Вы тут

Ра­зум­ні­кі з БДУ


Сту­дэнц­кая ка­ман­да БДУ «Паў­сюль яны» ста­ла аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам ІХ ад­кры­та­га чэм­пі­я­на­ту ВНУ Ра­сіі па ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­нях. У збор­ную пры­зё­раў увай­шлі сту­дэн­ты геа­гра­фіч­на­га фа­куль­тэ­та дру­га­курс­нік Іван Зай­коў і пя­ці­курс­нік Ста­ні­слаў Алім­паў, сту­дэнт­ка трэ­ця­га кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Вік­то­рыя Вол­ка­ва, чац­вёр­та­курс­ні­ца фа­куль­тэ­та ра­дыё­фі­зі­кі і кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій Але­на Гар­ды­нец, пя­ці­курс­нік ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­таль Ка­ла­чоў і трэ­ця­курс­нік гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та Аляк­сандр Ма­ро­заў.

 

Чэм­пі­я­нат пра­во­дзіў­ся па ча­ты­рох дыс­цып­лі­нах: «Што? Дзе? Ка­лі?», «Хет-трык», «Свая гуль­ня» і «Маз­га­вы штурм». Су­ма на­бра­ных ба­лаў па ўсіх дыс­цып­лі­нах і да­зво­лі­ла ка­ман­дзе БДУ стаць аб­са­лют­ным чэм­пі­ё­нам. У фі­наль­ным па­ядын­ку чэм­пі­я­на­ту ўдзель­ні­ча­лі больш як 45 ка­манд з Ра­сіі і тры з Бе­ла­ру­сі. А праз ад­бо­рач­ныя ту­ры прай­шлі больш як 1,5 ты­ся­чы ка­манд са 123 ВНУ Ра­сіі, Укра­і­ны, Лат­віі, Бе­ла­ру­сі і Мал­до­вы.

Ар­га­ні­за­та­ра­мі ін­тэ­ле­кту­аль­най гуль­ні вы­сту­пі­лі Санкт-Пе­цяр­бург­скі фі­лі­ял Між­на­род­най аса­цы­я­цыі клу­баў «Што? Дзе? Ка­лі?», які ўзна­чаль­вае ві­цэ-прэ­зі­дэнт МАК Аляк­сандр Друзь, пра­фкам сту­дэн­таў Ні­жа­га­род­ска­га на­цы­я­наль­на­га да­след­ча­га ўні­вер­сі­тэ­та імя М. Ла­ба­чэў­ска­га, клуб ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та аэ­ра­кас­міч­на­га пры­бо­ра­бу­да­ван­ня «Аэ­ра­брэйн» і Ні­жа­га­род­скі ін­тэ­ле­кту­аль­ны клуб.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».