Вы тут

З'яд­на­ныя ад­ной сет­кай...


Яшчэ зу­сім ня­даў­на сло­ва «ін­тэр­нэт» бы­ло тры­ва­ла звя­за­на са сло­вам «кам­п'ю­тар». За­раз су­свет­нае па­ву­цін­не да­ступ­нае не толь­кі тым, у ка­го ёсць кам­п'ю­тар або план­шэт, але на­ват тым, хто мае ма­біль­ны тэ­ле­фон.

Коль­касць ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў па­ста­ян­на па­вя­ліч­ва­ец­ца. Так, па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Бел­ста­та, ка­лі ў 2007 го­дзе ў Бе­ла­ру­сі на ад­ну ты­ся­чу юры­дыч­ных і фі­зіч­ных асоб бы­ло 293 аба­не­нты ін­тэр­нэ­ту, то ў 2013 го­дзе — ужо 996 аба­не­нтаў.

До­ступ у ін­тэр­нэт з мэ­тай ад­праў­кі і атры­ман­ня элект­рон­най пош­ты вы­ка­рыс­тоў­ва­юць 96% рэ­спан­дэн­таў, для по­шу­ку і раз­мя­шчэн­ня ін­фар­ма­цыі — 93,9%, для ажыц­цяў­лен­ня бан­каў­скіх апе­ра­цый — 90%, для пра­да­стаў­лен­ня пад­атко­вых дэк­ла­ра­цый — 84,2%, для атры­ман­ня блан­каў фор­маў ад дзяр­жаў­ных ор­га­наў (ар­га­ні­за­цый) — 83,4% аб­сле­да­ва­ных рэ­спан­дэн­таў.

Мо­ладзь лю­бой кра­і­ны хут­чэй пад­хоп­лі­вае но­ва­ўвя­дзен­ні і ак­тыў­на іх вы­ка­рыс­тоў­вае ў паў­ся­дзён­ным жыц­ці. Шма­т-
ін­ды­ка­тар­нае клас­тар­нае аб­сле­да­ван­не па ацэн­цы ста­но­ві­шча дзя­цей і жан­чын у Бе­ла­ру­сі, пра­ве­дзе­нае ў 2012 го­дзе, па­цвяр­джае гэ­ты факт. Ме­на­ві­та ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це 15-24 га­доў з'яў­ля­юц­ца най­больш ак­тыў­ны­мі ка­рыс­таль­ні­ка­мі ін­тэр­нэ­ту. Па вы­ні­ках да­сле­да­ван­ня, 95,3% ма­ла­дых жан­чын і 94,2% ма­ла­дых муж­чын ка­лі-не­будзь ка­рыс­та­лі­ся сет­кай.

Га­ра­джа­не вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ін­тэр­нэт час­цей, чым сель­скае на­сель­ніц­тва: 93,7% жан­чын і 92,9% муж­чын-га­ра­джан су­праць 77,8% жан­чын і 70,8% муж­чын — сель­скіх жы­ха­роў.

Ся­род рэ­гі­ё­наў больш ак­тыў­на ін­тэр­нэ­там ка­рыс­та­юц­ца жы­хар­кі Мін­ска — 96,1% і Гро­дзен­скай воб­лас­ці — 95,7%.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».