Вы тут

На што здоль­ны ча­ла­век у до­ме?


А што ру­кі? Яны па­трэб­ны заў­сё­ды і кож­на­му. І ва ўсіх сэн­сах. Ня­хай га­во­раць пра кан­флікт «лі­ры­каў і фі­зі­каў», усё роў­на кож­ны муж­чы­на ра­на ці поз­на су­ты­ка­ец­ца з тым, што ў до­ме неш­та трэ­ба зра­біць — ці цвік за­біць, ці кран па­мя­няць. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца та­ды, ка­лі муж­чы­на ста­но­віц­ца ча­ла­ве­кам (так у Бе­ла­ру­сі ў не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах на­зы­ва­юць му­жа. — Аўт.). Та­ты больш ня­ма по­бач, па­чы­на­ец­ца са­ма­стой­нае жыц­цё га­ла­вы но­вай сям'і. Вось мы і вы­ра­шы­лі пад­лі­чыць, коль­кі каш­ту­юць доб­рыя ру­кі...

Што лепшпра­фе­сій­ны «най­міт» ці са­ма­дзей­насць?

У. К. — За свой ня­доў­гі век у два ту­зі­ны гад­коў я пе­ра­жыў тры пе­ра­ез­ды і два з па­ло­ваю ра­мон­ты. На­ды­хаў­ся фар­бай ды шпа­лер­ным кле­ем і за­пэц­каў­ся пы­лам на ўсё жыц­цё... Адзін раз я да­па­ма­гаў баць­кам, ка­лі ра­монт амаль увесь мы ра­бі­лі са­ма­туж­на. Дру­гі ад мя­не па­тра­ба­ваў толь­кі пры­бор­кі пас­ля ра­бо­чых. А па­ла­ві­най я на­зы­ваю не­вя­лі­кі кас­ме­тыч­ны ра­монт і зме­ну мэб­лі, дзе мой удзел быў са­мым не­па­срэд­ным. І ця­пер ма­гу ска­заць — ле­пей за­пла­ціць спе­цы­я­ліс­там, якія ўсё зро­бяць за ця­бе...

С. К. — Я так ра­зу­мею, што ты вы­ра­шыў быць «ідэа­льным гу­ма­ні­та­ры­ем», які бу­дзе за­раб­ляць га­ла­вой столь­кі гро­шай, каб іх ха­пі­ла на гэ­тых са­мых пра­фе­сій­ных «най­мі­таў»? По­гляд су­час­ны, зго­дзен. Але гэ­та не­як не па-на­ша­му. У но­вай ква­тэ­ры мая сям'я жы­ве ўжо 7 га­доў, ад­нак за гэ­ты час спе­цы­я­ліс­та вы­клі­ка­лі толь­кі ад­ной­чы — для ра­мон­ту тэ­ле­ві­за­ра па га­ран­тыі.

У. К. — Зда­ец­ца, і вы не­ка­лі тэ­ле­ві­за­ры збі­ра­лі, ці не так? Але по­тым «за­ка­па­лі» гэ­ты свой та­лент і па­да­лі­ся ў «лі­ры­кі». З ча­го б гэ­та? Зна­чыць, і вам не асаб­лі­ва хо­чац­ца за­тлум­ляць га­ла­ву і на­пруж­вац­ца, каб тое-сёе ў до­ме зра­біць.

С. К. — Не ма­еш ра­цыі. «Тэ­лі­кі» я і са­праў­ды больш не збі­раю, але ру­кі ў мя­не па­куль з пра­віль­на­га мес­ца рас­туць. На­коль­кі я ве­даю, ка­ле­га, ты па­ніч­на ба­іш­ся ста­сун­каў з сан­тэх­ні­кай. Ды і з элект­рыч­нас­цю ў ця­бе «на­цяг­ну­тыя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны», а дак­лад­ней, іх амаль зу­сім ня­ма. Спа­дзя­ю­ся, ты ў кур­се, што ў ра­зет­цы 220 вольт жы­ве? Ну, не крыў­дуй. Да­вай лепш раз­бя­рэм­ся, што кож­ны са­праўд­ны муж­чы­на мо­жа зра­біць са­ма­стой­на, а по­тым і пад­лі­чым, коль­кі ўлас­ная «ру­кас­тасць» каш­туе.

