Вы тут

Не сапсуйце сабе вясну!


На­вес­ці па­ра­дак на ўчаст­ку і не па­зба­віц­ца ма­ё­мас­ці з-за ўлас­най ня­дбай­нас­ці ўда­ец­ца не ўсім

Па­чы­на­ец­ца дач­ны се­зон. На ле­ці­шчы едуць дзя­сят­кі ты­сяч лю­дзей, якія па­ча­лі пры­во­дзіць пры­ся­дзіб­ныя ўчаст­кі ў на­леж­ны стан пас­ля пра­цяг­лай ад­сут­нас­ці. Зра­зу­ме­ла, што не­па­трэб­нае смец­це, якое на­збі­ра­ла­ся за гэ­ты час, ім прый­дзец­ца ку­дысь­ці дзя­ваць. Са­мы лёг­кі ва­ры­янт — гэ­та ад­пра­віць яго ў по­лы­мя. Але ж ён, гэ­ты ва­ры­янт, са­мы не­бяс­печ­ны.

Не­свя­до­мыя дач­ні­кі па­чы­на­юць прос­та спаль­ваць су­хую тра­ву і ін­шае смец­це, за­быў­шы­ся пры гэ­тым на пра­ві­лы су­праць­па­жар­най бяс­пе­кі. І та­кая не­ахай­насць мо­жа вый­сці бо­кам не толь­кі для гас­па­да­ра, але і для яго су­се­дзяў па па­сёл­ку, та­ва­рыст­ве або вёс­цы. Асаб­лі­ва гэ­та важ­на ця­пе­раш­нім ску­пым на даж­джы па­чат­кам вяс­ны...

— Толь­кі за пер­шыя тры ме­ся­цы спаль­ван­не смец­ця скон­чы­ла­ся са­мым не­па­праў­ным для пя­ці ча­ла­век! Як пра­ві­ла, ах­вя­ра­мі агню ста­но­вяц­ца па­жы­лыя лю­дзі, якія з-за ста­ну зда­роўя не мо­гуць апе­ра­тыў­на па­кі­нуць ачаг по­лы­мя, — га­во­рыць на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі пра­фі­лак­тыч­най работы МНС Рус­лан Лі­ха­ма­наў.

— Яшчэ ад­на ад­мет­насць без­ад­каз­ных па­во­дзін з аг­нём у пры­ват­ным сек­та­ры — бес­кант­роль­нае рас­паў­сюдж­ван­не по­лы­мя. Све­жы вы­па­дак ад­быў­ся 30 са­ка­ві­ка ў вёс­цы Но­вая Ні­ва Круп­ска­га ра­ё­на. У 15.20 у цэнтр апе­ра­тыў­на­га рэ­ага­ван­ня ра­ён­на­га ад­дзе­ла па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях па­сту­пі­ла па­ве­дам­лен­не аб за­га­ран­ні смец­ця. Пад­раз­дзя­лен­не на мес­ца па­дзей пры­бы­ла апе­ра­тыў­на, але з-за су­хо­га на­двор'я агонь пай­шоў гу­ляць па вёс­цы. Уся­го ж ад­кры­тым по­лы­мем га­рэ­лі 4 не­жы­лыя да­мы і 8 гас­па­дар­чых па­бу­доў. Ся­род ін­ша­га, па­доб­ныя ру­ка­т­вор­ныя ка­та­стро­фы ад­бы­лі­ся не так даў­но ў Ра­га­чоў­скім ды Ма­гі­лёў­скім ра­ё­нах... Так, у апош­нім вы­пад­ку ня­шчас­це прый­шло ў вёс­ку Пад­дуб'е Се­му­кац­ка­га сель­ска­га Са­ве­та 29 са­ка­ві­ка. Ад­кры­та га­рэ­лі 4 не­жы­лыя да­мы і 7 гас­па­дар­чых па­бу­доў. Ця­пер па фак­це па­жа­ру пра­вод­зяц­ца ад­па­вед­ныя след­чыя дзе­ян­ні. Пра кан­чат­ко­вую пры­чы­ну ўзнік­нен­ня па­жа­ру ка­заць па­куль ра­на­ва­та. Але ў якас­ці ад­ной з вер­сій раз­гля­да­ец­ца не­санк­цы­я­на­ва­нае пад­паль­ван­не тра­вы.

