Вы тут

Ля­сы ў не­бяс­пе­цы. Ахо­ва ўзмоц­не­на


Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі ўзмац­ні­ла за­ха­ды па ахо­ве ля­соў ад па­жа­раў. Бес­кла­пот­нае стаў­лен­не лю­дзей да вы­паль­ван­ня су­хой тра­вы і па­ру­шэн­не пра­ві­лаў па­жар­най бяс­пе­кі ста­лі асноў­ны­мі пры­чы­на­мі ўзга­ран­няў у ля­сах.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-сак­ра­та­ра мі­ніс­тэр­ства Ру­жэ­ны На­віц­кай, за паў­ме­ся­ца ця­пе­раш­ня­га па­жа­ра­не­бяс­печ­на­га пе­ры­я­ду ў ляс­ным фон­дзе ўжо за­фік­са­ва­на 45 па­жа­раў на агуль­най пло­шчы амаль 26 гек­та­раў. Ле­тась на той жа час узга­ран­няў яшчэ не бы­ло, ды і ў цэ­лым за па­жа­ра­не­бяс­печ­ны пе­ры­яд агонь прай­шоў­ся толь­кі пры­клад­на па 50 гек­та­рах ле­су.

Больш за ўсё ўспы­шак ад­бы­ло­ся ў Мін­скай і Го­мель­скай аб­лас­цях — 18 і 15 вы­пад­каў ад­па­вед­на. Тры па­жа­ры за­фік­са­ва­ны ў зо­не ра­ды­е­ак­тыў­на­га за­брудж­ван­ня. У Чэ­ры­каў­скім ляс­га­се агонь па­шко­дзіў ляс­ныя куль­ту­ры на пло­шчы 10,5 гек­та­ра, у Вет­каў­скім спец­ляс­га­се лес га­рэў двой­чы — на 2,5 і 1,9 гек­та­ра. Ва ўсіх вы­пад­ках пры­чы­най уз­га­ран­няў быў так зва­ны ча­ла­ве­чы фак­тар.

У су­вя­зі з вы­шэй­ска­за­ным ар­га­ні­за­цыі Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі пе­рай­шлі на больш час­тае па­тру­ля­ван­не ляс­но­га фон­ду і дзя­жур­ства на на­зі­раль­ных вы­шках ця­гам уся­го свет­ла­га ча­су су­так. За­дзей­ні­ча­ны так­са­ма ўсе сіс­тэ­мы ві­дэа­на­зі­ран­ня за ля­са­мі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».