Ка

­лі ў кра­не ня­ма ва­ды...

У. К. — Вы, ма­быць, на пра­клад­кі ў кра­не на­мя­ка­е­це? Ну не ве­даю я, як іх мя­няць. Што з та­го? Усё роў­на амаль у кож­ным до­ме за­мест ста­рых кра­наў ста­вяць ім­парт­ныя, у якіх і пра­кла­дак тых ня­ма. Ка­лі ў ка­го та­кія са­вец­кія кра­ны за­ста­лі­ся, то па­тэ­ле­фа­на­ваў у ЖЭС — і за 27 ты­сяч та­бе ўсё зро­бяць. Ну што, з'е­лі?

С. К. — Гэ­та ка­лі толь­кі пра­клад­ку па­мя­няць, то атрым­лі­ва­юц­ца ка­пей­кі. Але наш ча­ла­век сан­тэх­ні­ка вы­клі­кае ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў ван­ным па­коі ці на кух­ні са­праўд­ная ава­рый­ная сі­ту­а­цыя зда­ра­ец­ца. Вам та­ды для пра­вя­дзен­ня аб­сле­да­ван­ня ўжо спе­цы­я­ліс­та вы­клі­каць трэ­ба, кан­суль­та­цыя яко­га абы­дзец­ца мі­ні­мум у 20 ты­сяч руб­лёў. А ця­пер уя­ві, што пе­рад вя­чэ­рай кран па­цёк — што, бу­дзеш увесь «ста­як» пе­ра­кры­ваць і ча­каць та­го са­ма­га сан­тэх­ні­ка? А спе­цы­я­ліст, мо­жа, толь­кі на на­ступ­ны дзень прый­дзе. І яшчэ не факт, што ў зруч­ны для ця­бе час. І по­суд не па­мы­еш, і сам «свін­нёй» за­ста­неш­ся. А са­праўд­ны му­жык та­кую пра­клад­ку за пяць хві­лін па­мя­няе — тут та­бе і эка­но­мія, і па­ва­га жон­кі.

У. К. — Не­як вы тан­на па­ва­гу жон­кі куп­ля­е­це. Пра­кла­дач­ку па­мя­ня­лі — і ўсё, ге­рой. Ад­нак што вы бу­дзе­це ра­біць, ка­лі спат­рэ­біц­ца па­мя­няць увесь змя­шаль­нік? А яшчэ боль­шым подз­ві­гам мо­жа стаць уста­ноў­ка праль­най ма­шы­ны, без якой сён­ня ні­вод­ная сям'я ўжо не абы­дзец­ца...

С. К. — Здзіў­ля­ю­ся я та­бе: тры пе­ра­ез­ды пе­ра­жыў — і та­кое... Ды змя­шаль­нік мя­ня­ец­ца на раз-два. Тут га­лоў­нае, каб ад­па­вед­ныя ін­стру­мен­ты бы­лі. І, зра­зу­ме­ла, ін­струк­цыю трэ­ба ўваж­лі­ва па­чы­таць. З праль­най ма­шы­най так­са­ма ні­я­кіх праб­лем не па­він­на быць у да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка. Але ў гэ­тым вы­пад­ку ін­струк­цыю та­кой скла­да­най для ця­бе тэх­ні­кі трэ­ба бу­дзе ра­зы тры пра­чы­таць і па­ра­іц­ца з сяб­ра­мі. Толь­кі не за­будзь­ся, «чай­нік», спа­чат­ку да­стаць фік­са­та­ры для ба­ра­ба­на. А пас­ля пад­клю­чэн­ня да ва­ды і ка­на­лі­за­цыі ма­шы­ну трэ­ба аба­вяз­ко­ва за­зям­ліць, каб кор­пус «кру­цёл­кі» ця­бе то­кам не дзеў­ба­нуў. Ме­на­ві­та за та­кія ве­ды спе­цы­я­ліс­ты мяс­цо­ва­га ЖЭ­Са і бя­руць гро­шы — ад 100 да 150 ты­сяч за змя­шаль­нік і 250 — за «пра­лку».

