Вы тут

На­ша «хут­кая да­па­мо­га»


Урач... Та­кая доб­рая і ад­на­ча­со­ва скла­да­ная пра­фе­сія, якая не цер­піць па­мы­лак і заў­сё­ды па­тра­буе быць піль­ны­мі. Праў­да, у на­ро­дзе ка­жуць: «Лепш з ура­ча­мі не су­ты­кац­ца». Але я ўдзяч­ная лё­су за тое, што мне па­шан­ца­ва­ла су­стрэць жан­чы­ну, гле­дзя­чы на якую ра­зу­ме­еш, што быць ура­чом — гэ­та пры­зван­не.

На­ра­дзі­ла­ся Га­лі­на Мі­ка­ла­еў­на Цэд­рык (дзя­во­чае проз­ві­шча Му­раш­ке­віч) у вёс­цы Ка­пін­ка Сен­нен­ска­га ра­ё­на. У дзя­цін­стве гэ­та пры­го­жая ка­ра­во­кая дзяў­чын­ка і не ма­ры­ла аб пра­фе­сіі ўра­ча.

— Я вель­мі лю­бі­ла сель­скую гас­па­дар­ку, — га­во­рыць Га­лі­на Мі­ка­ла­еў­на, — ду­ша «на­ле­жа­ла» зям­лі.

Пас­ля за­кан­чэн­ня 8-га­до­вай шко­лы Га­лі­на вы­ра­шы­ла пай­сці на­су­страч сва­ім ма­рам і па­сту­піць у сель­ска­гас­па­дар­чы тэх­ні­кум. Але та­та не да­зво­ліў. І дзяў­чы­не прый­шло­ся іс­ці ў 9 клас. Там яна пра­ву­чы­ла­ся два га­ды, а по­тым зноў па­спра­ба­ва­ла па­сту­піць у тэх­ні­кум. І зноў — за­ба­ро­на ад баць­кі... Дзяў­чы­на вы­ра­шае стаць на­стаў­ні­цай хі­міі і бія­ло­гіі. Але і тут ёй не шан­цуе: яна не пра­хо­дзіць па кон­кур­се. Вы­ра­шыў­шы не ся­дзець склаў­шы ру­кі, пай­шла пра­ца­ваць у «хут­кую да­па­мо­гу» са­ні­тар­кай.

— У ней­кі мо­мант мне так за­ха­це­ла­ся да­па­ма­гаць хво­рым, ра­біць хоць неш­та, каб змен­шыць іх боль... Зда­ец­ца, ней­кая не­вя­до­мая сі­ла ава­ло­да­ла мной, — ка­жа Га­лі­на Мі­ка­ла­еў­на. — І вось та­ды я зра­зу­ме­ла, што ха­чу быць ура­чом.

У 1979 го­дзе Га­лі­на па­сту­пі­ла на пад­рых­тоў­чае ад­дзя­лен­не Ві­цеб­ска­га мед­ін­сты­ту­та. І ме­на­ві­та тут дзяў­чы­на су­стрэ­ла сваё шчас­це, сваю дру­гую «па­ла­він­ку». Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч Цэд­рык на­ра­дзіў­ся ў Рэс­пуб­лі­цы Ко­мі. За­кон­чыў Вар­ку­цін­скае мед­ву­чы­лі­шча. У 1978 го­дзе яго сям'я пе­ра­еха­ла ў вёс­ку Ду­ле­бы, што на Бя­рэ­зін­шчы­не. Хло­пец вы­ра­шыў па­сту­паць у мед­ін­сты­тут на ўра­ча-хі­рур­га і так­са­ма за­пі­саў­ся на пад­рых­тоў­чае ад­дзя­лен­не.

— Ра­ней мы прос­та ве­да­лі ад­но ад­на­го, — га­во­рыць Га­лі­на, — але асаб­лі­ва ўва­гі не звяр­та­лі. Сяб­роў­ства на­ша па­ча­ло­ся, ка­лі мы ста­лі сту­дэн­та­мі.

