Вы тут

Напаўзабыты сімвал Палесся


12 12

Ста­рой поль­ска­моў­най паш­тоў­цы з вы­явай па­ле­шу­ка з-пад Пін­ска — больш за 100 га­доў. У кан­цы ХІХ—пер­шай трэ­ці ХХ ста­год­дзяў пін­чу­кі бы­лі ўлю­бё­ны­мі ге­ро­я­мі паш­то­вак, за­пал­ка­вых эты­ке­так і ін­шай па­доб­най дру­ка­ва­най пра­дук­цыі, прад­стаў­ля­ю­чы тып ча­ла­ве­ка, амаль не за­кра­ну­та­га еў­ра­пей­скай цы­ві­лі­за­цы­яй. Ча­ла­ве­ка, які жы­ве іза­ля­ва­ным, у ней­кім сэн­се пер­ша­быт­ным жыц­цём, што­дня су­ты­ка­ец­ца з пры­ро­дай і атрым­лі­вае ад яе амаль усё, што трэ­ба для што­дзён­на­га по­бы­ту. Ці­ка­васць да Па­лес­ся як да ту­рыс­тыч­на­га рэ­гі­ё­на асаб­лі­ва ўзмац­ні­ла­ся ў між­ва­ен­най Поль­шчы. Па­ле­шу­коў лю­бі­лі за эк­за­тыч­насць, гэ­так­са­ма як гу­ра­лей — жы­ха­роў Тат­раў і кар­пац­кіх гу­цу­лаў — па­каз­ва­ю­чы іх на ты­по­вых чаў­нах-ад­на­дрэў­ках, з ся­кер­ка­мі, люль­ка­мі, ры­ба­лоў­ным рыш­тун­кам. На гэ­тым ма­люн­ку ма­ла­дзі­ца, якая ста­іць на бе­ра­зе ў свя­точ­най воп­рат­цы, тры­мае ў ру­цэ два дуб­чы­кі з на­ні­за­ны­мі на іх рыб­ка­мі. Та­га­час­на­му чы­та­чу не трэ­ба бы­ло тлу­ма­чыць, якія гэ­та рыб­кі. Усе і так ра­зу­ме­лі, што гэ­та сла­ву­тыя па­лес­кія ўю­ны.

За­ба­ло­ча­ная пры­пяц­кая раў­ні­на, увес­ну за­лі­тая ва­дой на дзя­сят­кі кі­ла­мет­раў, з ка­лю­жы­на­мі, якія доў­га не вы­сы­ха­юць, — гэ­та ідэа­льнае мес­ца жы­хар­ства для гэ­тай ма­лень­кай (да 18-25 см) і вель­мі жы­ву­чай рыб­кі. Асаб­лі­ва па­куль Па­лес­се не бы­ло бяз­дум­на асу­ша­на.

Лоў­ля ўю­ноў на пра­ця­гу ста­год­дзяў бы­ла ма­са­вым зі­мо­вым за­ня­ткам па­лес­ка­га се­ля­ні­на. Да гэ­та­га про­мыс­лу рых­та­ва­лі­ся ўлет­ку, ро­бя­чы ад­мыс­ло­выя пле­це­ныя «ка­шы» — паст­кі з па­двой­ным дном і ад­ту­лі­най па­ся­рэ­дзі­не. Пад­час ад­лі­гі, пас­ля моц­ных ма­ра­зоў, шмат­лі­кія ўю­ны ма­са­ва на­кі­роў­ва­лі­ся да па­верх­ні, дзе іх ужо ча­ка­лі ры­ба­кі. Яны пра­ся­ка­лі ў лё­дзе па­лон­кі і ўстаў­ля­лі ў іх паст­кі, ушчыль­ня­лі ад­ту­лі­ны, за­кры­ва­ючы па­верх­ню па­лон­кі са­ло­май. Ры­ба­кі не­каль­кі ра­зоў на дзень абы­хо­дзі­лі свае ўгод­дзі і пра­вя­ра­лі зда­бы­чу. Пры ўда­лай лоў­лі ў кож­ным ка­шы маг­ло быць 2-3 кі­ла­гра­мы ры­бы, і пры­тым не раз за дзень. Ую­ноў праз во­чы на­ніз­ва­лі па 15-18 штук на па­лач­ку (мет­ку) і су­шы­лі на ча­рэ­ні пра­па­ле­най пе­чы, якая асты­ва­ла.

Мя­са ўю­на вель­мі тлус­тае, мяк­кае, лег­ка­траў­нае, мае са­ла­джа­вы смак, хоць і моц­на ад­дае ці­най. Та­му пры­ня­та дбай­на змы­ваць слізь, якая па­кры­вае гэ­ту ры­бу.

Ую­ны не толь­кі ра­та­ва­лі па­ле­шу­ка ад го­ла­ду (за­мя­ня­ю­чы на­ват хлеб, ка­лі скан­ча­лі­ся за­па­сы збож­жа), але і слу­жы­лі свое­асаб­лі­вай мяс­цо­вай ва­лю­тай, за якую мож­на бы­ло на­быць усё не­аб­ход­нае ў по­бы­це. Пры гэ­тым ую­ноў цэ­лы­мі ва­за­мі вы­во­зі­лі за сот­ні кі­ла­мет­раў ад Пін­шчы­ны — у Кі­еў, Мінск, Віль­ню. У між­ва­ен­ную Вар­ша­ву больш за па­ло­ву рач­ной і азёр­най ры­бы па­стаў­ля­ла Па­лес­се.

