У межах ІV Міжнароднага форуму «Рынак капіталу Рэспублікі Беларусь» у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання лідараў айчыннага фінансавага рынку — лаўрэатаў першага конкурсу Cbonds Awards Belarus, паведамляе прэс-служба Беларусбанка.
Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаліся ў пяці намінацыях па выніках інтэрнэт-галасавання ўдзельнікаў фондавага рынку Беларусі і іншых суседніх краін. Трэба адзначыць, што Беларусбанк перамог у самай прэстыжнай намінацыі, бо заваяваў ганаровае званне лепшага інвестыцыйнага банка нашай краіны, а таксама ўвайшоў у лік прызёраў па дзвюх іншых намінацыях — «Лепшая аналітыка па фінансавых рынках» і «Лепшы брокер на рынку аблігацый».
«Атрыманыя ўзнагароды адлюстроўваюць вядучыя пазіцыі Беларусбанка на беларускай фондавым рынку і сведчаць пра высокую ацэнку партнёрамі і кліентамі якасці нашых паслуг. Віншую ўсіх калег, чыя прафесійная праца знайшла адлюстраванне ў гэтай прэстыжнай прэміі», — адзначыла ў сваім прывітальным слове дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Беларусбанка Маргарыта Лукашэнка.
Cbonds — адно з вядучых фінансавых інфармацыйных агенцтваў, якое ажыццяўляе сваю дзейнасць у Расіі, Украіне і Казахстане па напрамках развіцця інфармацыйных сайтаў (cbonds.іnfo, іnvestfunds.ru, preqveca.ru). Яно арганізуе правядзенне фінансавых канферэнцый, «круглых сталоў» і выстаў.
Сяргей КУРКАЧ.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!