А ўжо пас­ля дру­го­га кур­са ма­ла­дыя лю­дзі па­жа­ні­лі­ся. У кан­цы трэ­ця­га кур­са, 22 чэр­ве­ня 1982 го­да, ня­бё­сы па­да­ры­лі пер­шы­нца, хлоп­чы­ка Сяр­гея.

— Я вель­мі ўдзяч­ная баць­кам му­жа за тое, што да­па­маг­лі нам вы­рас­ціць сы­на, бо су­мя­шчаць ву­чо­бу і ся­мей­ныя кло­па­ты бы­ло ня­лёг­ка, — ка­жа Га­лі­на Мі­ка­ла­еў­на, і слё­зы ўдзяч­нас­ці з'яў­ля­юц­ца на яе ва­чах.

Га­ды іш­лі... На­пры­кан­цы шос­та­га кур­са на­ра­дзі­ла­ся дач­ка Ган­на. І як­раз у гэ­ты час бы­ло раз­мер­ка­ван­не. У 1986 го­дзе ма­ла­дая сям'я ўра­чоў прай­шла ін­тэр­на­ту­ру ў аб­лас­ной баль­ні­цы Ма­гі­лё­ва. А пас­ля бы­ло на­кі­ра­ван­не ў Дры­бін, дзе яны ад­пра­ца­ва­лі два га­ды: муж — хі­рур­гам, а Га­лі­на, прай­шоў­шы кур­сы, — ура­чом-ін­фек­цы­я­ніс­там. По­тым пе­ра­еха­лі ў Бе­ра­зі­но, дзе ў 1991 го­дзе ў іх на­ра­дзі­ла­ся дач­ка Ма­рыя.

Рас­каз­ва­ю­чы пра дзя­цей, Га­лі­на Мі­ка­ла­еў­на ўзды­хае: маў­ляў, і не за­ўва­жы­ла, як пра­ля­це­лі га­ды. Кож­ны з іх зай­ма­ец­ца сва­ёй спра­вай, знай­шоў сваё мес­ца ў гэ­тым жыц­ці. Сяр­гей жы­ве ў Мін­ску, пра­цуе ў Бе­ла­грап­рам­бан­ку пра­гра­міс­там. Ган­на за­кон­чы­ла пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт з «чыр­во­ным» дып­ло­мам і ця­пер пра­цуе вы­ха­валь­ні­цай у дзі­ця­чым сад­ку. А Ма­рыя ву­чыц­ца на 5 кур­се БДМУ. Хо­ча быць хі­рур­гам, як та­та. Ёсць у Га­лі­ны Мі­ка­ла­еў­ны і Ула­дзі­мі­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча два ўну­кі. Ме­на­ві­та яны за­раз са­гра­ва­юць сэр­цы ба­бу­лі з дзя­ду­лем. Твар Га­лі­ны Мі­ка­ла­еў­ны асвят­ляе шчы­рая ўсмеш­ка, ка­лі га­вор­ка за­хо­дзіць пра іх.

— Так атры­ма­ла­ся, што ў ва­шай сям'і два ўра­чы. А гэ­та цяж­ка ўдвая. Дзе­ці ка­лі-не­будзь скар­дзі­лі­ся на тое, што ім не ха­па­ла ва­шай ува­гі?

— Ка­лі мы пе­ра­еха­лі ў Бе­ра­зі­но, у го­ра­дзе быў толь­кі адзін урач-хі­рург, та­му муж на дзя­жур­ствах быў час­та. Дзе­ці мя­не не ба­чы­лі па 15 су­так. Але што зро­біш? Трэ­ба бы­ло вы­кон­ваць свой пра­фе­сій­ны доўг. І дзе­ці ра­зу­ме­лі, што баць­кам цяж­ка.

— Ска­жы­це, а па­між ва­мі і му­жам ка­лі-не­будзь уз­ні­ка­лі ме­ды­цын­скія спрэч­кі?