12

Вя­до­мы ў гіс­то­рыі кра­ё­вай лі­та­ра­ту­ры пісь­мен­нік Юзэф Іг­на­цы Кра­шэў­скі, які на­ве­даў Пінск у ся­рэ­дзі­не 1830-х га­доў, стаў свед­кам тра­ды­цый­на­га ро­зыг­ры­шу, ах­вя­ра­мі яко­га амаль у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку ра­бі­лі­ся гос­ці го­ра­да. Ім быц­цам бы не­зна­рок рас­па­вя­да­лі пра гі­ганц­ка­га ўю­на, па­ме­рам з ча­ла­ве­ка, які жы­ве на лан­цу­гу пад ад­ным з мас­тоў. Хтось­ці пад­ах­воч­ваў­ся па­ка­заць гі­ган­та ці­каў­на­му гос­цю і доў­га ва­дзіў па го­ра­дзе, рас­па­вя­да­ю­чы зу­сім сур'­ёз­на, што ўюн вось-вось ус­плы­ве. Не­ка­то­рыя так і за­ста­ва­лі­ся ў не­да­свед­ча­нас­ці, ці іс­нуе гі­ганц­кі ўюн у рэ­ча­іс­нас­ці. Гэ­тую ле­ген­ду ў на­шы дні ўзна­віў скульп­тар Сяр­гей Жы­ле­віч, які аздо­біў пры­ват­ны сад скульп­тур у Ба­я­рах пад Пін­скам не­каль­кі­мі ста­ту­я­мі ле­ген­дар­на­га ўю­на. Шка­да, што ў Пін­ску да­гэ­туль не аца­ні­лі важ­нас­ці гэ­та­га га­рад­ско­га мі­фа для па­пу­ля­ры­за­цыі го­ра­да і рэ­гі­ё­на. А вось жы­ха­ры вёс­кі Вя­лі­кія Чу­ча­ві­чы су­сед­ня­га Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на вы­бра­лі ўю­на ў якас­ці вы­явы на сва­ім гер­бе.

Ую­ны на­столь­кі тлус­тыя, што сма­жаць толь­кі са­мых буй­ных, і тое з вя­лі­кай асця­рож­нас­цю, та­му што ад рыб­кі мо­жа ні­чо­га не за­стац­ца. Ую­на­мі на­ват ка­рыс­та­лі­ся ў якас­ці... све­чак, пра­дзя­ва­ю­чы праз іх ні­ця­ны кнот. Су­ша­ных ую­ноў на Па­лес­сі лю­бяць да­да­ваць у су­пы. Перш за ўсё — у «грыб­ны квас» (суп, які ва­рыц­ца на хлеб­ным або бу­ра­ч­ным ква­се з да­да­ван­нем су­ша­ных гры­боў і ўю­ноў), а так­са­ма ў ка­пус­нік. З імі так­са­ма ту­шы­лі бі­гас, ну і прос­та елі су­ша­ны­мі, гэ­так­са­ма, як лю­бую дроб­ную су­ша­ную ры­бу.

У наш час ую­ноў ня­лёг­ка су­стрэць на ба­за­ры. Ме­лі­я­ра­цыя Па­лес­ся моц­на ска­ра­ці­ла іх па­пу­ля­цыю, а ста­ра­жыт­ныя спо­са­бы лоў­лі ця­пер лі­чац­ца бра­кань­ер­ствам. Акра­мя пры­ват­на­га по­бы­ту, па­каш­та­ваць тра­ды­цый­ныя стра­вы з ую­на мож­на хі­ба што ў не­ка­то­рых аг­ра­ся­дзі­бах. Ба­дай, вар­та сур'­ёз­на за­ду­мац­ца пра тое, каб ха­ця б част­ко­ва ад­на­віць і ста­ра­жыт­ны про­мы­сел, і мі­фа­ло­гію на­паў­за­бы­та­га сім­ва­ла Па­лес­ся.

Сма­жа­ныя ўю­ны з жу­ра­він­на-мя­до­вым со­у­сам

Мёд і жу­ра­ві­ны лі­чац­ца зна­ка­вы­мі для ку­лі­на­рыі Па­лес­ся. У гэ­тым рэ­цэп­це яны сім­ва­ліч­на спа­лу­ча­юц­ца з ую­на­мі.

Склад­ні­кі: 800 г ую­ноў, 4 ст. лыж­кі рас­лін­на­га алею, 2 ст. лыж­кі му­кі, 2 шклян­кі жу­ра­він, 3/4 шклян­кі мё­ду, соль.

Пры­га­та­ван­не: Ста­ран­на ачыс­ціць і вы­тры­бу­шыць ую­ноў, па­са­ліць і аб­ка­чаць у му­цэ. Аб­сма­жыць у ра­за­грэ­тым алеі. Жу­ра­ві­ны раз­ду­шыць ві­дэль­цам, змя­шаць з мё­дам і па­да­грэць, да­вёў­шы да кі­пен­ня. Па­ліць со­у­сам сма­жа­ных ую­ноў пе­рад па­да­чай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.