мен­та­ры­яў пра ста­біль­ныя, прос­тыя, усім зра­зу­ме­лыя і дак­лад­на вы­зна­ча­ныя «пра­ві­лы гуль­ні». «Ка­лі пра­ві­лы вы­зна­ча­ны, то не мя­няй­це іх, — рэ­зю­ма­ваў свой зва­рот да дэ­пу­та­таў стар­шы­ня Сма­ля­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма. — Мы ста­ра­ем­ся не пе­ра­шка­джаць пры­ват­на­му біз­не­су па ме­ры сва­ёй маг­чы­мас­ці. На­ша за­да­ча — парт­нёр­ства. Па­куль што ў нас з дзе­ла­вы­мі ко­ла­мі не бы­ло ні­я­кіх кан­флік­таў. У 98% вы­пад­каў — гэ­та нар­маль­ныя лю­дзі, якія нар­маль­на пра­цу­юць і доб­ра­сум­лен­на пла­цяць па­да­ткі».

Іль­го­ты не тым

На­мес­ні­ца на­чаль­ні­ка Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ме­та­да­ло­гіі па­дат­ка­аб­кла­дан­ня ар­га­ні­за­цый Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах Іры­на Лу­фер­чык рас­ка­за­ла на па­ся­джэн­ні пра льго­ты, якія іс­ну­юць для ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су ў Бе­ла­ру­сі, у пры­ват­нас­ці — на тэ­ры­то­рыі ма­лых га­ра­доў і ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Яна па­раў­на­ла пад­атко­вую па­лі­ты­ку на­шай кра­і­ны з умо­ва­мі для біз­не­су ў Ка­зах­ста­не і Ра­сіі і пад­крэс­лі­ла, што ра­бо­та па спра­шчэн­ні па­дат­каў у Бе­ла­ру­сі не спы­не­на.

У ад­каз і яна, і пар­ла­мен­та­рыі па­чу­лі ад прад­стаў­ні­коў біз­не­су кры­ты­ку не­ка­то­рых ві­даў пад­атко­вых льгот, які­мі ка­рыс­та­юц­ца не тыя, для ка­го гэ­тыя льго­ты ства­ра­лі­ся.

— Па­ло­ва но­вых суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, за­рэ­гіст­ра­ва­ных у Сма­ля­віц­кім ра­ё­не, — гэ­та «доч­кі» і «ўнуч­кі» мін­скіх кам­па­ній, якія прос­та ка­рыс­та­юц­ца льго­та­мі, да­дзе­ны­мі, у тым лі­ку, Дэ­крэ­там №6 «Аб сты­му­ля­ван­ні прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці на тэ­ры­то­рыі ся­рэд­ніх, ма­лых га­рад­скіх па­ся­лен­няў, сель­скай мяс­цо­вас­ці», — рас­ка­заў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ТАА «Мі­ды­ві­са­на» Ула­дзі­мір ХАН­ДО­ЛІН. — Ка­лі бы­ваю ў Мін­ску, ба­чу, коль­кі ста­ла з'яў­ляц­ца пі­ка­паў, гру­за­вых аў­та­ма­бі­ляў, уве­зе­ных у Бе­ла­русь з вы­ка­ры­стан­нем льгот на мыт­ныя пош­лі­ны, гэ­та зна­чыць, дзяр­жа­ва не­да­атры­ма­ла гро­шы. Між тым, аб'­ёмы про­да­жу МА­За ска­ра­ці­лі­ся...

Кам­па­нія «Мі­ды­ві­са­на» з 1992 го­да пра­ек­туе і вы­раб­ляе аў­та­ма­бі­лі-фур­го­ны спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня. Яе кі­раў­нік за­кра­нуў і праб­ле­му, якая ўзнік­ла з увя­дзен­нем у Бе­ла­ру­сі ўты­лі­за­цый­на­га збо­ру. Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Хан­до­лі­на, у вы­ні­ку ўвя­дзен­ня збо­ру кан­ку­рэн­та­здоль­насць бе­ла­рус­кіх аў­та­ма­бі­ляў зні­зі­ла­ся (збор па­вы­сіў іх кошт ад 5 да 25 ты­сяч до­ла­раў), што ў сваю чар­гу не­га­тыў­на ад­бі­ла­ся на экс­пар­це. Кі­раў­нік пры­ват­на­га прад­пры­ем­ства па­дзя­ка­ваў ула­дам Сма­ля­віц­ка­га ра­ё­на за да­па­мо­гу з уня­сен­нем «Мі­ды­ві­са­ны» ў рэ­естр ар­га­ні­за­цый, якія пры­ня­лі на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы па ўты­лі­за­цыі аў­та­ма­бі­ляў. «Без гэ­тай пад­трым­кі яшчэ пры­нам­сі ме­сяц мы не змаг­лі б ні пра­да­ваць аў­та­тэх­ні­ку, ні за­клю­чаць но­выя да­га­во­ры», — ска­заў ён.

Стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах Люд­мі­ла Да­бры­ні­на пра­па­на­ва­ла ген­ды­рэк­та­ру пры­ват­на­га ма­шы­на­бу­даў­ні­ча­га прад­пры­ем­ства прад­ста­віць свае пра­па­но­вы па ўпа­рад­ка­ван­ні пад­атко­вых іль­гот у кан­суль­та­цый­ны са­вет пры Мі­ніс­тэр­стве па па­дат­ках і збо­рах, у які ўва­хо­дзяць і пар­ла­мен­та­рыі. «Ду­маю, мно­гія льго­ты бу­дуць пе­ра­гле­джа­ны, — ска­за­ла Люд­мі­ла Да­бры­ні­на. — Прад­стаў­ні­кі біз­не­су згод­ныя з тым, што мно­гія з іх ма­ла­эфек­тыў­ныя і не пры­но­сяць ад­да­чу для эка­но­мі­кі».

Удзель­ні­кі па­шы­ра­на­га па­ся­джэн­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі аб­мер­ка­ва­лі маг­чы­мыя да­дат­ко­выя пра­па­но­вы па спра­шчэн­ні дзей­най пад­атко­вай сіс­тэ­мы. Акра­мя та­го, пар­ла­мен­та­рыі раз­гле­дзе­лі пы­тан­ні на­паў­няль­нас­ці мяс­цо­вых бюд­жэ­таў не­аб­ход­ны­мі рэ­сур­са­мі, раз­мер­ка­ван­ня рас­ход­ных паў­на­моц­тваў па­між уз­роў­ня­мі бюд­жэ­таў, фор­мы фі­нан­са­вай да­па­мо­гі бюд­жэ­там, якія ста­яць ні­жэй, а так­са­ма асноў­ныя кі­рун­кі бюд­жэт­на-фі­нан­са­вай і пад­атко­вай па­лі­ты­кі на 2014 год.

Ад­каз біз­не­су

Пас­ля па­ся­джэн­ня ў вы­кан­ка­ме пар­ла­менц­кая ка­мі­сія на­ве­да­ла аб'­ект пры­да­рож­на­га сэр­ві­су «Грынп­ла­за» на скры­жа­ван­ні трас М-1 і М-2, за 8 кі­ла­мет­раў ад На­цы­я­наль­на­га аэ­ра­пор­та «Мінск», бу­даў­ніц­тва яко­га пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць сё­ле­та. Гэ­та паў­на­вар­тас­ны комп­лекс ад­па­чын­ку ся­род са­сно­ва­га ле­су: гас­ці­ні­ца на 140 мес­цаў, рэ­ста­ран, 10 ін­ды­ві­ду­аль­ных драў­ля­ных дам­коў, два SPA-комп­лек­сы, тэ­ніс­ныя кор­ты, мі­ні-фут­боль­нае по­ле, ін­тэр­нат для аб­слу­го­ва­га пер­са­на­лу, ва­да­ём, ду­бо­выя алеі...

— На­ша гас­ці­ні­ца бу­дзе за­па­тра­ба­ва­най, — не су­мня­ва­ец­ца ды­рэк­тар кам­па­ніі-за­бу­доў­шчы­ка ТАА «Аго­ра­бел» Люд­мі­ла НІЧ­ВА­ЮК. — Па-пер­шае, по­бач — аэ­ра­порт. Па-дру­гое, да­ро­га Мінск — Маск­ва. Ад Вар­ша­вы да Маск­вы коль­касць пры­да­рож­ных гас­ці­ніц не ад­па­вя­дае па­са­жы­ра­па­то­ку. Наш пра­ект ухва­лі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве транс­пар­ту, нас вель­мі пад­тры­малі ў Сма­ля­віц­кім ра­ёне.

Але са­мае га­лоў­нае, тут збі­ра­юц­ца пра­па­ноў­ваць вы­со­кі ўзро­вень сэр­ві­су, эка­ла­гіч­насць і на­цы­я­наль­ны ка­ла­рыт. Ці­ка­ва, што «Грынп­ла­за» раз­ме­шча­на на мес­цы бы­лой звал­кі. На тэ­ры­то­рыі комп­лек­су за­бу­доў­шчы­кі ўжо вы­са­дзі­лі ка­ля 400 дрэў, пры гэ­тым бу­даў­ні­кі імк­ну­лі­ся мак­сі­маль­на за­ха­ваць іс­ну­ю­чыя дрэ­вы.

Ула­даль­ні­кі комп­лек­су мяр­ку­юць пра­па­ноў­ваць сваю пля­цоў­ку для са­цы­яль­ных пра­ек­таў аб­лас­но­га маш­та­бу. «Першага чэрвеня мы за­про­сім сю­ды адо­ра­ных дзя­цей Мін­шчы­ны, па­про­сім Мак­сі­ма Мір­на­га пра­вес­ці з імі май­стар-клас, — па­дзя­лі­ла­ся ма­ра­мі Люд­мі­ла Ні­чва­юк. — Гэ­та бу­дзе ад­каз на­ша­га біз­не­су мяс­цо­вым ула­дам за пад­трым­ку».

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Сма­ля­віц­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?