Вы тут

Хімія + матэматыка: «рэакцыя» пайшла...


У Лі­цэі БДУ стар­та­ва­ла пры­ём­ная кам­па­нія. Па­даць да­ку­мен­ты мож­на да 6 мая ўключ­на. На­бор стар­ша­клас­ні­каў у лі­цэй бу­дзе вес­ці­ся на пяць на­прам­каў на­ву­чан­ня: фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны, хі­мі­ка-бія­ла­гіч­ны, фі­ла­ла­гіч­ны, гра­ма­да­знаў­чы і хі­мі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны.

Па­куль што Лі­цэй БДУ — адзі­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва ў кра­і­не, дзе бу­дзе вес­ці­ся на­бор стар­ша­клас­ні­каў па хі­мі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ным про­фі­лі. Школь­ні­кам, якія па­жа­да­юць ву­чыц­ца на но­вым на­прам­ку, трэ­ба бу­дзе здаць іс­пы­ты па хі­міі і ма­тэ­ма­ты­цы.

Не­аб­ход­насць у ад­крыц­ці но­ва­га на­прам­ку бы­ла аб­умоў­ле­на но­вы­мі па­трэ­ба­мі рын­ку пра­цы і іна­ва­цый­най эка­но­мі­кі. Ства­раць най­ноў­шыя эка­ла­гіч­на чыс­тыя ма­тэ­ры­я­лы, раз­ві­ваць фар­ма­цэў­тыч­ныя тэх­на­ло­гіі, на­на­тэх­на­ло­гіі і г.д. без вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў, якія доб­ра раз­бі­ра­юц­ца ад­на­ча­со­ва і ў хі­міі, і ў ма­тэ­ма­ты­цы, праб­ле­ма­тыч­на. Акра­мя та­го, абі­ту­ры­ен­ты, якія па­сту­па­юць на хі­мі­ка-тэх­на­ла­гіч­ныя і хі­міч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ў ВНУ, зда­юць ус­туп­ныя іс­пы­ты ме­на­ві­та па хі­міі і ма­тэ­ма­ты­цы...

Ад­ным з но­ва­ўвя­дзен­няў пры­ём­най кам­па­ніі ста­не да­звол абі­ту­ры­ен­там вы­бі­раць іс­пы­ты пры па­ступ­лен­ні на гра­ма­да­знаў­чы на­пра­мак. Яны бу­дуць зда­ваць гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі і су­свет­ную гіс­то­рыю або гра­ма­да­знаў­ства. Та­кі ж да­звол ужо дру­гі год дзей­ні­чае і на фі­ла­ла­гіч­ным про­фі­лі: там абі­ту­ры­ен­ты вы­бі­ра­юць дзве дыс­цып­лі­ны з трох пра­па­на­ва­ных. На вы­бар пра­па­ну­юц­ца бе­ла­рус­кая мо­ва і лі­та­ра­та­ра, рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра і анг­лій­ская мо­ва.

Ус­туп­ныя эк­за­ме­ны прой­дуць у Лі­цэі БДУ 11, 18 і 24 мая. А з 28 кра­са­ві­ка па 5 мая на сер­ве­ры дыс­тан­цый­на­га на­ву­чан­ня лі­цэя для ўсіх ах­вот­ных бу­дуць бяс­плат­на пра­ве­дзе­ны рэ­пе­ты­цый­ныя вы­пра­ба­ван­ні.

У Лі­цэі БДУ на­га­да­лі, што без ус­туп­ных іс­пы­таў у лі­цэ­іс­ты за­ліч­ва­юц­ца пе­ра­мож­цы за­ключ­на­га эта­пу рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды (дып­ло­мы І, ІІ і ІІІ сту­пе­ні) па фі­зі­цы, ма­тэ­ма­ты­цы, ін­фар­ма­ты­цы, хі­міі, бія­ло­гіі, гіс­то­рыі, гра­ма­да­знаў­стве, рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры, бе­ла­рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры і анг­лій­скай мо­ве.

На час на­ву­чан­ня ў лі­цэі ўсе ін­ша­га­род­нія за­бяс­печ­ва­юц­ца мес­цам у ін­тэр­на­це.

Ра­зум­ні­кі з БДУ

 

Сту­дэнц­кая ка­ман­да БДУ «Паў­сюль яны» ста­ла аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам ІХ ад­кры­та­га чэм­пі­я­на­ту ВНУ Ра­сіі па ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­нях. У збор­ную пры­зё­раў увай­шлі сту­дэн­ты геа­гра­фіч­на­га фа­куль­тэ­та дру­га­курс­нік Іван Зай­коў і пя­ці­курс­нік Ста­ні­слаў Алім­паў, сту­дэнт­ка трэ­ця­га кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Вік­то­рыя Вол­ка­ва, чац­вёр­та­курс­ні­ца фа­куль­тэ­та ра­дыё­фі­зі­кі і кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій Але­на Гар­ды­нец, пя­ці­курс­нік ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­таль Ка­ла­чоў і трэ­ця­курс­нік гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та Аляк­сандр Ма­ро­заў.

