Вы тут

«Маз­га­вы штурм» ма­ла­дых ана­лі­ты­каў


80 ма­ла­дых ін­тэ­ле­кту­а­лаў са­бра­ла дру­гая рэс­пуб­лі­кан­ская на­ву­ко­ва-прак­тыч­ная кан­фе­рэн­цыя «Па­ра­дак-2015». Усе яны з'яў­ля­юц­ца ўдзель­ні­ка­мі бе­ла­рус­кай пра­гра­мы па по­шу­ку, ад­бо­ры і на­ву­чан­ні ма­ла­дых ана­лі­ты­каў для ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня «Ра­зум­ныя сет­кі». Сло­ган пра­ек­та — «Пра па­літы­ку не для кух­ні і не для фо­ру­му».

Пра­ект быў за­пу­шча­ны па да­ру­чэн­ні Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та ў каст­рыч­ні­ку 2012 го­да, а яго ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­ны цэнтр пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­сты­тут вы­шэй­шай шко­лы, БДУ і Мін­скі дзяр­жаў­ны лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт.

Як пры­зна­ец­ца ды­рэк­тар Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра Аляк­сандр Ба­за­наў,

пер­ша­па­чат­ко­ва яны раз­ліч­ва­лі па­да­браць для ра­бо­ты ў цэнт­ры ўся­го не­каль­кі ма­ла­дых і та­ле­на­ві­тых ана­лі­ты­каў: «Шчы­ра ка­жу­чы, мы не ча­ка­лі, што ў нас у кра­і­не зной­дзец­ца столь­кі ма­ла­дых лю­дзей з не­стан­дарт­ны­мі, ці­ка­вы­мі, маг­чы­ма, на­ват і кры­ху фан­тас­тыч­ны­мі, ідэ­я­мі, га­то­вых зай­мац­ца ана­лі­ты­кай пра­фе­сій­на, з прак­тыч­най ад­да­чай для Бе­ла­ру­сі і для ся­бе. Та­му пра­ект па­чаў імк­лі­ва па­шы­рац­ца...»

Ся­род па­тра­ба­ван­няў да ах­вот­ні­каў да­лу­чыц­ца да пра­ек­та бы­лі на­яў­насць ана­лі­тыч­ных здоль­нас­цяў, шы­ро­кі па­лі­тыч­ны кру­га­гляд і імк­нен­не ства­раць ана­лі­тыч­ны пра­дукт для прак­тыч­на­га вы­ка­ры­стан­ня ў ра­бо­це ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня. Між ін­шым, кон­курс у каст­рыч­ні­ку 2012 го­да склаў амаль 8 ча­ла­век на мес­ца.

— Для ма­ла­дых лю­дзей важ­на, што іх пра­па­но­вы не пы­ляц­ца на па­лі­цах, што яны мо­гуць прый­сці са сва­ім пунк­там по­гля­ду, са сва­ёй ідэ­яй у гэ­ты пра­ект і быць па­чу­ты­мі на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, што яны мо­гуць вес­ці пра­мы дыя­лог з мі­ніст­ра­мі, з ін­шы­мі ра­бот­ні­ка­мі дзяр­жаў­ных струк­тур, пры­во­дзіць свае ар­гу­мен­ты, дыс­ку­та­ваць, — пад­крэс­лі­вае на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра, ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Ра­зум­ныя сет­кі» Аляк­сей Ма­цэ­ві­ла. — «Па­ра­дак-2015» — гэ­та цыкл з пя­ці на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цый, у хо­дзе якіх бу­дуць сфар­му­ля­ва­ны вы­клі­кі і ак­ту­аль­ныя тэн­дэн­цыі, якія ўлі­чаць пры пад­рых­тоў­цы Пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на 2016—2020 га­ды.

Кан­фе­рэн­цыя ўклю­чае ча­ты­ры тэ­ма­тыч­ныя па­лі: гэ­та ма­дэр­ні­за­цыя эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі, ін­фар­ма­ты­за­цыя і фар­мі­ра­ван­не ін­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства ў Бе­ла­ру­сі, дзяр­жаў­ная ма­ла­дзёж­ная па­літ­ыка ў Бе­ла­ру­сі, знеш­няя па­лі­ты­ка і ўдзел Бе­ла­ру­сі ў гла­ба­лі­за­цый­ных пра­цэ­сах.

Сён­ня пад эгі­дай пра­ек­та «Ра­зум­ныя сет­кі» ство­ра­на ма­ла­дзёж­ная «фаб­ры­ка дум­кі», якая аб'­яд­ноў­вае амаль 150 ма­ла­дых ана­лі­ты­каў ва ўзрос­це да 35 га­доў. Ся­род за­дач, які­мі зай­ма­лі­ся ўдзель­ні­кі «Ра­зум­ных се­так», — рас­пра­цоў­ка пра­ек­та Кан­цэп­цыі ма­ла­дзёж­най кад­ра­вай па­лі­ты­кі, пад­рых­тоў­ка тэ­зі­саў Па­слан­ня Прэ­зі­дэн­та бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду і пар­ла­мен­ту ў 2013 го­дзе. За паў­та­ра го­да іс­на­ван­ня ан­лайн-су­пол­кі ў са­цы­яль­най сет­цы «УКан­так­це» ма­ла­дыя ана­лі­ты­кі пры­ня­лі ўдзел у аб­мер­ка­ван­ні амаль 80 ак­ту­аль­ных тэм. Дзяр­жаў­ныя ор­га­ны раз­гля­да­юць іх як ін­тэ­ле­кту­аль­ны кад­ра­вы рэ­зерв і за­пра­ша­юць на ра­бо­ту най­больш ак­тыў­ных удзель­ні­каў. Ана­лі­ты­кі пра­ек­та ўжо пра­цу­юць у Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­ным цэнт­ры, у мі­ніс­тэр­ствах эка­но­мі­кі і аду­ка­цыі.

удзел у кан­фе­рэн­цыі ўзя­лі аў­та­ры ін­ды­ві­ду­аль­ных пра­ек­таў, якія ты­чац­ца па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці кі­ра­ван­ня дзяр­жаў­най улас­нас­цю, удас­ка­на­лен­ня нар­ма­тыў­на-пра­ва­вой ба­зы для ра­бо­ты біз­не­су, ін­фар­ма­ты­за­цыі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, мер дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў да­чы­нен­ні да ма­ла­дых сем'­яў. На­прык­лад, пра­ект сту­дэнт­кі Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Да­р'і Тры­гу­ба­вай пры­све­ча­ны да­лу­чэн­ню Бе­ла­ру­сі да «Ру­ху су­праць ня­на­віс­ці ў ін­тэр­нэт-пра­сто­ры». Старт ма­ла­дзёж­на­му пра­ек­ту даў Са­вет Еў­ро­пы. Над рэа­лі­за­цы­яй кам­па­ніі па ба­раць­бе з мо­вай ня­на­віс­ці ў ін­тэр­нэ­це за­ду­ма­лі­ся і ма­ла­дыя бе­ла­ру­сы...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.