Вы тут

Вёска Белыя Росы як бізнес-праект


Ці вер­нец­ца на ма­лую ра­дзі­му ге­рой Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва?

Шмат ска­за­на пра рас­паў­сю­джа­ны ў пост­са­вец­кай кі­не­ма­та­гра­фіі трэнд апош­ніх га­доў: зды­маць рэ­мей­кі/сік­ве­лы на куль­та­выя філь­мы эпо­хі Са­ве­таў. То­на­мі тэкс­таў і ка­мен­та­роў па­раў­ноў­ва­лі ня­згас­лыя кі­на­кар­ці­ны «Іро­нія лё­су, або З лёг­кай па­рай», «Служ­бо­вы ра­ман», «Джэнтль­ме­ны ўда­чы» і ін­шыя з іх су­час­ны­мі вер­сі­я­мі. Ту­га па са­вец­кім мі­ну­лым і кры­зіс ідэй час­та на­зы­ва­юць пры­чы­на­мі «бу­му» рэ­мей­каў. А мо­жа, гэ­та спе­ку­ля­цыя на вя­до­мых брэн­дах?.. Кры­ты­кі да рэ­мей­каў ста­вяц­ца іра­ніч­на. Ці­ка­васць гле­да­чоў па­доб­ныя кар­ці­ны не акуп­ляе (за рэд­кім вы­клю­чэн­нем, на­кшталт су­час­най вер­сіі «Іро­ніі лё­су»). У гэ­ты час бе­ла­рус­кая ме­ды­яп­рас­то­ра гры­міць на­ві­ной аб ства­рэн­ні філь­ма «Бе­лыя Ро­сы. Вяр­тан­не» як сік­ве­ла зна­ка­мі­тай стуж­кі «Бе­лыя Ро­сы» Іга­ра Даб­ра­лю­ба­ва. Ці ад­чуе гля­дач на­сталь­гію па ста­рым доб­рым ча­се? Ці пра­сяк­нец­ца філь­мам і яго су­час­ным кан­тэкс­там?..

12-18

Кар­ці­на «Бе­лыя Ро­сы. Вяр­тан­не» вось-вось вый­дзе ў пра­кат. Як ка­жа ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег Сіль­ва­но­віч, па­ды­сці да та­ко­га ма­тэ­ры­я­лу як пра­цяг кар­ці­ны «Бе­лыя Ро­сы» спра­ба­ва­лі не­каль­кі ра­зоў. Бе­ла­рус­кі дра­ма­тург Аляк­сей Ду­да­раў, сцэ­на­рыст пер­ша­га філь­ма, на­пі­саў кі­на­апо­весць-пра­цяг не­каль­кі га­доў та­му. Зняць фільм пра­па­на­ва­лі Аляк­санд­ры Бу­тар, аў­та­ру му­зыч­ных клі­паў ды на­ва­год­ніх мю­зік­лаў на­кшталт «Паў­лін­ка nеw» і «Бат­лей­ка». У рэ­жы­су­ры Аляк­санд­ра не па­чат­ко­вец, ад­нак у шэ­ра­гу поў­на­мет­раж­ных іг­ра­вых кар­цін «Бе­лыя Ро­сы. Вяр­тан­не» ста­лі твор­чым дэ­бю­там. Над кан­чат­ко­вым сцэ­на­рам да філь­ма пра­ца­ва­лі сам Аляк­сей Ду­да­раў, Аляк­санд­ра Бу­тар і Юлія Гі­рэль.

У но­вай стуж­цы ад вёс­кі Бе­лыя Ро­сы за­ста­лося тры ха­ты. Тут жы­ве адзін з бра­тоў Хо­да­саў Анд­рэй, но­выя пер­са­на­жы — пен­сі­я­нер Струк і ня­мая дзяў­чы­на Па­лі­на. У той жа час у ад­ной з га­рад­скіх ква­тэр ужо двац­цаць га­доў ча­кае свай­го му­жа Ва­сі­ля Хо­да­са яго жон­ка Ма­ру­ся. У гэ­тым жа го­ра­дзе жы­ве да­рос­лая ўжо Га­лю­ня з му­жам Іва­нам і дач­кой Аняй.