— Якія ж на­ступ­ствы бу­дзе мець па­жар для яго ві­ноў­ні­ка?

— На шчас­це, агонь у апош­нім вы­пад­ку не за­браў ні­вод­на­га жыц­ця. Але моц­на па­цяр­пе­лі па­бу­до­вы. І тут у сі­лу ўсту­пае ар­ты­кул 23.56 Ад­мі­ніст­ра­цый­на­га ко­дэк­са Бе­ла­ру­сі. Для фі­зіч­ных асоб санк­цыі ўста­ноў­ле­ны ў ме­жах 30-50 ба­за­вых ве­лі­чынь. А кры­мі­наль­ная ад­каз­насць на­сту­пае пры буй­ным уро­не, ка­лі ён пе­ра­вы­шае 250 ба­за­вых ве­лі­чынь. Сён­ня гэ­тая су­ма скла­дае 37 з па­ло­вай міль­ё­наў руб­лёў. Пры гэ­тым трэ­ба браць пад ува­гу тое, што 9 з 10 па­жа­раў уз­ні­ка­юць пры спаль­ван­ні тра­вы і смец­ця на зем­лях юры­дыч­ных асоб, якія на­ле­жаць ме­на­ві­та ім або мяс­цо­вым вы­ка­наў­чым і рас­па­рад­чым ор­га­нам. Зра­зу­ме­ла, што ўсю тэ­ры­то­рыю кра­і­ны на сек­та­ры не ра­за­б'еш і па­ста­віць на кож­ным кант­ра­лё­ра прос­та не­рэ­аль­на. Але ліч­ба пры­му­шае за­ду­мац­ца — з-за не­ахай­на­га спаль­ван­ня смец­ця ў кра­і­не ўжо сё­ле­та ад­бы­ло­ся 1619 уз­га­ран­няў. На до­лю ж фі­зіч­ных асоб пры­па­дае толь­кі дзе­сяць пра­цэн­таў па­жа­раў. Але і на­ступ­ствы ў пры­ват­ным сек­та­ры ку­ды больш цяж­кія — зні­шча­ец­ца ма­ё­масць і ад­бі­ра­юц­ца жыц­ці...

Дзесь­ці ад­ной­чы па­чуў муд­рыя сло­вы: «Су­час­нае гра­мад­ства ба­га­тае ў па­знан­ні, але бед­нае ў муд­рас­ці». Па сут­нас­ці, эка­но­мя­чы не­вя­лі­кія срод­кі на па­ко­се тра­вы, мы на­но­сім вя­лі­кі гра­шо­вы ўрон, не ка­жу­чы ўжо аб ве­лі­зар­най шко­дзе для эка­ло­гіі. Бо ка­лі па­ліць су­хую тра­ву ды смец­це прос­та на зям­лі, гле­ба страч­вае ўсю каш­тоў­ную мік­ра­фло­ру. Зга­ра­юць дроб­ныя на­ся­ко­мыя і жы­вё­лы, якія зні­шча­юць раз­на­стай­ных шкод­ні­каў і ўдзель­ні­ча­юць у пра­цэ­се фар­мі­ра­ван­ня гле­бы. Зні­шча­юц­ца мес­цы клад­кі яек пту­шак. Ды і, як па­каз­ва­юць на­зі­ран­ні, пас­ля та­го, як па зям­лі прай­шоў­ся агонь, пер­шым па­чы­нае ад­рас­таць пус­та­зел­ле, якое вы­вес­ці цяж­ка­ва­та. А ка­лі на аг­ні спаль­ва­юц­ца плас­ты­ка­выя ўпа­коў­кі, то мяс­цо­васць на­во­кал за­брудж­ва­ец­ца не­бяс­печ­ны­мі для зда­роўя рэ­чы­ва­мі, якія мо­гуць вы­клі­каць за­хвор­ван­ні. Вось коль­кі шко­ды на­но­сіць бес­кант­роль­нае спаль­ван­не тра­вы і смец­ця. Дык ці вар­та так ра­біць?

— Дык як жа пра­віль­на ўты­лі­за­ваць смец­це?

