Вы тут

Алесь Ба­дак: «Верш пі­шаш для ся­бе, пес­ню — для пуб­лі­кі»


На во­чы мне не­ка­лі тра­пі­лі­ся дзі­ця­чыя кні­гі Але­ся Ба­да­ка. І пер­шае ўра­жан­не ад яго твор­час­ці вы­лі­ла­ся ў цвёр­дае абя­цан­не: гэ­тыя кні­гі па­він­ны пра­чы­таць мае дзе­ці! На­столь­кі зра­зу­ме­ла, па-доб­ра­му, ад­кры­та звяр­та­ец­ца ён да ма­лень­ка­га чы­та­ча. За ру­ку вя­дзе ма­ло­га па сцеж­ках да­рос­ла­га све­ту, ад­каз­ва­ю­чы на ўсе «дзі­ця­чыя» пы­тан­ні, якіх бы­вае шмат. Трош­кі ка­зач­нас­ці Алесь Ба­дак усё ж па­кі­дае са­бе ў кі­шэ­ні — дзі­ця па­він­на раз­ві­вац­ца плаў­на, і на мно­гія пы­тан­ні яно хо­ча па­чуць у ад­каз ней­кую каз­ку. «Ра­зу­мее дзі­ця­чую ду­шу», — ка­жа ў прад­мо­ве да кні­гі Але­ся «Ма­лень­кі ча­ла­век у вя­лі­кім све­це» пісь­мен­нік Вік­тар Шніп. Так, яшчэ ў ран­нім уз­рос­це, па­чы­на­ец­ца зна­ём­ства з Ба­да­ком-пісь­мен­ні­кам. Пра­цяг­ва­ец­ца паз­ней — як з вя­до­мым лі­та­ра­та­рам, кры­ты­кам і пуб­лі­цыс­там, аў­та­рам вер­шаў і слоў да шмат якіх вя­до­мых пе­сень. Але ця­пер Алесь Ба­дак яшчэ і га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя». Мы раз­маў­ля­лі пра тое, над чым твор­ца пра­цуе сён­ня і ў чым шу­кае на­тхнен­не.

— Ня­даў­на ў Бе­ла­ру­сі Вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да» быў рэа­лі­за­ва­ны ці­ка­вы пра­ект — вый­шла се­рыя кніг мастацкай літаратуры на­ро­даў СНД пад наз­вай «Су­гуч­ча сэр­цаў». Вы скла­даль­нік гэ­тай се­рыі. Ка­лі лас­ка, рас­ка­жы­це аб пра­ек­це пад­ра­бяз­ней і па­дзя­лі­це­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад пра­цы.

— Ка­лі я скла­даў гэ­тыя кні­гі, не­ад­на­ра­зо­ва пе­ра­кон­ваў­ся, што на ма­са­вым чы­тац­кім уз­роў­ні мы не­да­ацэнь­ва­ем лі­та­ра­ту­ру кра­ін бы­ло­га СССР. Не­да­ацэнь­ва­ем, бо не ве­да­ем яе, тых лі­та­ра­тур­ных пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­юц­ца на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Мно­гім зда­ец­ца, што тая лі­та­ра­ту­ра скон­чы­ла­ся на ім­ёнах пісь­мен­ні­каў са­вец­ка­га ча­су. Але за апош­нія двац­цаць з не­чым га­доў у на­шых су­се­дзяў па СНД з'я­ві­ла­ся ня­ма­ла но­вых ці­ка­вых аў­та­раў. Кож­ная з кніг гэ­тай се­рыі скла­да­ец­ца з дзвюх час­так: пер­шая — лі­та­ра­ту­ра ад­ной з кра­ін СНД, дру­гая — су­час­ная бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра. Вый­шла 11 кніг ты­ра­жом больш за ты­ся­чу эк­зэмп­ля­раў кож­ная. Тра­пі­лі яны не толь­кі ў біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі, але і ў роз­ныя куль­тур­ныя ўста­но­вы на­ша­га бліз­ка­га за­меж­жа.

