Вы тут

Цэнтр, здоль­ны вы­ра­та­ваць жыц­цё


Срод­кі, за­роб­ле­ныя на рэс­пуб­лі­кан­скім су­бот­ні­ку, які пра­во­дзіц­ца сён­ня, пой­дуць на ства­рэн­не цэнт­ра па­зіт­рон­на-эмі­сій­най та­маг­ра­фіі ў РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М.М. Аляк­санд­ра­ва. Та­кое ра­шэн­не пры­ня­ла ра­бо­чая гру­па па пад­рых­тоў­цы су­бот­ні­ка пад кі­раў­ніц­твам на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­то­ля То­зі­ка.

«Рэа­лі­за­цыя да­ра­го­га пра­ек­та ўжо рас­па­ча­та, — па­тлу­ма­чыў ві­цэ-прэм'­ер. — З бюд­жэ­ту на­кі­ра­ва­на больш за 100 млрд руб­лёў. Трэ­ба яшчэ 460 млрд, і срод­кі, за­роб­ле­ныя на су­бот­ні­ку, вель­мі да­па­мо­гуць».

Да­рэ­чы, па­зіт­рон­на-эмі­сій­ная та­маг­ра­фія — са­мы су­час­ны і дак­лад­ны ме­тад, які да­зва­ляе вы­яў­ляць ра­ка­выя пух­лі­ны па­ме­рам ка­ля 1-2 мм. Ні­вод­нае аб­ста­ля­ван­не больш не здоль­на на гэ­та. Па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі Сяр­гея Чыр­во­на­га,

вы­ка­ры­стан­не ме­та­ду да­зва­ляе вы­зна­чыць сту­пень рас­паў­сю­джан­ня пух­лін­на­га пра­цэ­су, вы­явіць драб­нют­кія ме­та­ста­зы, аца­ніць эфек­тыў­насць пра­ве­дзе­на­га ля­чэн­ня і са­мае га­лоў­нае — свое­ча­со­ва вы­явіць рэ­цы­дыў за­хвор­ван­ня. На пер­шым эта­пе асноў­ны цэнтр раз­мес­ціц­ца на тэ­ры­то­рыі РНПЦ ан­ка­ло­гіі, дзе бу­дзе тры ска­на­валь­ныя та­мог­ра­фы. У да­лей­шым маг­чы­ма раз­мя­шчэн­не та­кіх жа та­мог­ра­фаў у рэ­гі­ё­нах і ста­лі­цы.

Вар­та на­га­даць, што сё­ле­та Бе­ла­русь свят­куе 70-ю га­да­ві­ну вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і 100-год­дзе з па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны. Ана­толь То­зік ад­зна­чыў, што ў су­вя­зі з гэ­тым рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­нам дзярж­кі­ра­ван­ня і ін­шым дзяр­жаў­ным ар­га­ні­за­цы­ям, пад­па­рад­ка­ва­ным ура­ду, мяс­цо­вым вы­ка­наў­чым і рас­па­рад­чым ор­га­нам, ін­шым ар­га­ні­за­цы­ям рэ­ка­мен­да­ва­на на доб­ра­ах­вот­най асно­ве пра­вес­ці рэс­пуб­лі­кан­скі су­бот­нік на пра­цоў­ных мес­цах або доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць і пры­вес­ці ў на­леж­ны стан ме­ма­ры­яль­ныя комп­лек­сы, пом­ні­кі, мес­цы ба­я­вой і вай­ско­вай сла­вы, па­ха­ван­ні ча­соў Пер­шай і Дру­гой су­свет­ных вой­наў.

Ула­дзі­слаў СОЎ­ПЕЛЬ.

Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў рас­тлу­ма­чы­ла па­ра­дак пе­ра­лі­чэн­ня гра­шо­вых срод­каў, за­роб­ле­ных на рэс­пуб­лі­кан­скім су­бот­ні­ку 12 кра­са­ві­ка. Ад­па­вед­ная ін­фар­ма­цыя раз­ме­шча­на на афі­цый­ным сай­це мі­ніс­тэр­ства.

Фі­зіч­ныя і юры­дыч­ныя асо­бы пе­ра­ліч­ва­юць гра­шо­выя срод­кі на бан­каў­скія ра­хун­кі рай­вы­кан­ка­маў і гар­вы­кан­ка­маў, ну­ма­ры якіх вар­та ўдак­лад­няць на мес­цах. Потым рай­вы­кан­ка­мы і гар­вы­кан­ка­мы на­кі­роў­ва­юць срод­кі, якія паступілі, на бан­каў­скія ра­хун­кі абл­вы­кан­ка­маў і Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Да­лей грошы бу­дуць пе­ра­лі­ча­ны на ра­ху­нак Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў у На­цы­я­наль­ным бан­ку. Ну­мар ра­хун­ку ў бе­ла­рус­кіх руб­лях: 3640900000105, код бан­ка 153005042, атры­маль­нік — Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў, УНП 100691903.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?