Вы тут

Гісторыя пад нагамі


У Клец­ку знай­шлі скарб. Але ку­ды ён знік — за­гад­ка

Пры бу­даў­ніц­тве до­ма па ву­лі­цы Пуш­кі­на ў Клец­ку на па­чат­ку 2000 го­да ра­бо­чыя знай­шлі шкля­ны збан і аня­ме­лі... Ёміс­тасць бы­ла цал­кам на­поў­не­на за­ла­ты­мі ма­не­та­мі. Здаць сваю зна­ход­ку ку­ды трэ­ба і атры­маць за­слу­жа­ную ўзна­га­ро­ду — 25% ад кош­ту скар­бу — яны не за­ха­це­лі.

8-24

Шлях яў­рэй­скіх за­лат­ні­коў

Але ў ма­лень­кім га­рад­ку за­ха­ваць тай­ну вель­мі скла­да­на... Хут­ка ся­род жы­ха­роў па­паў­злі роз­ныя чут­кі, ча­сам вель­мі пе­ра­боль­ша­ныя: маў­ляў, та­го зо­ла­та бы­ло — хоць рыд­лёў­кай гра­бі. Тым больш, што адзін з бу­даў­ні­коў, за­ўва­жы­лі су­се­дзі, рап­тоў­на стаў жыць на шы­ро­кую на­гу, ку­піў аў­та­ма­біль. «На­ват не шка­дуе гро­шай на каў­ба­су і ры­бу хат­нім ка­там і са­ба­кам», — пе­ра­мы­ва­лі яны кост­кі не­спа­дзя­ва­на­му ба­га­цею.

Дру­гі ра­бо­чы пай­шоў ін­шым шля­хам: раз­да­ваў ма­не­ты зна­ё­мым, су­се­дзям за адзен­не, ней­кія рэ­чы, ці мя­няў за­лат­нік па смеш­най ца­не — 60 ты­сяч руб­лёў. На са­мой жа спра­ве яго ся­рэд­ні рын­ка­вы кошт на той час скла­даў звыш 450 ты­сяч руб­лёў у за­леж­нас­ці ад го­да ча­кан­кі.

Зра­зу­ме­ла, што «прад­пры­маль­ні­ка­мі» за­ці­ка­ві­ла­ся мяс­цо­вая мі­лі­цыя. Не­ўза­ба­ве ўла­даль­ні­каў скар­бу за­тры­ма­лі. Адзін з іх па­ве­да­міў, што част­ку чыр­вон­цаў за­ка­паў на ба­ло­це, але за­быў­ся, дзе схо­ван­ка. Апе­ра­тыў­ні­кі на­ват пра­вя­лі экс­пе­ры­мент, але без­вы­ні­ко­ва. У дру­го­га «ну­міз­ма­та» кан­фіс­ка­ва­лі рэшт­ку скар­бу — 12 ма­нет на­мі­на­лам 10 руб­лёў, якія пе­ра­да­дзе­ны ў му­зей гіс­то­рыі Клет­чы­ны, дзе за­хоў­ва­юц­ца і ця­пер.

