Вы тут

У «Су­зор'і» юных ін­тэ­ле­кту­а­лаў


Мя­не з дзя­цін­ства пры­цяг­ва­лі па­зі­тыў­ныя, энер­гіч­ныя і пра­ца­ві­тыя лю­дзі. Та­кім ча­ла­ве­кам у ся­рэд­няй шко­ле №4 г. На­ва­груд­ка з'яў­ля­ец­ца пе­да­гог-ар­га­ні­за­тар пер­шай ка­тэ­го­рыі Люд­мі­ла Анд­рэ­еў­на Бу­зук. З ёю заў­сё­ды ці­ка­ва, та­му дзе­ці імк­нуц­ца пры­маць удзел ва ўсіх ме­ра­пры­ем­ствах, да якіх яна мае да­чы­нен­не.

Я ве­да­ла, што Люд­мі­ла Анд­рэ­еў­на з'яў­ля­ец­ца кі­раў­ні­ком ін­тэ­ле­кту­аль­на­га клу­ба на­шай шко­лы «Са­вя­ня». І вось ад­ной­чы, ка­лі я бы­ла ў сё­мым кла­се, яна пра­па­на­ва­ла мне і ма­ім сяб­роў­кам па­спра­ба­ваць ства­рыць сваю ка­ман­ду ін­тэ­ле­кту­а­лаў.

Пер­шым чы­нам мы прый­шлі на трэ­ні­роў­ку да ста­рэй­шай ка­ман­ды — «Вой­ска Мін­даў­га». Нас вель­мі за­ха­піў іх эн­ту­зі­язм, тое, як яны ад­каз­ва­лі на пы­тан­ні, пра­ца­ва­лі ў ка­ман­дзе. Мы да­ве­да­лі­ся пра іх вы­со­кія вы­ні­кі ў ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­нях: ка­ман­да «Вой­ска Мін­даў­га» (ка­пі­тан К. Ка­раль­ко) у 2011 го­дзе за­ня­ла трэ­цяе мес­ца ў гуль­ні «Ме­дыяаз­бу­ка», а ў 2012-м — у гуль­ні «Што? Дзе? Ка­лі?» на аб­лас­ным ін­тэ­ле­кту­аль­ным фес­ты­ва­лі «Ку­бак Кро­на­на».

Нам так­са­ма за­ха­це­ла­ся стаць пе­ра­мож­ца­мі, і з та­го ча­су мы па­ча­лі зай­мац­ца ін­тэ­ле­кту­аль­ны­мі гуль­ня­мі. Бы­ла ство­ра­на ка­ман­да «Су­зор'е» ў са­ста­ве Соф'і За­бя­лін­скай (ка­пі­тан), Уль­я­ны Дві­ле­віч, Аляк­сея Хо­да­ра, Ці­му­ра Ця­мі­ра­ва, Анд­рэя Дзе­даў­ца, Кі­ры­ла Ла­піц­ка­га і мя­не — Да­р'і Ждан.

Нам шан­ца­ва­ла з пер­шых гуль­няў: мы ад­ра­зу па­ча­лі зай­маць пры­за­выя мес­цы ў сва­ёй уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі. На­шы вы­со­кія да­сяг­нен­ні — вы­нік сум­лен­най пра­цы, сур'­ёз­на­га стаў­лен­ня да трэ­ні­ро­вак. Але не ўсё так прос­та, як зда­ец­ца. У нас не ад­ра­зу атрым­лі­ва­ла­ся друж­на пра­ца­ваць у ка­ман­дзе. Не ве­даю, за­ста­ла­ся б уво­гу­ле ка­ман­да, ка­лі б не Люд­мі­ла Анд­рэ­еў­на. Яна заў­сё­ды ву­чы­ла нас не ві­на­ва­ціць у па­ра­жэн­ні не­ка­га ад­на­го, а ад­каз­на пра­ца­ваць усім ра­зам. Гэ­та да­па­ма­гае нам не ба­яц­ца ад­каз­ваць на са­мыя цяж­кія пы­тан­ні і спа­кой­на ста­віц­ца да па­мы­лак. Ка­лі су­стра­ка­юц­ца цяж­кас­ці і пе­ра­шко­ды, мы заў­сё­ды пад­трым­лі­ва­ем ад­но ад­на­го.

Сён­ня ін­тэ­ле­кту­аль­ныя гуль­ні зай­ма­юць у на­шым жыц­ці вя­лі­кае мес­ца. Мы шмат трэ­ні­ру­ем­ся, чы­та­ем да­вед­ні­кі, кні­гі, аб­мяр­коў­ва­ем пы­тан­ні. Вя­до­ма, не абы­хо­дзіц­ца без гу­ма­ру і ці­ка­вых зно­сін. Па­ся­джэн­не клу­ба — заў­сё­ды твор­чы пра­цэс, дзе мер­ка­ван­не кож­на­га слу­ха­юць з ува­гай. І ўсё гэта дае  доб­рыя вы­ні­кі. У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе ка­ман­да 9-х кла­саў «Су­зор'е» за­ва­я­ва­ла 1 мес­ца ў ра­ён­ным эта­пе 16-га аб­лас­но­га тур­ні­ру гуль­ні «Што? Дзе? Ка­лі?». Ка­ман­да 7-х кла­саў «Па­зі­тыў» (ка­пі­тан Ан­жа­лі­ка Ліш­ко) за­ня­ла пер­шае мес­ца, а ка­ман­да «Цу­доў­ная шас­цёр­ка» 8-х кла­саў (ка­пі­тан Са­фія Ра­фа­ло­віч) — трэ­цяе ў ра­ён­ным тур­ні­ры 1-га рэс­пуб­лі­кан­ска­га чэм­пі­я­на­ту гуль­ні «Што? Дзе? Ка­лі?» ся­род пі­я­нер­скіх дру­жын.

Вя­лі­кі дзя­куй за гэ­та ша­ноў­най Люд­мі­ле Анд­рэ­еў­не, бо яна са­праўд­ны кі­раў­нік і ства­раль­нік на­ша­га клу­ба.

Да­р'я ЖДАН, ву­ча­ні­ца
9 кла­са СШ № 4 г. На­ва­груд­ка.

Пра аў­та­ра

— Вы­ра­шы­ла пры­няць удзел у кон­кур­се «Мы — та­кія!..», — рас­па­вя­ла пра ся­бе 14-га­до­вая Да­р'я. — Я за­хап­ля­ю­ся му­зы­кай, не­ўза­ба­ве скон­чу шко­лу мас­тац­тваў, доб­ра спя­ваю і вель­мі люб­лю род­ную мо­ву. У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе за­ня­ла дру­гое мес­ца ў ра­ён­най алім­пі­я­дзе па бе­ла­рус­кай мо­ве, спра­бую ся­бе ў якас­ці жур­на­ліс­та. Пры­маю ак­тыў­ны ўдзел у школь­ным жыц­ці: зай­ма­ю­ся ў ін­тэ­ле­кту­аль­ным клу­бе «Са­вя­ня», вы­сту­паю на твор­чых кон­кур­сах. У ве­рас­ні мя­не аб­ра­лі чле­нам аб­лас­но­га Ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та ад на­ша­га го­ра­да. Я ак­тыў­ная і доб­ра­зыч­лі­вая, імк­ну­ся да­па­ма­гаць ад­на­клас­ні­кам, сяб­рам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».