Вы тут

Вес­на­вое «па­ля­ван­не» на зя­мель­ныя ўчаст­кі


Кошт участ­каў пад Мінск­ам склаў ад 4 да 65 ты­сяч до­ла­раў

Учо­ра ў Мін­скім ра­ё­не ад­быў­ся чар­го­вы аў­кцы­ён па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць фі­зіч­ным асо­бам. Пры па­вы­ша­най ак­тыў­нас­ці па­куп­ні­коў з ма­ла­тка бы­лі пра­да­дзе­ны лі­та­раль­на ўсе ло­ты. Най­боль­шую ці­ка­васць лю­дзі з гра­шы­ма пра­яві­лі да ўчаст­каў у Ко­пі­шчы, Ра­там­цы і За­слаўі.

Тар­гі па­ча­лі­ся з Ба­раў­лян­ска­га сель­са­ве­та. Тры ўчаст­кі ў вёс­цы Ко­пі­шча бы­лі вы­стаў­ле­ны на аў­кцы­ён па ад­ноль­ка­вай па­чат­ко­вай ца­не — за 390 млн руб­лёў. На ўсе гэ­тыя ўчаст­кі без ка­му­ні­ка­цый пер­ша­па­чат­ко­ва бы­ло па­да­дзе­на ад 4 да 6 за­яў. У вы­ні­ку га­ра­чых тар­гоў най­да­ра­жэй на аў­кцы­ё­не быў пра­да­дзе­ны ме­на­ві­та пер­шы лот — учас­так за 650 млн руб­лёў (65 ты­сяч до­ла­раў). Два ас­тат­нія ўчаст­кі бы­лі пе­ра­да­дзе­ны ў пры­ват­ную ўлас­насць ад­па­вед­на за 519 і 580 млн руб­лёў. Іс­тот­на па­вя­лі­чыў­ся па­чат­ко­вы кошт (290 млн руб­лёў) участ­ка з элект­рыч­нас­цю ў вёс­цы Кур­га­ны Ба­раў­лян­ска­га сель­са­ве­та, які быў рэа­лі­за­ва­ны за 440 млн руб­лёў.

Жда­но­віц­кі сель­са­вет вы­стаў­ляў на тар­гі 3 зя­мель­ныя ўчаст­кі: адзін — у Жда­но­ві­чах і два — у Ра­там­цы. На лот у Жда­но­ві­чах знай­шоў­ся толь­кі адзін прэ­тэн­дэнт, та­му тар­гі па ім не пра­хо­дзі­лі. Па жа­дан­ні за­яў­ні­ка ён бу­дзе пра­да­дзе­ны яму па па­чат­ко­вай ца­не, якая па­вя­ліч­ва­ец­ца на 5%. Участ­кі ў Ра­там­цы ўжо ка­рыс­та­лі­ся па­вы­ша­ным по­пы­там. На адзін з іх бы­ло па­да­дзе­на 7 за­яў, а на дру­гі — 9. Учас­так 0,12 га з элект­рыч­нас­цю і га­зам па за­вул­ку Лі­ней­на­му пра­да­дзе­ны за 519 млн руб­лёў, а на­дзел пло­шчай 12 со­так без ка­му­ні­ка­цый па вул. Алім­пій­скай — за 382 млн руб­лёў.

Сур'­ёз­ным по­пы­там учо­ра ка­рыс­та­лі­ся ло­ты і ў За­слаўі. На два ўчаст­кі пло­шчай 10 і 15 со­так без ка­му­ні­ка­цый прэ­тэн­да­ва­лі ад­па­вед­на 8 і 4 за­яў­ні­кі. У вы­ні­ку ца­на на адзін лот з 88 млн руб­лёў па­вя­лі­чы­ла­ся да 228 млн руб­лёў, а на дру­гі — з 132 млн да 260 млн руб­лёў ($26 тыс.). Учас­так пло­шчай 9 со­так з элект­рыч­нас­цю і га­зам па вул. Пры­азёр­най меў аж­но 9 за­яў. Та­му па­чат­ко­вы кошт у 146 млн па­вя­лі­чыў­ся да 470 млн руб­лёў.

Ла­шан­скі сель­са­вет вы­ста­віў на аў­кцы­ён два зя­мель­ныя ло­ты — у вёс­ках Дзі­на­ра­ві­чы і Кру­ты. Участ­кі па 15 со­так част­ко­ва з ка­му­ні­ка­цы­я­мі пра­да­дзе­ны ад­па­вед­на за 108 і 90 млн руб­лёў.

У вёс­цы Гуз­га­лаў­ка Лу­га­вас­ла­бад­ско­га сель­са­ве­та пра­да­ваў­ся ўчас­так (15 со­так) з усі­мі ка­му­ні­ка­цы­я­мі. На яго прэ­тэн­да­ва­лі 6 ча­ла­век. У вы­ні­ку па­чат­ко­вая ца­на ло­та з 95 млн пад­ня­ла­ся да 298 млн руб­лёў. Шар­шун­скі сель­са­вет вы­стаў­ляў на тар­гі ў вёс­ках Да­шкі і Пух­ля­кі па ад­ным участ­ку, і яны бы­лі пра­да­дзе­ны. Апош­ні лот пры па­чат­ко­вым кош­це 25 млн руб­лёў рэа­лі­за­ва­ны за 40 млн (4 ты­ся­чы до­ла­раў). На­ступ­ны аў­кцы­ён па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць у Мін­скім ра­ё­не ад­бу­дзец­ца 11 кра­са­ві­ка.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.