У не­ка­то­рых эпі­зо­дах з'я­віц­ца яшчэ адзін важ­ны пер­са­наж з пер­ша­га філь­ма — бу­сел у сва­ім сціп­лым жыл­лі. Бус­ла ў гняз­дзе мож­на на­зваць га­лоў­ным паэ­тыч­ным сім­ва­лам «Бе­лых Рос» — сім­ва­лам пры­ро­ды, бліз­ка­сці да ка­ра­нёў, не­па­хіс­нас­ці і веч­нас­ці га­лоў­ных каш­тоў­нас­цяў: до­ма і сям'і. Та­кую ж ро­лю ён бу­дзе ады­гры­ваць і ў «Вяр­тан­ні». Толь­кі яго па­куль ня­ма, Хо­дас цярп­лі­ва ча­кае і ўпэў­не­ны, што не­ўза­ба­ве бу­сел вер­нец­ца да­до­му. Ня­ма і Ва­сі­ля, які за­пом­ніў­ся гле­да­чу іг­рой на гар­мо­ні­ку ў бус­лі­ным гняз­дзе.

12-19

Мы ба­чым, што Анд­рэй жы­ве адзін, без жон­кі. Ма­ру­ся ў раз­мо­ве з дач­кой агуч­вае над­зею на тое, што Ва­сіль вер­нец­ца. Над філь­мам паў­сюд­на рас­стаў­ля­юц­ца зна­кі пы­тан­няў. Ча­му Анд­рэй Хо­дас за­стаў­ся ў адзі­но­це? Ку­ды знік ма­лод­шы Хо­дас, ма­быць, са­мы яр­кі пер­са­наж «Бе­лых Рос»?

У той жа час інт­ры­гу аб­вас­трае эле­гант­ная нем­ка (ар­тыст­ка Іры­на Яго­ра­ва-Каў­ры­га), якая ўпер­шы­ню з'яў­ля­ец­ца ў шы­коў­най ква­тэ­ры і ад­каз­вае на спа­чу­ван­не з на­го­ды смер­ці му­жа фра­зай «Я яго ні­ко­лі не ка­ха­ла». Хто яна і якую ро­лю па­він­на ады­граць у філь­ме? Ці­ка­васць гле­да­ча па­да­грэе не­ча­ка­нае ад­крыц­цё: пры­ля­цеў­шы ў Бе­ла­русь на пры­ват­ным са­ма­лё­це, яна вы­ма­віць па-рус­ку: «Ну здрав­ствуй, Родина».

Та­кім чы­нам, гэ­тая са­мая нем­ка пас­ля смер­ці му­жа з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным ін­вес­та­рам пра­ек­та «Бе­лыя Ро­сы» — буй­но­га са­на­тор­на­га комп­лек­су для ту­рыс­таў у ма­ляў­ні­чым кут­ку «не­вя­лі­кай перс­пек­тыў­най кра­і­ны». З ця­гам ча­су гля­дач да­ве­да­ец­ца, што яна не прос­та ін­вес­тар. Пра­ект узя­лі­ся вы­ка­наць два ма­ла­дыя біз­нес­ме­ны — Ар­цём па мя­нуш­цы Бо­дзя (ад сло­ва bоdу — це­ла) і Сяр­гей Ру­са­чэн­ка. Ад­нак для ажыц­цяў­лен­ня пла­наў трэ­ба вы­ку­піць зям­лю, на якой пла­ну­ец­ца ўзвес­ці су­час­ныя па­бу­до­вы…

Сік­вел ад­сы­лае да «Бе­лых Рос» не толь­кі вя­до­мы­мі ўжо пер­са­на­жа­мі, але і пра­мой ана­ло­гі­яй. Так, у пер­шым філь­ме ў вёс­цы па су­сед­стве жы­лі спа­кой­ны Хо­дас, баць­ка трох бра­тоў, і дзі­ва­ка­ва­ты мі­тус­лі­вы Ці­ма­фей. У «Вяр­тан­ні» мес­ца свай­го баць­кі за­няў Анд­рэй. Ана­ло­гія ёсць і ў Ці­ма­фея — пен­сі­я­нер Струк, яко­га сыг­раў ак­цёр тэ­ат­ра і кі­но Вік­тар Ма­на­еў. Па­цеш­ны пер­са­наж, які пад­сеў на гуль­ню ў ла­та­рэю і лю­біць па­гля­дзець тэ­ле­ві­зар з бул­кай, гус­та на­ма­за­най ва­рэн­нем, вось-вось абя­цае ўчы­ніць якое-не­будзь глуп­ства. Ся­род мност­ва ка­міч­ных сі­ту­а­цый іг­ра Вік­та­ра Ма­на­е­ва ўтры­ра­ва­на браз­гат­лі­вая, тэ­ат­ра­лі­за­ва­ная. Тым яр­чэй ад­чу­ва­ец­ца роз­ні­ца з па­мяр­коў­ным стры­ма­ным Анд­рэ­ем у вы­ка­нан­ні Юо­за­са Буд­рай­ці­са.