Як рас­ка­за­лі яго су­пра­цоў­ні­кі, гэ­та ма­не­ты цар­скай ча­кан­кі 1899—1903 га­доў, ча­соў кі­ра­ван­ня ра­сій­ска­га са­ма­дзерж­ца Мі­ка­лая ІІ. Ці ўяў­ля­юць яны ней­кую каш­тоў­насць? Тыя, што вы­пу­шча­ны ў 1899-м, каш­ту­юць па рын­ка­вых цэ­нах не­каль­кі міль­ё­наў руб­лёў. А паз­ней­шыя, што змя­шча­юць уся­го 7,74 гра­ма зо­ла­та, — не та­кая ўжо і рэд­касць. Спра­ва ў тым, што ў 1897 го­дзе ў Ра­сіі па іні­цы­я­ты­ве мі­ніст­ра фі­нан­саў Сяр­гея Ві­тэ прай­шла гра­шо­вая рэ­фор­ма, якая ўво­дзі­ла за­ла­ты мо­на­ме­та­лізм. Да­зва­ляў­ся сва­бод­ны раз­мен крэ­дыт­ных бі­ле­таў на за­ла­тую ма­не­ту. Пры гэ­тым коль­касць каш­тоў­на­га ме­та­лу ў апош­няй змян­ша­ла­ся на тра­ці­ну. У 10 руб­лях за­мест 11,61 гра­ма зо­ла­та ста­ла 7,74 гра­ма (адзін за­лат­нік 78,24 до­лі). Ра­ней­шыя ма­не­ты «ім­пе­ры­ял» і «паў­ім­пе­ры­ял» ста­лі каш­та­ваць, ад­па­вед­на, 15 і 7,5 руб. З-за ня­зруч­нас­ці ў раз­лі­ках яны бы­лі за­ме­не­ны больш пры­дат­ны­мі да аба­ра­чэн­ня за­ла­ты­мі ма­не­та­мі на­мі­на­лам 10 і 5 руб­лёў (2/3 і 1/3 ім­пе­ры­я­ла). Ажыц­цяў­лен­не гра­шо­вай рэ­фор­мы хоць і ста­ла скрыт­най дэ­валь­ва­цы­яй руб­ля, але да­зво­лі­ла ста­бі­лі­за­ваць ра­сій­скую ва­лю­ту да па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны.

...Ка­лі ма­не­ты па­сту­пі­лі ў мі­лі­цыю, уз­нік­лі цяж­кас­ці з іх за­ха­ван­нем. Бо ні­хто не ве­даў дак­лад­на, якую каш­тоў­насць яны са­бой уяў­ля­юць. Спа­чат­ку ха­це­лі на­кі­ра­ваць чыр­вон­цы на экс­пер­ты­зу ў ка­мі­тэт па ахо­ве пом­ні­каў гіс­то­рыі і куль­ту­ры. Па­куль іш­лі ўзгад­нен­ні, не­аб­ход­на бы­ло ку­дысь­ці дзець тое, што за­ста­ло­ся ад скар­бу. Мяс­цо­вы му­зей на той час не меў лі­цэн­зіі на за­ха­ван­не та­кіх каш­тоў­нас­цяў. Бан­кі ж на­ад­рэз ад­мо­ві­лі­ся мець спра­ву са зна­ход­кай. Ка­тэ­га­рыч­ны­мі бы­лі і ў фі­нан­са­вым ад­дзе­ле рай­вы­кан­ка­ма. Да­вя­ло­ся па­кі­нуць гэ­тыя 12 ма­нет у зброй­ным па­коі РА­УС. Вый­шлі на дзяр­жаў­ных ацэн­шчы­каў і праз год атры­ма­лі ад­каз, што ма­не­ты са­праў­ды ад­но­сяц­ца да 1899—1903 га­доў. У за­леж­нас­ці ад на­мі­на­лу ў ся­рэд­нім кож­ная з іх каш­та­ва­ла 125 до­ла­раў. Не­каль­кі му­зе­яў Бе­ла­ру­сі вы­ка­за­лі жа­дан­не пры­няць чыр­вон­цы ў свае экс­па­зі­цыі. Але яны бы­лі пе­ра­да­дзе­ны ў му­зей гіс­то­рыі Клет­чы­ны, пас­ля та­го як ён атры­маў пра­ва на за­ха­ван­не та­кіх рэ­чаў.

Да­рэ­чы, скарб знай­шлі на мес­цы бы­ло­га яў­рэй­ска­га ге­та. Мяр­ку­юць, што яго ўлас­ні­кам бы­ла ба­га­тая яў­рэй­ская сям'я.

