Вы тут

Гу­ман­насць тут не па­трэб­на


Ад­каз­насць за нар­ка­ды­лер­ства мо­гуць па­вя­лі­чыць

Дня­мі ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Ка­мі­сіі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх пры Са­ве­це Мі­ніст­раў. Стар­шы­ня ка­мі­сіі, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь То­зік за­явіў, што не­аб­ход­на тэр­мі­но­ва пры­маць ра­шэн­ні па ба­раць­бе з рас­паў­сюдж­ван­нем нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў.

«Зра­біць больш жорст­кім ад­каз­насць трэ­ба на па­ра­дак. Гэ­та не тая сфе­ра, дзе мож­на пра­яў­ляць гу­ман­насць у да­чы­нен­ні да тых, хто мо­жа за­гу­біць сот­ні лю­дзей», — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер.

На па­ся­джэн­ні ка­мі­сіі так­са­ма аб­мяр­коў­ва­ла­ся ўня­сен­не па­пра­вак у не­ка­то­рыя за­ко­ны Бе­ла­ру­сі па пы­тан­нях па­пя­рэ­джан­ня п'ян­ства, без­на­гляд­нас­ці і пра­ва­па­ру­шэн­няў не­паў­на­лет­ніх. На­прык­лад, уз­рос­та­вы па­рог па про­да­жы ал­ка­голь­ных на­по­яў ма­ла­дым лю­дзям пра­па­ну­юць па­вя­лі­чыць з 18 да 21 го­да. Акра­мя та­го, раз­мо­ва іш­ла пра аб­ме­жа­ван­не про­да­жу спірт­но­га ў нач­ны час у роз­ніч­ным ганд­лі, акра­мя аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня.

Не­па­ко­і­ла ўдзель­ні­каў па­ся­джэн­ня і ар­га­ні­за­цыя ра­бо­ты па ча­со­вай пра­цоў­най за­ня­тас­ці не­паў­на­лет­ніх у воль­ны ад ву­чо­бы час. У тым лі­ку раз­мо­ва іш­ла пра ма­ла­дых лю­дзей, якія ста­яць на ўлі­ку ў ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, а так­са­ма тых, якія зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы. Ана­толь То­зік за­ўва­жыў, што мно­гія пад­лет­кі са­мі не мо­гуць ар­га­ні­за­ваць воль­ны час, та­му час­та трап­ля­юць у не­пры­ем­ныя гіс­то­рыі. У су­вя­зі з гэ­тым ён да­ру­чыў мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі, пра­цы і ахо­вы зда­роўя ўнес­ці па­шы­ра­ныя пра­па­но­вы аб рэ­аль­ным уцяг­ван­ні ў пра­цоў­ную дзей­насць школь­ні­каў як мі­ні­мум з 14-га­до­ва­га ўзрос­ту ў воль­ны ад ву­чо­бы час. «Пры­цяг­ва­ю­чы не­паў­на­лет­ніх да пра­цы, мы вы­ра­ша­ем ад­ра­зу не­каль­кі за­дач: за­ня­тасць у воль­ны час, маг­чы­масць за­ра­біць гра­шо­выя срод­кі, што асаб­лі­ва ак­ту­аль­на для дзя­цей з ня­поў­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў», — ска­заў мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч.

Ён на­га­даў пра ўзнаў­лен­не лет­ніх пра­цоў­ных ла­ге­раў, што ме­ла па­зі­тыў­ны вы­нік у пла­не за­ня­тас­ці і бы­ло ста­ноў­ча ўспры­ня­та дзець­мі і мо­лад­дзю. «Лі­чым, што не­аб­ход­на раз­ві­ваць пра­цоў­ныя лет­ні­кі», — за­явіў мі­ністр.

Пад­рых­та­ва­на па ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.