— Коль­кі ча­су спат­рэ­бі­ла­ся, каб вы­даць 11 та­моў?

— Кні­гі вый­шлі за 2013 год. Ка­лі ў 70—80-я гады мінулага стагоддзя гэ­та зра­біць бы­ло до­сыць цяж­ка, то сён­ня ёсць ін­тэр­нэт, маг­чы­масць апе­ра­тыў­ных зно­сін. Ка­лі за­дум­ва­ла­ся се­рыя, у нас ужо бы­лі на­ла­джа­ны доб­рыя кан­так­ты з пісь­мен­ні­ка­мі Азер­бай­джа­на, Ар­ме­ніі, Та­джы­кі­ста­на, Турк­ме­ні­ста­на — амаль з усі­мі кра­і­на­мі СНД. Не ка­жу ўжо пра Ра­сію і Укра­і­ну. Да та­го ж, што­год на між­на­род­ны «круг­лы стол», пры­све­ча­ны мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры, пры­яз­джа­юць пісь­мен­ні­кі з роз­ных кра­ін. Зна­ё­мім­ся, пе­ра­піс­ва­ем­ся.

— Шмат пі­ша­це для дзе­так. Ма­е­це дзя­цей?

— Мая дач­ка На­та­ша ўжо да­рос­лая. Не­каль­кі га­доў та­му скон­чы­ла гу­ма­ні­тар­ны фа­куль­тэт БДУ.

— Ці на­тхня­ла вас дач­ка на на­пі­сан­не кніг?

— Для дзя­цей я па­чаў пі­саць яшчэ сту­дэн­там: апо­вес­ці, каз­кі. Ці­ка­ва ра­біць ней­кія ад­крыц­ці для ся­бе, пра ся­бе. Усе пы­тан­ні я за­да­ваў ад імя дзя­цей, але сам. Пі­саць для дзя­цей скла­да­ней, та­му што трэ­ба ўвай­сці ў дзі­ця­чы свет. І я ўва­хо­дзіў — ужо да­рос­лым. Не­ад­на­ра­зо­ва. Мне так зда­ва­ла­ся. Дзі­ця­чы свет — свое­асаб­лі­вы свет. Ме­на­ві­та ў гэ­тую па­ру фар­мі­ру­ец­ца ха­рак­тар ча­ла­ве­ка, яго ра­зу­мен­не даб­ра і зла. Пі­саць для ма­лень­кіх — вя­лі­кая ад­каз­насць. Дзі­ця ні­ко­лі не ска­жа, што яго пад­ман­вае кніж­ка, што так, як там на­пі­са­на, не бы­вае, ня­гле­дзя­чы на ўсю ка­зач­насць сю­жэ­та і па­во­дзін яе ге­ро­яў. Што да ва­ша­га пы­тан­ня... Да­лё­ка не кож­ны пісь­мен­нік, у ка­го ёсць дзе­ці, па­чы­нае пі­саць для дзя­цей. На­яў­насць улас­ных дзя­цей ці, ска­жам, пля­мен­ні­каў, ві­даць, важ­ная для пісь­мен­ні­ка, па­коль­кі ёсць маг­чы­масць па­ста­ян­на­га су­да­кра­нан­ня з дзі­ця­чым све­там, але гэ­та­га не­да­стат­ко­ва. Ка­лі дач­ка бы­ла ма­лая, та­ды яшчэ бы­лі мод­ныя грамп­лас­цін­кі. Я да­ваў ёй слу­хаць аў­ды­я­каз­кі «Кра­ка­дзіл Ге­на», «Маў­глі»... Ка­лі яны скон­чы­лі­ся, дач­ка па­тра­ба­ва­ла ўсё но­выя. І я рас­каз­ваў — пры­дум­ляў на ха­ду. Мо­жа быць, з гэ­та­га ўсё і па­ча­ло­ся.

— Ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, у 2008 го­дзе вы ста­лі лаў­рэ­а­там прэ­міі «За­ла­ты ку­пі­дон» за леп­шую кні­гу го­да ў на­мі­на­цыі «Пуб­лі­цыс­ты­ка»?

— Так, атры­маў яе за пер­шую кні­гу «Рас­лі­ны» се­рыі для дзя­цей «Усім пра ўсё». Гэ­ту се­рыю пры­ду­маў сам і ў якас­ці аў­та­ра яе рэа­лі­зоў­ваю. Пас­ля «Рас­лін» з'я­ві­лі­ся «Жы­вё­лы», «На­ся­ко­мыя», «Птуш­кі», «Вод­ны свет». Ця­пер рых­ту­ец­ца шос­тая кні­га. Але я вы­ра­шыў крыш­ку ады­сці ад жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту. Кні­га бу­дзе на­зы­вац­ца «Дзе мы жы­вём». З яе мож­на да­ве­дац­ца пра тое, з ча­го бу­да­ва­лі да­мы ў глы­бо­кай ста­ра­жыт­на­сці і з ча­го яны бу­ду­юц­ца ця­пер, якіх тра­ды­цый пры­трым­лі­ва­лі­ся на­шы прод­кі пры бу­даў­ніц­тве свай­го жыт­ла і ча­му з ча­сам не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія га­ра­ды драб­не­лі і сён­ня ўяў­ля­юць са­бой звы­чай­ныя вёс­кі.

— Акра­мя ўся­го, вы пі­ша­це яшчэ і тэкс­ты пе­сень. Ска­жы­це, коль­кі ўжо на­пі­са­на і хто іх вы­кон­вае?

— Ка­лі шчы­ра, не лі­чыў. Але ка­ля ста пе­сень ёсць дак­лад­на. Уво­гу­ле, ад­на з пер­шых пе­сень у рэ­пер­ту­а­ры Аляк­санд­ра Са­ла­ду­хі на­пі­са­на на мае сло­вы — «За­ва­ро­жа­ная фея». По­тым Са­ша Нэ­ма яе за­пі­саў пад гі­та­ру. Ця­пер яе вы­кон­ва­юць «Ве­ра­сы». Шмат пе­сень у рэ­пер­ту­а­ры ан­самб­ля «Сяб­ры», Ана­то­ля Яр­мо­лен­кі. Не так даў­но Іна Афа­нась­е­ва па-но­ва­му пе­ра­пі­са­ла пес­ню «Са­рам­лі­вая дзяў­чын­ка», ство­ра­ную 20 га­доў на­зад мною і кам­па­зі­та­рам Але­гам Елі­се­ен­ка­вым. Акра­мя та­го, мне ці­ка­ва пі­саць і для мо­ла­дзі. Ня­даў­на мы з тым жа Елі­се­ен­ка­вым на­пі­са­лі пес­ню для Юліі Гу­се­вай — «Ка­хаю і люб­лю», з якой яна бу­дзе ўдзель­ні­чаць у кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў на «Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску». У гэ­тай спя­вач­кі цу­доў­ны го­лас. Да та­го ж яна не за­мы­ка­ец­ца ў пэў­ных твор­чых рам­ках (так зва­ным фар­ма­це), які вель­мі шко­дзіць твор­чай ін­ды­ві­ду­аль­нас­ці. Та­му, мне зда­ец­ца, у Юліі вя­лі­кія перс­пек­ты­вы.

— Рас­ка­жы­це пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня ва­шай пер­шай пес­ні.

— Пер­шая пес­ня бы­ла на­пі­са­на без май­го ўдзе­лу (смя­ец­ца). Елі­се­ен­каў, з якім даў­но сяб­ру­ем і по­тым на­пі­са­лі шмат пе­сень, ку­піў у кні­гар­ні маю пер­шую кніж­ку, вы­браў, як яму зда­ва­ла­ся, са­мы пе­сен­ны верш і на­пі­саў на яго му­зы­ку. Ка­лі б я быў кам­па­зі­та­рам, то вы­браў бы гэ­ты верш ка­лі не са­мым апош­нім, то пе­рад­апош­нім у гэ­тым пе­ра­лі­ку. Верш на­зы­ваў­ся «Гро­шы». Ство­ра­ная пес­ня ўдзель­ні­ча­ла ў па­пу­ляр­ным не­ка­лі фес­ты­ва­лі «Пес­ню бя­ры­це з са­бою». Там, да­рэ­чы, я яе ўпер­шы­ню і па­чуў.

