Вы тут

Па сля­дах за­ла­той ка­рэ­ты На­па­ле­о­на


Шмат та­ям­ніц і за­га­дак то­іць у са­бе на­ва­кол­ле вёс­кі Ко­рань Ла­гой­ска­га ра­ё­на. Асаб­лі­ва апан­та­ныя і ці­каў­ныя да­гэ­туль спра­бу­юць шу­каць тут за­ла­тую ка­рэ­ту На­па­ле­о­на і яго мас­коў­скія тра­феі, імк­нуц­ца ўба­чыць рэшт­кі бы­лой кап­лі­цы ў гус­тым ра­бін­ні­ку, спра­бу­юць знай­сці бе­ра­гі знік­ла­га во­зе­ра...

Мо­гіл­кі без ка­мя­нёў

У ра­бін­ні­ку ёсць да­во­лі вя­лі­кія ста­рыя мо­гіл­кі ка­ля дзвюх го­ней... Яшчэ да 1950-х га­доў за­хоў­ва­лі­ся кур­га­ны (пяс­ча­ныя на­сы­пы, за­рос­лыя тра­вой, аб­кла­дзе­ныя абы­мшэ­лым ка­мен­нем). З ус­ход­ня­га бо­ку ўзвыш­аў­ся больш вы­со­кі ка­мень-плі­та без над­пі­саў.

У пас­ля­ва­ен­ныя га­ды з па­лёў Ка­рэн­шчы­ны на ўзнаў­лен­не Мін­ска зво­зі­лі ка­мен­не. Для жы­ха­роў на­ва­коль­ных вё­сак з'я­віў­ся сты­мул за­роб­ку за па­груз­ку. На па­лях у той час бы­ла не­злі­чо­ная коль­касць кру­шань (куч ка­мя­нёў). Ка­лі апус­це­лі па­лі, лю­дзі ў по­шу­ках іх кі­ну­лі­ся ў гу­шча­ры, ляс­ныя ма­сі­вы. Ка­мя­ні знік­лі з кур­га­ноў ра­бін­ні­ка. Сён­ня гэ­тае мес­ца за­рас­ло сос­на­мі і бя­ро­за­мі. Ні­хто са ста­рэй­шых не мо­жа рас­ка­заць пра па­хо­джан­не тых мо­гі­лак.

Ка

­за­ко­ва ба­ло­та

Кры­ху ні­жэй за мо­гіл­кі на за­хад цяг­нуў­ся да­во­лі вя­лі­кі ма­сіў ба­ло­та (ця­пер асу­ша­ны тар­фя­нік). Ка­ля су­шы зна­хо­дзіў­ся ва­да­ём, па­доб­ны да азяр­ца. Па­між ва­да­ёмам і мо­гіл­ка­мі ва­ля­ла­ся бі­тая цэг­ла. Жы­хар вёс­кі Ан­та­ноў­ка Вік­тар Са­пе­га рас­каз­ваў, што тут ка­лісь­ці бы­ла кап­лі­ца.

Па­мя­таю, як у хру­шчоў­скія ча­сы я ра­зам з на­пар­ні­кам Кан­стан­ці­нам Ваш­ке­вічам браў з та­го азяр­ца ва­ду. Яна бы­ла чыс­тай, пад­сту­па­ла да са­ма­га бе­ра­га. Меў­ся і доб­ры пад'­езд. Ка­лі асу­шы­лі ба­ло­та, знік ва­да­ём. На мес­цы яго за­ста­ла­ся лаг­чы­на, якая за­рас­ла алеш­ні­кам, дзі­кай тра­вой. У на­ро­дзе яе здаў­на на­зы­ва­лі Ка­за­ко­вым ба­ло­там. Рас­каз­ва­лі, што ў гэ­тым во­зе­ры ка­лісь­ці з ка­нём ута­піў­ся ка­зак. Хто ён і ка­лі ад­бы­ла­ся па­дзея — за­гад­ка. Ка­лі б у Пер­шую су­свет­ную вай­ну — лю­дзі пом­ні­лі б. Зна­чыць, тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся знач­на ра­ней. Хут­чэй за ўсё, пад­час ба­та­ліі з фран­цу­за­мі ў 1812 го­дзе.

Гіс­то­рыя свед­чыць...

Што гэ­тая тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся ў тыя да­лё­кія га­ды, свед­чаць і на­ву­ко­выя кры­ні­цы:

«У 1812 го­дзе праз Ла­гой­шчы­ну двой­чы пра­ка­ці­ла­ся ва­ен­ная на­ва­ла. Ле­там праз яе ру­ха­ла­ся на Маск­ву фран­цуз­ская ар­мія На­па­ле­о­на, а ўзім­ку яна ад­сту­па­ла праз тыя ж мяс­ці­ны...» Згад­ва­юц­ца ма­ёнт­кі Ня­плю­е­ва, Му­ра­ва­ны Двор, Чыр­во­ны Бор. У той час іх звяз­ва­ла пра­мая да­ро­га, якая іш­ла і на ра­бін­нік. Шлях праз Даб­рэ­не­ва, Ку­зе­ві­чы, Чыр­во­ны Бор, Жырб­ле­ві­чы, Мі­хал­ка­ві­чы, да­лей Ко­рань, Вя­лі­кія і Ма­лыя Укро­па­ві­чы, Пу­ці­ла­ва быў са­май пра­мой і ка­рот­кай да­ро­гай з Ла­гой­ска ў Мінск. Пас­ля Дру­гой су­свет­най іх на­ват звяз­ваў гру­за­вы транс­парт — «так­сі».