Зо­ла­та з каў­ша эк­ска­ва­та­ра

Акра­мя та­го, у ін­тэр­нэ­це, рас­каз­вае ка­рэс­пан­дэнт Клец­кай ра­ён­най га­зе­ты Юрый Мыс­ліц­кі, уда­ло­ся знай­сці і ці­ка­вую ін­фар­ма­цыю жы­хар­кі Клец­ка. Жан­чы­на сцвяр­джае, што не­ка­лі ў Клец­ку бы­ло вель­мі шмат зо­ла­та. Падчас бу­даў­ніц­тва га­рад­ско­га ўні­вер­ма­га з каў­ша эк­с­ка­ва­та­ра па­сы­па­лі­ся за­ла­тыя ма­не­ты. Ка­ля гэ­та­га мес­ца, маў­ляў, са­бра­ла­ся шмат ах­во­чых па­жы­віц­ца дар­маў­шчы­най. Усе ха­па­лі ма­не­ты — хто коль­кі мог. А кі­роў­ца эк­ска­ва­та­ра спра­ба­ваў жме­ня­мі за­піх­нуць іх за абедз­ве шча­кі і на­ват не­каль­кі пра­глы­нуў. Муж­чы­ну за­бра­лі ў мі­лі­цыю і пра­тры­ма­лі там ней­кі час, а за­тым вы­пус­ці­лі.

Спа­чат­ку не ха­це­ла­ся на­да­ваць сур'­ёз­най ува­гі гэ­тай анек­да­тыч­най сі­ту­а­цыі. Неш­та па­доб­нае на фо­ру­мах у се­ці­ве мо­жа па­ве­да­міць лю­бы школь­нік. Але ад ад­на­го да­стат­ко­ва вя­до­ма­га ў го­ра­дзе ча­ла­ве­ка, які за­хап­ля­ец­ца гіс­то­ры­яй Клец­ка, Юрый атры­маў звест­кі, якім мож­на да­вя­раць. Спра­ва ў тым, што на мес­цы ця­пе­раш­ня­га ўні­вер­ма­га ка­лісь­ці зна­хо­дзі­лі­ся пры­ват­ныя двух­па­вяр­хо­выя да­мы яў­рэй­скіх куп­цоў. На пер­шых па­вер­хах бы­лі абут­ко­вы ма­га­зін, май­стэр­ні, пар­фум­ныя і хар­чо­выя лаў­кі. Пад­час аку­па­цыі Бе­ла­ру­сі нем­ца­мі ў 1941 го­дзе іх ула­даль­ні­кі, мож­на зда­гад­вац­ца, сха­ва­лі скарб ка­ля свай­го жыл­ля, за­тым апы­ну­лі­ся ў ге­та. Маг­чы­ма, там за­гі­ну­лі, а скарб так і за­стаў­ся ля­жаць да леп­шых ча­соў. У кан­цы 1950-х га­доў яго знай­шлі пры ўзвя­дзен­ні ўні­вер­ма­га.

Як згад­ва­юць свед­кі тых па­дзей, зо­ла­та са­праў­ды бы­ло вель­мі шмат. Не­ка­то­рыя кі­роў­цы на­ват спра­ба­ва­лі на­поў­ніць ім бен­за­ба­кі аў­та­транс­пар­ту. А вось ку­ды па­дзе­ла­ся зо­ла­та, як і ў пер­шым вы­пад­ку, не­вя­до­ма.

За даў­нас­цю ча­су цяж­ка ўдак­лад­ніць дэ­та­лі гэ­тай спра­вы. Але, як ка­жуць, ды­му без агню не бы­вае... Клецк ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца, бу­ду­ец­ца. І хто яго ве­дае, якія та­ям­ні­цы ха­ва­юць му­ры ста­рых да­моў.