Вар­та пад­крэс­ліць, што ў зды­мач­най гру­пе прак­тыч­на ўсе ак­цё­ры — бе­ла­ру­сы. Вы­клю­чэн­не скла­да­юць Юо­зас Буд­рай­ціс (Анд­рэй); Анд­рэй Мярз­лі­кін (Іва­н), Іры­на Яго­ра­ва (на­род­ная ар­тыст­ка Ра­сіі, але ка­рэн­ная мін­чан­ка) і яшчэ адзін ак­цёр, імя яко­га ха­це­ла­ся б зга­даць на­пры­кан­цы.

Ін­шыя га­лоў­ныя ро­лі вы­ка­на­лі бе­ла­рус­кія ак­цё­ры Па­вел Хар­лан­чук і Сяр­гей Жбан­коў — гэ­та і ёсць тыя са­мыя ма­ла­дыя біз­нес­ме­ны — ам­бі­цый­ны на­по­рыс­ты Бо­дзя і цюх­ця Ру­са­чэн­ка.

У філь­ме не­каль­кі сю­жэт­ных лі­ній. Га­лоў­най ідэй­най лініяй ста­ла ба­раць­ба біз­нес­ме­наў з жы­ха­ра­мі вёс­кі за зям­лю. Ідэя за­клі­ка­на за­цвер­дзіць каш­тоў­насць вяс­ко­ва­га жыц­ця, род­най зям­лі, пры­ро­ды ў про­ці­ва­гу гро­шам і аса­біс­тай вы­га­дзе. Акра­мя та­го, у кар­ці­не раз­ві­ва­юц­ца ад­но­сі­ны трох пар. Перш за ўсё, мы ба­чым ся­мей­нае жыц­цё да­рос­лай ужо Га­лі­ны, якая пас­ля чар­го­ва­га зваль­нен­ня свай­го му­жа не вы­трым­лі­вае, збі­рае ча­ма­дан і сы­хо­дзіць упроч­кі (да ма­мы). Аня, іх дач­ка, якая ледзь па­спе­ла на­няц­ца на офіс­ную пра­цу, з пер­ша­га по­гля­ду за­ка­ха­ла­ся ў свай­го на­чаль­ні­ка, та­го са­ма­га «мям­лю» Ру­са­чэн­ку. І ня­мая Па­лі­на, якая іс­нуе «на сва­ёй хва­лі», толь­кі ўба­чыў­шы ў акно Ар­цё­ма за ру­лём ма­шы­ны, ужо ма­люе пяс­ком на пад­ло­зе яго парт­рэт.

Ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі Алег Сіль­ва­но­віч сцвяр­джае: асноў­най мэ­тай філь­ма бы­ло на­га­даць гле­да­чу, што га­лоў­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі ў жыц­ці кож­на­га з'яў­ля­юц­ца дом і сям'я, а зу­сім не гро­шы.

Ад­нак па­доб­ныя мэ­ты мае без­ліч кан­ве­ер­ных і не толь­кі пост­са­вец­кіх і за­меж­ных кар­цін (у шэ­раг якіх мож­на лёг­ка тра­піць). Хоць бы та­му, што апя­ван­не даб­ра і веч­ных каш­тоў­нас­цяў пры­ваб­лі­вае ма­са­ва­га гле­да­ча, і толь­кі яно апраўд­вае сла­бую па­ста­ноў­ку і не­дас­ка­на­лую іг­ру ак­цё­раў. Зна­чыць, трэ­ба не­як вы­лу­чыц­ца ся­род па­срэд­ных кар­цін. «Бе­лыя Ро­сы» як мас­тац­кі ары­ен­цір — ужо доб­рая да­па­мо­га.

Але ж для «Вяр­тан­ня», якое ска­рыс­та­ла куль­та­вую наз­ву, вы­бра­лі «за­мы­ле­ны» ад час­та­га вы­ка­ры­стан­ня сю­жэт вы­ку­пу злос­ны­мі ін­дуст­ры­я­ла­мі каш­тоў­ных ледзь не за­па­вед­ных зем­ляў, на якіх жы­вуць лю­дзі. Не­злі­чо­ная коль­касць дэ­тэк­ты­ваў, вес­тэр­наў і ме­лад­рам пі­лі з гэ­тай ча­шы, па­кі­нуў­шы пра­ва ка­ры­стан­ня ін­шым кі­нош­ні­кам.