У. К. — І вы дзе­ля эка­но­міі 300-400 ты­сяч два дні вы­ву­ча­лі ін­струк­цыю, тры дні ду­ма­лі, а по­тым су­ткі пра­ца­ва­лі? Су­мнеў­ная гас­па­дар­лі­васць. Тым больш, на­ўрад ці вы мо­жа­це на­зваць ся­бе «май­страм на ўсе ру­кі» — ня­ў­жо ван­ну так­са­ма са­мі ўста­но­ві­це ці каф­лю па­кла­дзя­це?

С. К. — Тут зга­джу­ся з та­бою толь­кі част­ко­ва. Праль­ную ма­шы­ну я ўста­наў­лі­ваў аж­но ча­ты­ры га­дзі­ны. За­тое ця­пер я ўсё пра яе ве­даю: як аб­слу­гоў­ваць, якая пра­фі­лак­ты­ка па­трэб­на, усе рэ­жы­мы пра­цы. А вось ван­ну не ста­віў, ды і жа­дан­ня ня­ма. На мой по­гляд, гэ­та як­раз ад­на з тых апе­ра­цый, дзе пра­фе­сі­я­на­лы па­трэб­ны. Спа­чат­ку ж трэ­ба ста­рую зняць і пры гэ­тым ні­чо­га там не зла­маць. Тут мі­ні­мум два май­стры па­він­ны па­па­цець. Уся гэ­та «ра­кі­роў­ка» бу­дзе каш­та­ваць ка­ля 420 ты­сяч руб­лёў. А з каф­ляй уво­гу­ле спра­ва да­лі­кат­ная.

З элект­рыч­нас­цю на «ты»

У. К. — Вось ба­чы­це. А яшчэ з мя­не сме­я­це­ся. Не хва­люй­це­ся, Сяр­гей Анд­рэ­е­віч, неш­та ня­знач­нае ў по­бы­це і я ма­гу зра­біць, ка­лі спат­рэ­біц­ца. Ска­жам, па­мя­няць лям­пач­ку для мя­не не праб­ле­ма. Для та­кой апе­ра­цыі я не бу­ду вы­клі­каць спе­цы­я­ліс­та, які за кож­ную лям­пач­ку возь­ме ад 1 да 4 ты­сяч.

С. К. — І люст­ру так­са­ма па­ве­сіш? Дак­лад­на ве­даю, што не. Зме­на звы­чай­най свя­ціль­ні з лям­пач­ка­мі больш за 86 ты­сяч руб­лёў каш­туе, а з «га­ла­ген­ка­мі» — уво­гу­ле на 170 ты­сяч па­цяг­не. А вы­клю­чаль­нік ці ра­зет­ку ты па­пра­віш? Па ва­чах ба­чу, што не. А гэ­та яшчэ 48 ты­сяч. Ка­лі гэ­та блок «вы­клю­чаль­нік—пе­ра­клю­чаль­нік—ра­зет­ка», то ўво­гу­ле 108 ты­сяч на­бя­гае. Ка­пей­ка да ка­пей­кі — а ў вы­ні­ку ру­бель. Мы ж у шко­ле ўсе фі­зі­ку вы­ву­ча­лі, та­му з эле­мен­тар­ны­мі «пры­бо­ра­мі» па­він­ны са­мі раз­бі­рац­ца.

У. К. — У шко­ле я доб­ра ву­чыў­ся. І тэ­а­рэ­тыч­на вы­дат­на ве­даю, як дзей­ні­ча­юць элект­ра­пры­бо­ры, ад­куль бя­рэц­ца элект­рыч­насць і да та­го па­доб­нае. А вось на прак­ты­цы... Ка­ра­цей, во­пы­ту ў мя­не ма­ла­ва­та. Бы­лі ча­сы, ка­лі я не ве­даў, што «вы­бі­ван­не про­бак» лёг­ка ра­ман­ту­ец­ца ад­ным шчаўч­ком па тумб­ле­ры.

С. К. — Не трэ­ба ў ХХІ ста­год­дзі ба­яц­ца элект­рыч­нас­ці. З ёю не­аб­ход­на сяб­ра­ваць. А інакш атры­ма­ец­ца, як у май­го зна­ё­ма­га, які вы­клі­каў элект­ры­ка для за­ме­ны ба­та­рэ­ек у па­жар­ным апа­вя­шчаль­ні­ку. На­прык­лад, я на­ват раз­вод­ку тэ­ле­ві­зій­на­га ка­бе­ля зра­біў у кож­ны па­кой. Гэ­та мне сэ­ка­но­мі­ла мі­ні­мум 70-80 бак­саў. Для гэ­та­га вы­шэй­шая тэх­ніч­ная аду­ка­цыя зу­сім не па­тра­бу­ец­ца.