Чэм­пі­я­нат пра­во­дзіў­ся па ча­ты­рох дыс­цып­лі­нах: «Што? Дзе? Ка­лі?», «Хет-трык», «Свая гуль­ня» і «Маз­га­вы штурм». Су­ма на­бра­ных ба­лаў па ўсіх дыс­цып­лі­нах і да­зво­лі­ла ка­ман­дзе БДУ стаць аб­са­лют­ным чэм­пі­ё­нам. У фі­наль­ным па­ядын­ку чэм­пі­я­на­ту ўдзель­ні­ча­лі больш як 45 ка­манд з Ра­сіі і тры з Бе­ла­ру­сі. А праз ад­бо­рач­ныя ту­ры прай­шлі больш як 1,5 ты­ся­чы ка­манд са 123 ВНУ Ра­сіі, Укра­і­ны, Лат­віі, Бе­ла­ру­сі і Мал­до­вы.

Ар­га­ні­за­та­ра­мі ін­тэ­ле­кту­аль­най гуль­ні вы­сту­пі­лі Санкт-Пе­цяр­бург­скі фі­лі­ял Між­на­род­най аса­цы­я­цыі клу­баў «Што? Дзе? Ка­лі?», які ўзна­чаль­вае ві­цэ-прэ­зі­дэнт МАК Аляк­сандр Друзь, пра­фкам сту­дэн­таў Ні­жа­га­род­ска­га на­цы­я­наль­на­га да­след­ча­га ўні­вер­сі­тэ­та імя М. Ла­ба­чэў­ска­га, клуб ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та аэ­ра­кас­міч­на­га пры­бо­ра­бу­да­ван­ня «Аэ­ра­брэйн» і Ні­жа­га­род­скі ін­тэ­ле­кту­аль­ны клуб.

Сту­дэн­ты і ха­кей

Ак­цыя «Сту­дэнц­тва су­стра­кае чэм­пі­я­нат», пры­мер­ка­ва­ная да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, стар­та­ва­ла ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах.

Уні­каль­нае па сва­іх маш­та­бах спар­тыў­нае ме­ра­пры­ем­ства пры­цяг­не ўва­гу не толь­кі ай­чын­ных ама­та­раў ха­кея, але і мност­ва за­меж­ных ха­кей­ных ба­лель­шчы­каў, якія на­ве­да­юць Мінск. Сту­дэнц­кая мо­ладзь бу­дзе за­дзей­ні­ча­на ў су­пра­ва­джэн­ні дэ­ле­га­цый, ра­бо­це ў гас­ці­ні­цах і не­па­срэд­на ў мес­цах пра­вя­дзен­ня спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

У рам­ках ак­цыі «Сту­дэнц­тва су­стра­кае чэм­пі­я­нат» пра­ду­гле­джа­на ства­рэн­не ві­дэа­ро­лі­каў аб спар­тыў­ным жыц­ці ВНУ для іх дэ­ман­стра­цыі пад­час чэм­пі­я­на­ту ў фан­зо­нах ін­тэр­на­таў у Сту­дэнц­кай вёс­цы. На­га­да­ем, што Сту­дэнц­кая вёс­ка бу­дзе за­дзей­ні­ча­на для раз­мя­шчэн­ня гас­цей чэм­пі­я­на­ту. Так­са­ма за­пла­на­ва­ны цыкл су­стрэч сту­дэн­таў з ве­тэ­ра­на­мі бе­ла­рус­ка­га ха­кея, прад­стаў­ні­ка­мі ха­кей­ных клу­баў, сту­дэн­та­мі-ха­ке­іс­та­мі, бліц-апы­тан­ні і флэш­мо­бы «ЗараDка з зор­кай», ме­ра­пры­ем­ствы на спар­тыў­ную тэ­ма­ты­ку з за­пра­шэн­нем бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў, між­уні­вер­сі­тэц­кія ін­тэ­ле­кту­аль­ныя гуль­ні на ха­кей­ную тэ­ма­ты­ку. А сту­дэн­таў, якія за­хап­ля­юц­ца фа­та­гра­фа­ван­нем, за­пра­ша­юць паў­дзель­ні­чаць у пер­шым эта­пе рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на леп­шую фо­та­ра­бо­ту «Мо­ладзь вы­бі­рае спорт!». Пе­ра­мож­цам абя­ца­юць бяс­плат­ныя бі­ле­ты на ха­кей­ныя мат­чы чэм­пі­я­на­ту све­ту з удзе­лам бе­ла­рус­кай ка­ман­ды.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.