А вось што рас­каз­ва­ла сва­ёй унуч­цы Ган­не Урба­но­віч яе ба­бу­ля Ма­рыя Ку­ха­ро­нак (на­ра­дзі­ла­ся яна ў 1854-м, па­мер­ла ў 1955 го­дзе). Ёй рас­каз­ва­лі ро­дзі­чы, што сам На­па­ле­он пры на­ступ­лен­ні на Маск­ву ехаў на за­ла­той ка­рэ­це. Пры ад­ступ­лен­ні дзесь­ці за­ка­паў яе ў Гай­нен­скай во­лас­ці Ба­ры­саў­ска­га па­ве­та ра­зам з мас­коў­скі­мі тра­фе­я­мі. Тое ж са­мае ка­заў свай­му сы­ну Вік­та­ру Ан­тон Ка­ва­леў­скі. Толь­кі ён на­ра­дзіў­ся на­шмат паз­ней, у 1910 го­дзе. Ві­даць, гэ­тая гіс­то­рыя з даў­ніх ча­соў пе­ра­да­ва­ла­ся з вус­наў у вус­ны.

За­гад­ка­вы кур­ган

На поў­дзень ад вёс­кі Жырб­ле­ві­чы быў не­вя­лі­кі па­го­рак. Лю­дзі здаў­на за­хоў­ва­лі там буль­бу. По­тым у ямы вы­во­зі­лі па­дзеж свой­скіх жы­вёл. У зі­мо­вы час сю­ды на­вед­ва­лі­ся ваў­кі. У пі­лі­паў­ку абу­джаў вёс­ку жа­лас­ны пра­цяж­ны вой. Гэ­тае ўро­чы­шча, якое па­кры­ла­ся не­вы­со­кім хмыз­ня­ком, на­зва­лі «ваў­каў­нёй». За Ваў­каў­нёй да са­ма­га ба­ло­та цяг­ну­ла­ся чыс­тае по­ле. Пе­ра­ся­ка­ла яго тая ж са­мая да­ро­га — Му­ра­ва­ны Двор, Чыр­во­ны Бор. Ран­няй вяс­ной ва ўро­чы­шчы рас­цві­таў лі­ло­вы сон. Асаб­лі­ва шмат гэ­тых кве­так бы­ло на ка­мен­ным па­гор­ку не­па­да­лё­ку ад той да­ро­гі. Дум­ка аб тым, што ў гэ­тым мес­цы мо­жа быць за­ха­ва­на за­ла­тая ка­рэ­та, хва­ля­ва­ла вяс­коў­ца Іва­на Урба­но­ві­ча. Быў­шы бры­га­дзі­рам па­ля­вод­чай бры­га­ды, ён на­кі­ра­ваў трак­тар Т-100 (кар­ча­валь­нік), які ачы­шчаў па­лі ад ва­лу­ноў, на той па­го­рак. Ад­су­нуў­шы ва­лу­ны, ка­паць углыб ме­ха­ні­за­тар ад­мо­віў­ся. Яго апа­на­ваў страх, што трак­тар мо­жа пра­ва­ліц­ца ў ней­кую прор­ву. Дзесь­ці ў 1970-х га­дах гэ­тыя па­лі бы­лі за­са­джа­ны ле­сам як зем­лі, не­пры­дат­ныя для сель­ска­гас­па­дар­ча­га вы­ка­ры­стан­ня.

Каб не тыя чут­кі

У роз­ныя ча­сы ў лю­дзей ха­дзі­лі чут­кі. Ад­ны рас­каз­ва­лі, што ка­лісь­ці ў вёс­ку Му­ра­ва­ны двор (ця­пер Му­ра­ван­ка) пры­яз­джаў якісь­ці за­меж­ны госць, рас­пыт­ваў пра па­се­лі­шча. Асаб­лі­ва яго ці­ка­ві­ла гру­ша, якая ка­лісь­ці рас­ла ў пан­скім са­дзе. Дру­гіх — кап­лі­ца, маг­чы­ма і тая, што зна­хо­дзі­ла­ся ў ра­бін­ні­ку. Трэ­ціх — чыр­ва­на­бор­скія азё­ры, на якіх ка­лісь­ці бы­лі млы­ны. Во­зе­ра ка­ля вёс­кі Чыр­во­ны Бор сіл­ка­ва­ла­ся кры­ні­ца­мі, што ля вёс­кі Пруд­кі. Дру­гое (па­блі­зу ле­су Га­ра­дзец у на­прам­ку вёс­кі Ку­зе­ві­чы) сіл­ка­ва­ла­ся ба­лот­ны­мі во­да­мі ўро­чы­шча Па­лік і во­да­мі Дзі­ка­га во­зе­ра. Пры асу­шэн­ні ба­ло­та во­ды пер­ша­га пай­шлі па зноў вы­ка­па­ным ка­на­ле, на мес­цы яко­га за­ста­ла­ся пля­цоў­ка для се­на­жа­цяў. Сён­ня ўсё гэ­та гу­чыць як ле­ген­да. Але ж бы­ла вай­на і тыя па­хо­ды па на­шай свя­той зям­лі, і шмат што для на­шых на­шчад­каў за­ста­ец­ца за­гад­кай.

Ана­толь ЗА­РОЎ­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».