Вы тут

Ін­вес­ты­цыі ў бу­ду­чы­ню


або Ча­му над якас­цю аду­ка­цыі трэ­ба пра­ца­ваць па­ста­ян­на.

«Якасць аду­ка­цыі ра­зам з кош­там аду­ка­цый­ных па­слуг з'яў­ля­юц­ца сёння га­лоў­най кан­ку­рэнт­най пе­ра­ва­гай бе­ла­рус­кіх ВНУ», — за­явіў на ад­крыц­ці між­на­род­на­га аду­ка­цый­на­га фо­ру­му «Еў­ра­пей­ская якасць аду­ка­цыі» мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ.

— Як нам ба­чыц­ца, асноў­ны пра­грэс у сфе­ры яе да­лей­ша­га па­вы­шэн­ня мо­жа даць раз­віц­цё ўні­вер­сі­тэц­кіх сіс­тэм ме­недж­мен­ту якас­ці, якія да­зво­ляць гра­мат­на кі­ра­ваць вы­шэй­шы­мі на­ву­чаль­ны­мі ўста­но­ва­мі. Ме­на­ві­та ў гэ­тым кі­рун­ку мы і раз­ві­ва­ем­ся, — пад­крэс­ліў мі­ністр. — Для рас­пра­цоў­кі ўнут­ры­ву­заў­скіх сіс­тэм ме­недж­мен­ту якас­ці ў кож­най ВНУ ство­ра­ны ад­па­вед­ныя ар­га­ні­за­цый­ныя струк­ту­ры — Са­ве­ты па якас­ці, у якія ўва­хо­дзяць і сту­дэн­ты як спа­жыў­цы аду­ка­цый­ных па­слуг. Яны ўдзель­ні­ча­юць у аб­мер­ка­ван­ні ар­га­ні­за­цыі ву­чэб­най дзей­нас­ці, на­ву­ко­вай ра­бо­ты, у рас­пра­цоў­цы і рэа­лі­за­цыі да­ку­мен­таў, якія рэг­ла­мен­ту­юць усе ас­пек­ты жыц­ця сту­дэнц­кай мо­ла­дзі. Атры­ман­не зва­рот­най су­вя­зі ад сту­дэн­таў у фор­ме ад­ка­заў на пы­тан­ні ан­ке­ты ста­ла шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­най з'я­вай, і гэ­тая зва­рот­ная су­вязь уліч­ва­ец­ца пры рас­пра­цоў­цы ву­чэб­ных пра­грам.

Па сло­вах мі­ніст­ра, у па­вы­шэн­ні якас­ці аду­ка­цыі асноў­ную ро­лю ады­гры­вае вы­клад­чыц­кі са­стаў. Ін­тэ­ле­кту­аль­ны па­тэн­цы­ял вы­клад­чы­каў не­па­збеж­на суадносіцца з іх ак­тыў­най на­ву­ко­вай дзей­нас­цю, па­коль­кі па-за ёю вы­клад­чык асу­джа­ны на чы­тан­не «чу­жых» пад­руч­ні­каў і іх больш ці менш уме­лую транс­ля­цыю сту­дэн­там. Толь­кі той, хто па­ста­ян­на са­ма­ўдас­ка­наль­ва­ец­ца ў сва­ёй дзей­нас­ці, змо­жа пе­ра­даць на­ву­чэн­цам ве­ды.

На фо­ру­ме пад­крэс­лі­ва­ла­ся, што тэ­ма якас­ці пра­фе­сій­най аду­ка­цыі над­звы­чай ак­ту­аль­ная сён­ня для ўсіх еў­ра­пей­скіх кра­ін. І той факт, што ме­на­ві­та Бе­ла­русь бы­ла абра­на стар­та­вай пля­цоў­кай для пра­вя­дзен­ня пер­ша­га між­на­род­на­га аду­ка­цый­на­га фо­ру­му, пры­све­ча­на­га праб­ле­мам якас­ці аду­ка­цыі, мно­гія ў на­шай кра­і­не па­лі­чы­лі доб­рым зна­кам. Ме­ра­пры­ем­ства пра­хо­дзіць пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Злу­ча­ным Ка­ра­леў­стве Вя­лі­ка­бры­та­ніі і Паў­ноч­най Ір­лан­дыі, Па­соль­ства Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства Вя­лі­ка­бры­та­ніі і Паў­ноч­най Ір­лан­дыі ў Бе­ла­ру­сі, а яго ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі бры­тан­ская біз­нес-шко­ла «Magna Carta Oxford» і Цэнтр між­на­род­ных су­вя­зяў Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі.