— Не, гэ­та нас абы­шло. Але мы і па сён­ня дзе­лім­ся сва­і­мі мер­ка­ван­ня­мі на­конт якой-не­будзь хва­ро­бы. Бо роз­ныя бы­ва­юць сі­ту­а­цыі. Тым больш што ў ін­фек­цый­ным ад­дзя­лен­ні шмат лю­дзей з хі­рур­гіч­най па­та­ло­гі­яй. А з ін­ша­га бо­ку, гэ­та зруч­на, ка­лі мож­на па­ра­іц­ца з род­наю ду­шою. Доб­ра, ка­лі ёсць ча­ла­век, які заў­сё­ды да­па­мо­жа.

— На ваш по­гляд, якая га­лоў­ная мі­сія ўра­ча?

— Нес­ці зда­роўе ў кож­ную сям'ю. Да­па­ма­гаць, ра­та­ваць. Умець ля­чыць лю­дзей не толь­кі пры да­па­мо­зе ле­каў, але і сло­вам.

— Вы мо­жа­це ска­заць, што пра­ца ста­ла част­кай ва­шай сут­нас­ці?

— Вя­до­ма, бы­вае, што ся­род но­чы пра­чы­на­еш­ся, бо ўспа­мі­на­еш, што не­аб­ход­на пад­рых­та­ваць па­пе­ры да на­ступ­на­га дня. Уста­еш і ро­біш. І я не лі­чу гэ­та не­чым ана­маль­ным. Кож­на­му ад­ме­ра­ны ня­бё­са­мі не толь­кі га­ды жыц­ця, але і пра­цы. Вось і я збі­ра­ю­ся іс­ці на пен­сію. Ха­чу зай­мац­ца сва­і­мі лю­бі­мы­мі спра­ва­мі: сям'­ёй і зям­лёй. Да і трэ­ба да­ваць да­ро­гу ма­ла­дым. Яны ця­пер ін­шыя, больш цям­лі­выя, зна­ход­лі­выя. Але ўсё роў­на мо­ладзь па­він­на ву­чыц­ца ў нас, пе­рай­маць наш во­пыт. Толь­кі та­ды на­ша кра­і­на змо­жа мац­нець і квіт­нець.

Свят­ла­на ЧЫ­ЖЫК,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са СШ №3
г. Бе­ра­зі­но.

Пра аў­та­ра

Свят­ла­на ма­ла та­го, што ву­чыц­ца доб­ра, дык яшчэ па­спя­вае пры­маць ак­тыў­ны ўдзел у жыц­ці шко­лы. Сё­ле­та за­ня­ла пер­шае мес­ца ў ра­ён­най алім­пі­я­дзе па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах. Ле­тась пе­ра­маг­ла ў ра­ён­ных кон­кур­сах «Ву­чань го­да» і «Лі­дар го­да».

У воль­ны ад за­ня­ткаў час 17-га­до­вая аў­та­рка спя­вае і тан­цуе. А яшчэ — за­хап­ля­ец­ца кві­лін­гам. Гэ­та мас­тац­тва вы­ра­бу плос­кіх ці аб'­ём­ных кам­па­зі­цый са скру­ча­ных у спі­раль­кі доў­гіх і вуз­кіх па­ло­сак па­пе­ры. Дзяў­чы­на лю­біць экс­пе­ры­мен­та­ваць, пры­дум­ляць неш­та но­вае.

— Лі­чу, што жыц­цё — гэ­та рух, та­му не­аб­ход­на рас­ці, па­ка­раць но­выя вяр­шы­ні, імк­нуц­ца да леп­ша­га, пра­ца­ваць над са­бой — і ўсё атры­ма­ец­ца! — ка­жа Свят­ла­на.

Дзяў­чы­на мае за­па­вет­ную ма­ру — па­сту­піць у Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ на спе­цы­яль­насць «Дру­ка­ва­ныя СМІ». Спа­дзя­ец­ца, што змо­жа да­сяг­нуць па­стаў­ле­най мэ­ты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».