Шмат што ў філь­ме, які ад­сы­лае да рэа­ліс­тыч­най, пе­ра­ка­наў­чай са­вец­кай стуж­кі, вы­клі­кае не­да­вер. Па­чаў­шы з ня­мец­кіх ін­вес­та­раў, якія ўклад­ва­юць вя­лі­кія гро­шы ў доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не жы­ва­піс­на­га пры­род­на­га кут­ка, спіс мож­на пра­цяг­ваць за­сты­лай у па­чуц­цё­вым здранц­вен­ні Аняй, якая ўпер­шы­ню ўба­чы­ла Ру­са­чэн­ку, або Па­лі­най, якая за­ка­ха­ла­ся ў Ар­цё­ма, ня­гле­дзя­чы на тое, што ён толь­кі пра­міль­гнуў. Гэ­тыя паэ­тыч­ныя сен­ты­мен­таль­ныя эпі­зо­ды бліз­кія ўз­га­да­ным ужо кан­ве­ер­ным ме­лад­ра­мам, але да­лё­кія ад са­праўд­ных вар­тас­цяў пер­шых «Бе­лых Рос». Ма­быць, га­лоў­ным ад­роз­нен­нем «Вяр­тан­ня» з'яў­ля­ец­ца яго па­ры­віс­ты рытм у про­ці­лег­ласць ад не­та­роп­ка­га, спа­кой­на­га апа­вя­дан­ня са­вец­кай кар­ці­ны.

Ка­лі ў асно­ве асу­час­не­ных «Бе­лых Рос» не ха­пае пра­ста­ты і пе­ра­ка­наў­час­ці, то ха­пае цеп­лы­ні. Але цеп­лы­ня гэ­тая глян­ца­вая, так і за­ста­ец­ца ў рам­ках эк­ра­на, у ад­роз­нен­не ад не­вы­тлу­ма­чаль­най ча­ла­ве­чай сар­дэч­нас­ці пер­ша­га філь­ма. Трэ­ба ад­зна­чыць, што ўпу­шча­нае на­га­ня­юць не­ка­то­рыя эпі­зо­ды. Прад­ка­заль­ны хэ­пі-энд у кан­цы філь­ма зня­ты ў хва­лю­ю­чай сен­ты­мен­таль­най ма­не­ры. Зям­ля не прос­та за­ста­ец­ца ў ва­ло­дан­ні ра­ней­шых жы­ха­роў, на ёй збі­ра­юц­ца ўсе га­лоў­ныя пер­са­на­жы і стру­ме­няць шчас­це і ка­хан­не. Кра­наль­ным ста­не і з'яў­лен­не доў­га­ча­ка­на­га бус­ла, які вяр­нуў­ся ў сваё гняз­до, на род­ную зям­лю. Але вяр­нуў­ся не толь­кі бу­сел.

Сцэ­на­рыс­ты ўме­ла пад­вя­лі гле­да­ча да су­стрэ­чы з яшчэ ад­ным пер­са­на­жам, з чац­вёр­тым не­бе­ла­рус­кім ак­цё­рам, яко­га я пра­пус­ці­ла ў па­чат­ку. Анд­рэй Хо­дас і Ма­ру­ся ў філь­ме пра­яві­лі стой­касць і ўпэў­не­насць у сва­ім ча­кан­ні.

Ма­ру­ся ча­ка­ла свай­го му­жа, і Ва­сіль, ку­ча­ра­вы ма­лод­шы сын Хо­да­са, ня­зграб­ны, але сум­лен­ны і доб­ра­зыч­лі­вы, ужо ся­дзіць з гар­мо­ні­кам на лес­віч­най пля­цоў­цы ка­ля ква­тэ­ры. Вяр­нуў­ся бу­сел, вяр­нуў­ся муж, вяр­нуў­ся на эк­ран Мі­ка­лай Ка­ра­чан­цаў. Вы­ма­віў толь­кі ад­ну фра­зу, але гэ­тым ён ства­рыў са­мы кра­наль­ны, жыц­це­сцвяр­джаль­ны і ма­гут­ны эпі­зод уся­го філь­ма. Ня­гле­дзя­чы на тое, што Ва­сіль з'яў­ля­ец­ца толь­кі ў кан­цы, ён ня­бач­на пры­сут­ні­чае з са­ма­га па­чат­ку. Мы па­мя­та­ем і пес­ню «Об­ло­мал не­ма­ло ве­ток, на­ло­мал не­ма­ло дров» у яго вы­ка­нан­ні, эпі­зо­ды ў бус­лян­цы ці з ка­ляс­кай, поў­най бу­тэ­лек. За вяр­тан­не Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва ў кі­но мож­на ска­заць дзя­куй ства­раль­ні­кам філь­ма…

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ, фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.