Вы тут

Ба­лю­чыя кроп­кі ахо­вы зда­роўя


Ура­чоў не ха­пае, а мед­ра­бот­ні­кам мо­гуць зноў па­вы­сіць зар­пла­ты з 1 лі­пе­ня.

Аб гэ­тым ста­ла вя­до­ма ўчо­ра на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў.

«Сён­ня ве­лі­зар­ны не­да­кам­плект ура­чоў, ся­рэд­ня­га і ма­лод­ша­га ме­ды­цын­ска­га пер­са­на­лу, асаб­лі­ва ў па­лі­клі­ні­ках не­вя­лі­кіх на­се­ле­ных пунк­таў. Нам трэ­ба гэ­тыя пы­тан­ні вы­ра­шаць», — за­явіў прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. А як ацэнь­ва­юць уз­ро­вень бе­ла­рус­кай ахо­вы зда­роўя лю­дзі? Прэм'­ер са шка­да­ван­нем ад­зна­чыў, што коль­касць зва­ро­таў гра­ма­дзян па пы­тан­нях ме­ды­цы­ны не зні­жа­ец­ца. У Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ле­тась звяр­ну­лі­ся больш за 9,6 ты­ся­чы ча­ла­век. «Гэ­та ўсё ка­жа аб тым, што лю­дзі шмат у чым не за­да­во­ле­ны ста­но­ві­шчам спраў у на­шай ахо­ве зда­роўя», — за­ўва­жыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Най­боль­шая коль­касць зва­ро­таў, да­рэ­чы, па­сту­пі­ла з Брэсц­кай і Ві­цеб­скай аб­лас­цей, а так­са­ма з Мін­ска — го­ра­да з най­боль­шай кан­цэнт­ра­цы­яй на­сель­ніц­тва.

Рас­це па­каз­чык ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці на­сель­ніц­тва і вы­дат­каў на вы­пла­ту ад­па­вед­ных да­па­мог. Ле­тась за­тра­ты на апла­ту баль­ніч­ных ліс­тоў скла­лі 5,1 трлн руб­лёў, пры тым, што на ўсю ахо­ву зда­роўя бы­ло вы­дзе­ле­на ка­ля 25 трлн. «Я стаў­лю за­да­чу пе­рад чле­на­мі Прэ­зі­ды­у­ма на­ша­га ўра­да вы­явіць не­да­хо­пы ў сіс­тэ­ме ахо­вы зда­роўя, без­умоў­на, не для та­го, каб па­сы­паць га­ла­ву по­пе­лам, а для вы­пра­цоў­кі комп­лек­су за­ха­даў, якія бу­дуць пра­ца­ваць на лік­ві­да­цыю пры­чын, што спа­ра­джа­юць не­га­тыў­ныя з'я­вы», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр.

«Пра­шу пад­тры­маць на­шу пра­па­но­ву аб па­вы­шэн­ні за­ра­бот­най пла­ты з 1 лі­пе­ня для ўсіх ме­ды­цын­скіх ра­бот­ні­каў», — звяр­нуў­ся да ўра­да мі­ністр ахо­вы зда­роўя Ва­сіль Жар­ко

. Ён ад­зна­чыў, што ця­пер вель­мі важ­на «за­ма­цоў­ваць» спе­цы­я­ліс­таў у кра­і­не. У пры­гра­ніч­ных рэ­гі­ё­нах Ра­сіі за­ці­каў­ле­ны ў пры­цяг­нен­ні бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў і пра­па­ну­юць больш вы­со­кія за­роб­кі. У кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за так­са­ма на­зі­ра­ец­ца дэ­фі­цыт ме­ды­цын­скіх кад­раў. Як па­ка­за­ла ан­ке­та­ван­не, вы­зна­чаль­най умо­вай для за­ма­ца­ван­ня спе­цы­я­ліс­таў, у тым лі­ку ма­ла­дых, з'яў­ля­ец­ца па­мер зар­пла­ты, маг­чы­масць пра­фе­сій­на­га рос­ту і на­яў­насць жыл­ля. Ад­на з пры­чын ад­то­ку кад­раў з га­лі­ны ахо­вы зда­роўя, на дум­ку мі­ніст­ра, — жыл­лё­вае пы­тан­не. Ка­ля 13 ты­сяч мед­ра­бот­ні­каў ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Ка­ля па­ло­вы з іх — спе­цы­я­ліс­ты Мін­ска і Мін­скай воб­лас­ці (пры­клад­на па 3,2 ты­ся­чы ча­ла­век). «Мы спа­дзя­ём­ся на ра­зу­мен­не і са­дзей­ні­чан­не мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды ў вы­лу­чэн­ні да­дат­ко­вых срод­каў для па­вы­шэн­ня апла­ты пра­цы ме­ды­цын­скіх ра­бот­ні­каў і за­бес­пя­чэн­ні іх жыл­лём», — пад­крэс­ліў Ва­сіль Жар­ко. Па­вод­ле яго ін­фар­ма­цыі, за сту­дзень-лю­ты ся­рэд­ня­ме­сяч­ная зар­пла­та ў га­лі­не ахо­вы зда­роўя з улі­кам су­мя­шчэн­ня скла­ла 3,960  млн руб­лёў, што на 33% ні­жэй, чым у пра­мыс­ло­вас­ці.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?