LEGO для да­рос­лых

У. К. — Я і са сва­ёй аду­ка­цы­яй ся­бе ня­дрэн­на ад­чу­ваю. Вунь ня­даў­на сэ­ка­но­міў ма­ці паў­міль­ё­на на тым, што сам са­браў но­вую сек­цыю. У ма­га­зі­не пра­па­ноў­ва­лі збор­ку за 10% ад кош­ту мэб­лі. Мы ад­мо­ві­лі­ся і вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць са­мі. Ні­чо­га — доб­ра атры­ма­ла­ся. Праў­да, мне спат­рэ­біў­ся ты­дзень. За­тое як гэ­та бы­ло ці­ка­ва! І ця­пер мя­не ні­я­кая ша­фа ці ка­мод не спу­жа­юць. Тым больш што вы­мя­раць звы­чай­на ні­чо­га не трэ­ба — вы­твор­ца па­зна­чае асноў­ныя «дзі­рач­кі» і «па­зі­кі». Не пра­ца — ад­но за­да­валь­нен­не!

С. К. — Ру­ка­мі не ма­хай. Во ра­зы­шоў­ся! Ад­ра­зу ві­даць, што ў дзя­цін­стве доб­ра­га кан­струк­та­ра не бы­ло. Мо­жа, ты ця­пер ры­зык­неш са­ма­стой­на са­браць і да­ра­гую су­час­ную кух­ню? Зроб­ле­ную пад за­каз кух­ню я і паль­цам не кра­ну — ня­хай пра­фе­сі­я­на­лы і ўста­наў­лі­ва­юць. Тут я куп­ляю не «кан­струк­тар», а га­то­вую рэч. А ма­га­зін­ную «штам­поў­ку» са­мі не збі­ра­юць толь­кі гуль­таі. І адзі­но­кія жан­чы­ны.

Да­рэ­чы, у кас­ме­тыч­ным ра­мон­це іс­нуе ад­на ба­дай са­мая нер­во­вая апе­ра­цыя — па­клей­ка шпа­лер. Ка­лі ро­біш яе ўпер­шы­ню, то ад­ра­зу да­ве­да­еш­ся ад жон­кі пра ўсе свае не­да­хо­пы і пе­ра­ва­гі. Ка­лі сям'я тры ра­зы су­мес­на па­кле­і­ла шпа­ле­ры (і ўсе пры гэ­тым за­ста­лі­ся жы­вы­мі), на маю дум­ку, яна ўжо не рас­па­дзец­ца ні­ко­лі. У вы­пад­ку за­пра­шэн­ня жэ­саў­скіх спе­цы­я­ліс­таў у ся­мей­ным бюд­жэ­це ад­кры­ец­ца «чор­ная дзір­ка» — аклей­ван­не «сур'­ёз­ны­мі» шпа­ле­ра­мі каш­туе ад 26 да 50 ты­сяч руб­лёў за квад­рат­ны метр сця­ны. Ся­рэд­ні па­кой­чык па­цяг­не мет­раў на со­рак, ад­па­вед­на — ад 1 да 2 міль­ё­наў.

У. К. — Ма­е­це ра­цыю. А я ве­даю, на чым яшчэ мож­на рэ­аль­на «пад­няц­ца». У дзя­ду­ле­вай ква­тэ­ры сла­лі дня­мі лі­но­ле­ум. Спа­чат­ку ду­ма­лі, што без да­па­мо­гі «чу­жын­цаў» ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Шка­да нам ста­ла ад­да­ваць ад 2 да 7 до­ла­раў за квад­рат­ны метр. А пло­шча ўсё ж та­кі вя­лі­кая — мет­раў 25 агу­лам. 50-170 «бак­саў» — так­са­ма гро­шы. Ка­ра­цей, сам я ўсё вы­ра­заў і па­клаў, ха­ця і да­вя­ло­ся па­поў­заць на ка­рач­ках. Не та­кі страш­ны чорт, як яго ма­лю­юць. І яшчэ не­вя­до­ма, ці ле­пей бы яны зра­бі­лі, — не асаб­лі­ва я да­вя­раю спе­цы­я­ліс­там з ЖЭ­Са.