Не буль­бай адзі­най

Бе­ла­русь ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе на­зы­ва­юць кра­і­най скар­баў. Іх зна­хо­дзяць ар­хе­о­ла­гі пры рас­коп­ках, бу­даў­ні­кі, жы­ха­ры на сва­іх ага­ро­дах, зя­мель­ных участ­ках пад­час пе­ра­вор­ван­ня, ка­пан­ня гле­бы. На дум­ку спе­цы­я­ліс­таў, гэ­та­му спры­я­лі шмат­лі­кія вой­ны, што вя­лі­ся на на­шай тэ­ры­то­рыі, ганд­лё­выя шля­хі, што пра­хо­дзі­лі тут, вы­гад­нае геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча. Не­вы­пад­ко­ва ў Бе­ла­ру­сі іс­нуе шмат ле­ген­даў, у тым лі­ку і мі­фіч­ных, звя­за­ных са скар­ба­мі. Мне, на­прык­лад, у дзя­цін­стве ба­бу­ля рас­каз­ва­ла пра за­топ­ле­ныя за­ла­тыя лод­кі з за­ла­ты­мі і ся­рэб­ра­ны­мі ма­не­та­мі. Мес­ца іх зна­хо­джан­ня мож­на рас­па­знаць па бе­лых і чыр­во­ных агень­чы­ках на па­верх­ні ва­ды. Маў­ляў, каш­тоў­нас­ці са­мі про­сяц­ца ў ру­кі, але лю­дзі ба­яц­ца не­вя­до­мых зна­каў і ўця­ка­юць.

У на­шай кра­і­не зной­дзе­на ня­ма­ла скар­баў, якія ўяў­ля­юць са­бой са­праўд­ную каш­тоў­насць. Са­мым буй­ным лі­чыц­ца скарб з вёс­кі Казь­ян­кі По­лац­ка­га ра­ё­на, зной­дзе­ны вы­пад­ко­ва на ўза­ра­ным по­лі мяс­цо­вы­мі хлоп­чы­ка­мі. Гэ­та дыр­ха­мы Араб­ска­га ха­лі­фа­та, што бы­лі ў ганд­лё­вым аба­ро­це Ус­ход­няй Еў­ро­пы да ся­рэ­дзі­ны XІ ста­год­дзя. Знач­ная част­ка ма­нет знік­ла не­вя­до­ма ку­ды. Яшчэ адзін скарб, што не мае ана­ла­гаў ва ўсёй Ус­ход­няй Еў­ро­пе, вы­яў­ле­ны на ўскрай­ку вёс­кі Дзяг­ця­ны Ка­пыль­ска­га ра­ё­на ў 1957 го­дзе. Гэ­та 7000 ся­рэб­ра­ных юве­лір­ных вы­ра­баў і ма­нет у ар­на­мен­та­ва­ным зба­не. Ся­род іх 123 ды­на­рыі чэш­скай ча­кан­кі. Боль­шасць прад­ме­таў бы­ла ўкра­дзе­на ў мо­мант зна­ход­кі.

Да­дам, па­вод­ле бе­ла­рус­ка­га за­ка­на­даў­ства не­за­кон­нае пры­сва­ен­не, па­шко­джан­не або зні­шчэн­не прад­ме­таў, што ма­юць гіс­то­ры­ка-куль­тур­ную каш­тоў­насць, ка­ра­юц­ца штра­фа­мі ці гра­мад­скі­мі ра­бо­та­мі. Але гэ­та тэ­а­рэ­тыч­на. У бы­лым Са­вец­кім Са­ю­зе ча­ла­век, які знай­шоў скарб, мог раз­ліч­ваць на 25-пра­цэнт­нае ўзна­га­ро­джан­не ад яго кош­ту. У Бе­ла­ру­сі ў гэ­тым вы­пад­ку пра­ду­гле­джа­на ўзна­га­ро­джан­не ў па­ме­ры 50% ад рэ­аль­на­га кош­ту. Але ка­лі скарб быў зной­дзе­ны на чу­жым участ­ку, то су­ма дзе­ліц­ца па­роў­ну па­між яго ўла­даль­ні­кам і тым, хто яго ад­шу­каў. У вы­ні­ку, кож­на­му да­ста­юц­ца ўсё ж тыя 25%.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?