Вы тут

На­дышоў час пры­маць ра­ды­каль­ныя ме­ры су­праць нар­ко­ты­каў


Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, пры­ма­ю­чы з дак­ла­дам стар­шы­ню Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз Анд­рэя Шве­да.

На су­стрэ­чы ся­род ін­шых тэм бы­ло за­кра­ну­та пы­тан­не на­яў­нас­ці ў ка­мі­тэ­та не­аб­ход­най ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы для пра­вя­дзен­ня экс­пер­тыз на вы­со­кім уз­роў­ні, па­ве­дам­ляе Бел­ТА. Анд­рэй Швед рас­ка­заў, што для вы­яў­лен­ня і да­сле­да­ван­ня нар­ко­ты­каў у апош­ні час бы­ло за­куп­ле­на но­вае аб­ста­ля­ван­не, якім за­бяс­пе­ча­ны як цэнт­раль­ны апа­рат, так і прак­тыч­на ўсе аб­лас­ныя ўпраў­лен­ні ве­дам­ства. «На­шы ла­ба­ра­то­рыі ў ста­не вы­явіць лю­бы нар­ко­тык на пра­ця­гу 30–40 хві­лін», — пад­крэс­ліў Анд­рэй Швед. Ён асаб­лі­ва ад­зна­чыў, што гэ­та да­ты­чыц­ца ў тым лі­ку спай­саў — праб­ле­мы, якая ў ця­пе­раш­ні час шы­ро­ка аб­мяр­коў­ва­ец­ца ў гра­мад­стве і з якой не­аб­ход­на зма­гац­ца. Каб па­вы­сіць апе­ра­тыў­насць пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, у пер­шую чар­гу апе­ра­тыў­ных служ­баў, на­ла­джа­на і эфек­тыў­на пра­цуе сіс­тэ­ма круг­ла­су­тач­на­га пра­вя­дзен­ня экс­пер­тыз і да­сле­да­ван­няў.

«Та­ды пой­дзем ра­ды­каль­на ў гэ­тым кі­рун­ку, час пры­маць ра­ды­каль­ныя ме­ры ў ба­раць­бе су­праць нар­ко­ты­каў у на­шым гра­мад­стве», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Ка­лі мы ўзбро­е­ны і мо­жам гэ­та на вы­со­кім уз­роў­ні ра­біць, зна­чыць, трэ­ба ад­да­ваць рас­па­ра­джэн­ні ўсім ор­га­нам ула­ды, у тым лі­ку за­ка­на­даў­цам, каб бы­лі пры­ня­тыя са­мыя жорст­кія ў гэ­тых ад­но­сі­нах ме­ры. Я ду­маю, ваш ка­мі­тэт пад­клю­чыц­ца да пра­цэ­су вы­пра­цоў­кі ад­па­вед­ных пра­па­ноў і пры­ме ак­тыў­ны ўдзел у аб­мер­ка­ван­ні і пры­няц­ці ра­шэн­няў», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Акра­мя та­го, на су­стрэ­чы аб­мяр­коў­ва­лі­ся фар­мі­ра­ван­не, пер­шыя вы­ні­кі і праб­лем­ныя мо­ман­ты ў дзей­нас­ці Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз, які па­чаў пра­цу менш за год та­му. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма на­га­даў аб за­да­чы па ап­ты­мі­за­цыі струк­ту­ры і коль­кас­ці гэ­та­га но­ва­га ор­га­на.

Па сло­вах Анд­рэя Шве­да, ана­ліз служ­бо­вай дзей­нас­ці за мі­ну­лы пе­ры­яд па­каз­вае вы­со­кую эфек­тыў­насць і вы­ні­ко­васць пры­ня­та­га ра­шэн­ня аб аб'­яд­нан­ні экс­перт­ных пад­раз­дзя­лен­няў у адзін дзяр­жаў­ны ор­ган. Пра гэ­та свед­чаць і асноў­ныя па­каз­чы­кі ра­бо­ты дзярж­ка­мі­тэ­та — у не­каль­кі ра­зоў па­вы­сі­ла­ся якасць, ска­ра­ці­лі­ся тэр­мі­ны пра­вя­дзен­ня экс­пер­тыз. Знач­на па­леп­шы­лі­ся па­каз­чы­кі ра­бо­ты і па ін­шых на­прам­ках.

Анд­рэй Швед унёс шэ­раг пра­па­ноў па ўдас­ка­на­лен­ні су­до­ва-экс­перт­най дзей­нас­ці без да­дат­ко­вых бюд­жэт­ных вы­дат­каў, якія ў асноў­ным бы­лі пад­тры­ма­ны Прэ­зі­дэн­там. Ад­на з пра­па­ноў ты­чы­ла­ся маг­чы­мас­ці спаг­нан­ня з ві­на­ва­тых у рам­ках кры­мі­наль­на­га і ад­мі­ніст­ра­цый­на­га пра­цэ­су тых вы­дат­каў, якія ня­се дзяр­жа­ва ў су­вя­зі з пра­вя­дзен­нем су­до­вых экс­пер­тыз. Да­ру­чэн­не аб пра­пра­цоў­цы ад­па­вед­ных за­ка­на­даў­чых змен бу­дзе да­дзе­на Вяр­хоў­на­му Су­ду, Дзярж­ка­мі­тэ­ту су­до­вых экс­пер­тыз і След­ча­му ка­мі­тэ­ту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.