— Як зда­ра­ец­ца час­цей: спяр­ша пі­шуц­ца сло­вы, а по­тым на іх кла­дзец­ца му­зы­ка, аль­бо на­ад­ва­рот?

— Вя­до­ма, мне пра­сцей спа­чат­ку на­пі­саць сло­вы: тут я воль­ны сам вы­бі­раць рытм, вер­ша­ва­ны па­мер. Пас­ля — ад­даць іх кам­па­зі­та­ру, і ня­хай ён па­ку­туе, пры­дум­ля­ю­чы на сло­вы ме­ло­дыю. Да­рэ­чы, ка­лі спа­чат­ку пі­шац­ца му­зы­ка, вель­мі час­та яе рытм з паэ­тыч­на­га пунк­ту гле­джан­ня бы­вае «ня­пра­віль­ны», ла­ма­ны. Слу­ха­еш ужо га­то­вы за­піс — мо­жаш гэ­та­га і не ад­чуць. А ка­лі па­чы­на­еш чы­таць сло­вы якой-не­будзь па­пу­ляр­най пес­ні, то пер­шае ўра­жан­не, што аў­тар тэкс­ту ні­бы аб­са­лют­на не ва­ло­дае паэ­тыч­най гра­ма­тай! Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца пе­сень апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў. Тым не менш мно­гія мае пес­ні на­ра­джа­лі­ся ме­на­ві­та з га­то­вай ме­ло­дыі.

— Чым пес­ня ад­роз­ні­ва­ец­ца ад вер­ша?

— Верш пі­шаш для ся­бе, пра ся­бе, у пер­шую чар­гу хо­чаш, каб ён спа­да­баў­ся та­бе са­мо­му. Ка­лі верш мне не па­да­ба­ец­ца, я яго ні­ко­лі дру­ка­ваць не бу­ду. Пес­ня — гэ­та ін­шае. Пес­ню ты пі­шаш не для ся­бе, для вы­ка­наў­цы, а праз яго — для пуб­лі­кі. Та­му для мя­не вель­мі важ­на, ка­лі пі­шу пес­ню, ве­даць, хто яе бу­дзе вы­кон­ваць. Яшчэ ад­но вель­мі важ­нае ад­роз­нен­не: у вер­шы клю­ча­вая дум­ка, воб­раз мо­гуць быць дзе за­ўгод­на (на­па­чат­ку, уся­рэ­дзі­не, у кан­цы), у пес­ні — гэ­та аба­вяз­ко­ва пры­пеў. Та­му звы­чай­на я па­чы­наю пі­саць пес­ню з пры­пе­ву, а пас­ля ўжо «пад­га­няю» пад яго за­пе­вы.

Вось та­кі ён, Алесь Ба­дак. Твор­чы, ці­ка­вы, «цёп­лы» ча­ла­век. Упэў­не­ны, што су­стрэць во­жы­ка — на ра­дасць. Шчы­ра дзе­ліц­ца сва­і­мі ўспа­мі­на­мі. Яму мно­гае хо­чац­ца ска­заць, та­му час­та ад­на дум­ка дае штур­шок дру­гой — і раз­мо­ва на­паў­ня­ец­ца да­дат­ко­вы­мі сэн­са­мі. Роз­на­ба­ко­вы і гар­ма­ніч­ны. Ад­кры­ты, лёг­кі. Не­паў­тор­ны Алесь Ба­дак.

Гу­та­ры­ла Ан­ге­лі­на Пакачайла.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.