Вы тут

Залаты «Нёман»


Гро­дзен­ская каманда стала пя­ці­ра­зо­вым чэм­пі­ё­нам Бе­ла­ру­сі

Пе­ра­мож­ца чэм­пі­я­на­ту Бе­ла­ру­сі па ха­кеі стаў вя­до­мы ў шос­тым мат­чы фі­наль­най се­рыі. За­ключ­ная гуль­ня прай­шла ў Мін­ску на «Чы­жоў­ка-Арэ­не» пры пя­ці­ты­сяч­най аў­ды­то­рыі.

Лік у мат­чы ад­крыў ха­ке­іст «Юнац­тва» Аляк­сандр Ба­раў­коў, у дру­гім пе­ры­я­дзе Сяр­гей Ма­ляў­ка ад­на­віў раў­на­ва­гу. Больш шай­баў у асноў­ны час за­бі­та не бы­ло, хоць га­ля­выя мо­ман­ты бы­лі ў абедз­вюх ка­ман­даў. Ва­ра­та­ры Ві­таль Бя­лін­скі і Ігар Бры­кун на­дзей­на аба­ра­ня­лі свае ва­ро­ты. З са­ма­га па­чат­ку авер­тай­ма гро­дзен­цы за­ва­ло­да­лі пе­ра­ва­гай, у ад­ным з не­бяс­печ­ных мо­ман­таў Алег Ша­фа­рэн­ка быў вы­му­ша­ны сфа­ліць і за гэ­та атры­маў двух­хві­лін­ны штраф. Ха­ке­іс­ты «Нё­ма­на» хут­ка змаг­лі рэа­лі­за­ваць коль­кас­ную пе­ра­ва­гу, і на 13-й хві­лі­не авер­тай­ма Вя­ча­слаў Лі­січ­кін пры­нёс пе­ра­мо­гу сва­ёй ка­ман­дзе.

Та­кім чы­нам, «Нё­ман» пя­ты раз за­ва­я­ваў ты­тул чэм­пі­ё­на Бе­ла­ру­сі. Ра­ней клуб ста­на­віў­ся най­мац­ней­шым у 1998, 1999, 2001 і 2013 га­дах, а так­са­ма за­ва­ёў­ваў 4 ся­рэб­ра­ныя і 5 брон­за­вых кам­плек­таў уз­на­га­род.

На пас­ля­мат­ча­вай прэс-кан­фе­рэн­цыі трэ­нер чэм­пі­ё­наў Сяр­гей Пуш­коў

ска­заў, што гэ­тае да­сяг­нен­не — га­лоў­нае ў яго трэ­нер­скай кар'­е­ры. На­стаў­нік вы­ка­заў шка­да­ван­не, што вый­граць не ўда­ло­ся на хат­нім лё­дзе пе­рад сва­і­мі заў­зя­та­ра­мі і па­дзя­ка­ваў гро­дзен­скім ама­та­рам ха­кея, якія змаг­лі пры­ехаць у Мінск пад­тры­маць ка­ман­ду.

Трэ­нер мінск­ага «Юнац­тва» Мі­ха­іл За­ха­раў у сваю чар­гу ад­зна­чыў, што «Нё­ман» пе­ра­мог за­слу­жа­на, гуль­ня гро­дзен­скай ка­ман­ды ў плэй-оф ста­ла больш ды­на­міч­най і больш ак­тыў­най, та­му іх пос­пех за­ка­на­мер­ны.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хакейную каманду «Нёман» з перамогай у 22-м чэмпіянаце Беларусі па хакеі ў экстралізе. «Сваёй гульнёй вы прынеслі сапраўднае задавальненне балельшчыкам і, упэўнены, сталі прыкладам для пераймання тысячам юных хакеістаў. Так трымаць!» — пажадаў Прэзідэнт спартсменам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».