У пры­ват­ні­каў і сан­тэх­нік з «ба­бач­кай»

С. К. — У ця­бе, ма­быць, ад­моў­нае стаў­лен­не да «мяс­цо­вых спя­цоў» за­ста­ло­ся яшчэ з тых ча­соў, ка­лі п'я­ны сан­тэх­нік за бу­тэль­ку пра­клад­кі мя­няў. Ха­дзіў ён па ква­тэ­ры ў бруд­ных бо­тах... Ця­пер жа ёсць роз­ныя спе­цы­яль­ныя кан­то­ры кштал­ту «муж на га­дзі­ну». Там да ця­бе ад­пра­вяць вет­лі­ва­га, чыс­та апра­ну­та­га май­стра... Ад­нак рас­цэн­кі бу­дуць зу­сім ін­шыя. Вось па­гля­дзі. Кан­суль­та­цыя — ка­ля 50-60 ты­сяч. За пер­шую га­дзі­ну пра­цы — ледзь не 300 ты­сяч руб­лёў у ста­лі­цы. За дру­гую — ка­ля 170. На па­ра­дак тан­ней бу­дзе ў рэ­гі­ё­нах. І гэ­та толь­кі за пра­цу па дро­бя­зях — ра­зет­ку па­пра­віць, за­мок урэ­заць і ін­шае. За больш скла­да­ныя ра­бо­ты трэ­ба бу­дзе пла­ціць асоб­на і так­са­ма ня­ма­ла. Ска­жам, аб­клас­ці сце­ны каф­ляй каш­туе ад 15 да 20 «зя­лё­ных» за квад­рат­ны метр. І гэ­та без улі­ку са­бе­кош­ту ма­тэ­ры­я­лу.

У. К. — Але ж ка­рыс­та­юц­ца по­пы­там та­кія па­слу­гі. Іна­чай бы іх не бы­ло. Не­ка­то­рыя на­ват за­маў­ля­юць пры­бор­ку ў ква­тэ­ры. І каш­туе гэ­та ня­тан­на — ад 2 да 4 до­ла­раў за квад­рат­ны метр. Ну, праў­да, бу­дзе зроб­ле­на віль­гот­ная пры­бор­ка кух­ні, ван­ны і пры­бі­раль­ні, усіх па­ко­яў ды на­ват мыц­цё вок­наў. Ха­ця мне зда­ец­ца, што гэ­та ўжо за­над­та — пры­брац­ца мож­на і са­мо­му, асаб­лі­ва за та­кія гро­шы.

С. К. — У ма­ёй вя­лі­кай сям'і дзет­кі з пы­ла­со­сам па­ча­лі сяб­ра­ваць га­доў з дзе­ся­ці. Віль­гот­най убор­кай не грэ­бу­юць і вок­ны знут­ры да бляс­ку да­вод­зяць. А гро­шы я ім даю вы­ключ­на за доб­рыя ад­зна­кі — па вы­ні­ках чвэр­ці. Усе за­да­во­ле­ны — і я не збяд­нею.

У. К. — Доб­ра вам. А ўво­гу­ле, па­куль мы з ва­мі раз­маў­ля­лі, уз­нік­ла ад­на ідэя — што ка­лі ства­ры­лі б доб­рыя лю­дзі (гас­па­дар­лі­выя, як вы) ней­кія кур­сы для тых, хто ча­гось­ці не ўмее ра­біць. Ду­маю, шмат хто ска­рыс­таў­ся б.

С. К. — Пе­рад тым, як іс­ці на та­кія кур­сы, пры­мі­це ад мя­не бяс­плат­ную па­ра­ду: у кож­на­га муж­чы­ны ў до­ме па­він­на быць «ава­рый­ная ва­ліз­ка». Па­кла­дзі­це ту­ды не­каль­кі ад­вёр­так, ма­ла­ток, па­са­ты­жы, ку­сач­кі, дрыль, пі­лу, клей, роз­ныя цві­кі і шу­ру­бы. А ў ідэа­ле яшчэ па­яль­нік і тэс­тар для элект­рыч­нас­ці. Та­ды, мо­жа быць, «на­пра­мак рос­ту рук» бу­дзе ска­рэк­та­ва­ны.

Сяр­гей КУР­КАЧ, Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.