— Перш за ўсё трэ­ба аб­за­вес­ці­ся жа­лез­най ёміс­тас­цю, у якой смец­це і зной­дзе сваё апош­няе пры­ста­ні­шча. Каш­туе яна не так шмат, за­тое да­па­мо­жа ўра­та­вац­ца ад бед. Ка­лі ж маг­чы­мас­ці ска­рыс­тац­ца ёй ня­ма, то не­аб­ход­на са­мым жорст­кім чы­нам вы­кон­ваць пра­ві­лы па­жар­най бяс­пе­кі пры раз­вя­дзен­ні агню на ад­кры­тай пра­сто­ры. Так, за­ба­ра­ня­ец­ца рас­клад­ваць вог­ні­шча блі­жэй за 15 мет­раў ад жы­ло­га до­ма. Ляс­ны ма­сіў па­ві­нен па­чы­нац­ца да­лей за 25 мет­раў. Най­больш жорст­кія па­тра­ба­ван­ні да­ты­чац­ца ад­лег­лас­ці ад ста­гоў се­на ці са­ло­мы — не менш за 30 мет­раў. Трэ­ба за­зна­чыць, што гэ­тыя ліч­бы ма­юць пра­ва на іс­на­ван­не толь­кі пры ўмо­ве аб­са­лют­на­га шты­лю ці сла­ба­га вет­ру. Ка­лі ж яго хут­касць пе­ра­вы­шае 5 мет­раў за се­кун­ду — по­лы­мя раз­во­дзіць уво­гу­ле за­ба­ра­ня­ец­ца. А ка­лі яно ўжо га­рэ­ла, яго не­аб­ход­на тут жа за­ту­шыць, каб іск­ры не раз­ля­це­лі­ся па тра­ве, хмыз­ня­ку, дрэ­вах і па­бу­до­вах і не на­ра­бі­лі бя­ды.

— Кра­са­вік — гэ­та і час, ка­лі з ля­соў і ся­дзіб па­чы­нае да­но­сіц­ца пах шаш­лы­ка...

— Так. Мно­гія лю­дзі вы­бі­ра­юц­ца на пры­ро­ду і «на шаш­лы­кі», якія га­ту­юц­ца на ман­га­лах, ці ка­рыс­та­юц­ца бар­бе­кю. Ні­чо­га страш­на­га ў гэ­тым ня­ма, ка­лі толь­кі зва­жаць на іс­ну­ю­чыя су­праць­па­жар­ныя пра­ві­лы. А яны вель­мі прос­тыя. Ад жы­лых да­моў ман­гал му­сіць зна­хо­дзіц­ца не блі­жэй за 4 мет­ры. Ка­лі ад­кры­тае вог­ні­шча не за­кры­вае ні­чо­га, то тут яно аб­ме­жа­ва­на жа­лез­ны­мі сцен­ка­мі ман­га­ла. Плюс по­бач па­він­ны зна­хо­дзіц­ца пер­шыя срод­кі па­жа­ра­ту­шэн­ня. Зра­зу­ме­ла, што на ляс­ную па­лян­ку ма­ла хто па­цяг­не з са­бой вог­не­ту­шы­цель, хоць гэ­та бы­ло б ідэа­льным ра­шэн­нем з пунк­ту гле­джан­ня бяс­пе­кі. Але са­мы прос­ты сро­дак — вяд­ро з ва­дой — му­сіць ста­яць на­па­га­то­ве. І ні ў якім ра­зе нель­га вы­пус­каць пра­цэс га­та­ван­ня ежы на вог­ні­шчы з-пад кант­ро­лю.

Як ба­чым, больш прос­тыя пра­ві­лы для бяс­печ­най уты­лі­за­цыі смец­ця і пры­га­та­ван­ня ежы пры­ду­маць на­ўрад ці маг­чы­ма. Ды вось толь­кі ў звод­кі МНС рэ­гу­ляр­на трап­ля­юць па­жа­ры, якія ўзнік­лі ме­на­ві­та з гэ­тай пры­чы­ны. І што та­му ві­ной — прос­тае ня­ве­дан­не пра­віл ці ўпар­тае не­жа­дан­не іх вы­кон­ваць, бо, маў­ляў, ні­хто не ба­чыць?

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».