Як ад­зна­чыў ды­рэк­тар Цэнт­ра між­на­род­ных су­вя­зяў Аляк­сандр СА­МУЙ­ЛІЧ,

гла­ба­лі­за­цыя све­ту зра­бі­ла аду­ка­цыю ін­тэр­на­цы­я­наль­най: «Мы зна­хо­дзім­ся на рэ­аль­ным рын­ку, дзе па­він­ны кан­ку­ры­ра­ваць з ін­шы­мі іг­ра­ка­мі. А та­му для нас так важ­на вы­ву­чаць са­мыя роз­ныя тэн­дэн­цыі і на­ву­ко­выя па­ды­хо­ды да ар­га­ні­за­цыі ву­чэб­на­га пра­цэ­су і па­вы­шэн­ня якас­ці пад­рых­тоў­кі».

Вя­лі­ка­бры­та­нія, ЗША і Аў­стра­лі­я лі­чац­ца на рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг агуль­на­пры­зна­ны­мі су­свет­ны­мі лі­да­ра­мі. У ВНУ ме­на­ві­та гэ­тых кра­ін сён­ня на­ву­ча­ец­ца най­боль­шая коль­касць сту­дэн­таў, і ме­на­ві­та там пра­да­стаў­ля­юць мо­ла­дзі най­боль­шую коль­касць аду­ка­цый­ных пра­грам.

— Я сам — баць­ка два­іх сы­ноў. Старэй­шы ўжо на­ву­ча­ец­ца ва ўні­вер­сі­тэ­це, а ма­лод­шы спа­дзя­ец­ца па­сту­піць ва ўні­вер­сі­тэт у гэ­тым го­дзе. Якасць іх аду­ка­цыі асаб­лі­ва да­ра­гая і май­му сэр­цу, і май­му ка­шаль­ку, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем сі­ту­а­цыі па­сол Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў Бе­ла­ру­сі Брус БАК­НЭЛ. — І я ха­чу, каб мае сы­ны атры­ма­лі дып­ломы, якасць якіх бу­дзе пры­зна­вац­ца ва ўсім све­це, я ха­чу, каб яны ме­лі аду­ка­цыю, якая змо­жа раз­віць у іх кры­тыч­нае мыс­лен­не, умен­не вы­ра­шаць праб­ле­мы і зна­хо­дзіць вый­сце са скла­да­ных сі­ту­а­цый, з які­мі яны су­тык­нуц­ца ў жыц­ці. У рэш­це рэшт, я ха­чу, каб аду­ка­цыя да­па­маг­ла ім да­біц­ца пос­пе­ху ў кар'­е­ры. Я ра­зу­мею, што ў ма­іх дзя­цей знач­на больш маг­чы­мас­цяў у атры­ман­ні аду­ка­цыі, чым, ска­жам, трыц­цаць га­доў та­му ў мя­не. Раз­віц­цё дыс­тан­цый­най аду­ка­цыі я раз­гля­даю як сур'­ёз­ны ры­вок для ўся­го све­ту. Але мя­не хва­люе: як бу­дзе за­бяс­печ­вац­ца якасць дыс­тан­цый­най аду­ка­цыі? Ці змо­жам мы ёй да­вя­раць?

Пер­шы пра­рэк­тар бры­тан­скай біз­нес-шко­лы Magna Carta Oxford Ва­дзім ЦІ­ТОЎ (да­рэ­чы, вы­пуск­нік БДУ­ІР) упэў­не­ны, што, атрым­лі­ва­ю­чы аду­ка­цыю, ча­ла­век ін­вес­туе ў сваю бу­ду­чы­ню. Коль­кі ён ін­вес­туе ў свае ве­ды, та­кі вы­нік і атры­мае. На дум­ку Ва­дзі­ма Ці­то­ва, пры вы­ба­ры ВНУ трэ­ба звяр­таць ува­гу на не­каль­кі ака­ліч­нас­цяў: у пры­ват­нас­ці, на пад­трым­ку ВНУ гла­баль­ных пра­грам сту­дэнц­кіх аб­ме­наў, на між­на­род­ныя су­вя­зі, су­ад­но­сі­ны вы­клад­чыц­ка­га і сту­дэнц­ка­га са­ста­ву, мес­ца ВНУ ў роз­ных рэй­тын­гах. Важ­на так­са­ма звяр­таць ува­гу на на­яў­насць пра­грам, якія за­бяс­печ­ва­лі б пе­рад­дып­лом­ную і пас­ля­дып­лом­ную прак­ты­ку, ста­жы­роў­ку ў рэ­аль­ным сек­та­ры эка­но­мі­кі, што ў бу­ду­чым маг­ло б па­спры­яць ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?