Вы тут

Рэ­зер­вы змен­шы­лі­ся


Па вы­ні­ках са­ка­ві­ка зо­ла­та­ва­лют­ныя рэ­зер­вы Бе­ла­ру­сі, згод­на з ме­та­да­ло­гі­яй МВФ, ска­ра­ці­лі­ся на 428,5 млн до­ла­раў ЗША і, па па­пя­рэд­ніх звест­ках, на 1 кра­са­ві­ка скла­лі 5,715 млрд до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це, па­ве­дам­ляе ўпраў­лен­не ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Нац­бан­ка.

У на­цы­я­наль­ным вы­зна­чэн­ні аб'­ём зо­ла­та­ва­лют­ных за­па­саў ска­ра­ціў­ся на 418,9 млн до­ла­раў ЗША і на 1 кра­са­ві­ка склаў 6,301 млрд до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це. «На зні­жэн­не аб'­ёму зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў паў­плы­ва­ла па­га­шэн­не ў поў­ным аб'­ёме ўра­дам і На­цы­я­наль­ным бан­кам знеш­ніх і ўнут­ра­ных аба­вя­за­цель­стваў у за­меж­най ва­лю­це, а так­са­ма па­мян­шэн­не кош­ту зо­ла­та на між­на­род­ным рын­ку каш­тоў­ных ме­та­лаў», — сцвяр­джа­юць у га­лоў­ным бан­ку кра­і­ны.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?