Вы тут

«Гарадскія шалі» як права на самакіраванне


Па­мят­ны знак «Га­рад­скія ша­лі» ўста­ноў­ле­ны ў Мін­ску, не­да­лё­ка ад ра­ту­шы. Ён свед­чыць пра атры­ман­не го­ра­дам Маг­дэ­бург­ска­га пра­ва ў 1499 го­дзе. Не­вя­лі­кая скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя скла­да­ец­ца з фі­гур трох гара­джан, якія за­клю­ча­юць здзел­ку: адзін уз­важ­вае груз, дру­гі ад­дае ма­не­ты, трэ­ці пры­мае за­роб­ле­ныя гро­шы. Дзея ад­бы­ва­ец­ца, зра­зу­ме­ла, по­бач з вя­лі­кі­мі ша­ля­мі. Мы вы­ра­шы­лі за­пы­тац­ца ў гіс­то­ры­ка, ге­раль­дыс­та Ана­то­ля Ці­то­ва, ча­му ме­на­ві­та та­кая тэ­ма бы­ла вы­бра­на, каб ад­зна­чыць пра­ва го­ра­да на са­ма­кі­ра­ван­не?

Ана­толь Ці­тоў ад­зна­чыў, што больш пра­віль­на бы­ло б ка­рыс­тац­ца сло­ва­злу­чэн­нем «Маг­дэ­бург­скія пра­вы» — бо гэ­та цэ­лы комп­лекс пра­воў на са­ма­кі­ра­ван­не. Яны бы­лі пра­пі­са­ны ў спе­цы­яль­ным пры­ві­леі і дзя­лі­лі­ся на асноў­ныя і да­дат­ко­выя.

Да пер­шых ад­но­сі­ла­ся па­бу­до­ва га­рад­ской ра­ту­шы, пры­сва­ен­не пя­чат­кі і гер­ба на гэ­ту пя­чат­ку. Ёй мар­кі­ра­ва­лі­ся аб­са­лют­на ўсе та­ва­ры, што іш­лі ад­сюль, — да­след­чык ка­жа, што су­ты­ка­ец­ца з та­кім упер­шы­ню ў Мін­ску. Маг­чы­ма, прак­ты­ка ад­каз­нас­ці го­ра­да за свае па­слу­гі іс­на­ва­ла і ў ін­шых мес­цах, але да­ку­мен­таль­ныя па­цвяр­джэн­ні та­му не зной­дзе­ны. Да лі­ку асноў­ных пра­воў ад­но­сі­ла­ся ўста­ля­ван­не важ­ні­цы — мес­ца, дзе га­рад­скія ўла­ды пе­ра­важ­ва­лі та­ва­ры, якія пры­во­зі­лі­ся ў го­рад, і тыя, што іш­лі на экс­парт, — та­кім чы­нам ме­лі маг­чы­масць збі­раць з ганд­ля­роў па­да­ткі. Ме­на­ві­та пра гэ­ты гіс­та­рыч­ны факт і рас­па­вя­дае скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя. Акра­мя та­го, уста­наў­лі­ва­ла­ся мер­ні­ца, якая ад­па­вя­да­ла еў­ра­пей­скай мет­рыч­най сіс­тэ­ме.

Да­дат­ко­вым пра­вам быў да­звол пра­во­дзіць кір­ма­шы. Кож­на­му го­ра­ду пры­зна­ча­ла­ся коль­касць кір­ма­шоў і дзён іх пра­вя­дзен­ня: ка­мусь­ці тры двух­тыд­нё­выя, а ка­мусь­ці адзін ча­ты­рох­тыд­нё­вы...

Но­вы ка­роль або вя­лі­кі князь па­ві­нен быў па­цвяр­джаць Маг­дэ­бург­скія пра­вы кож­на­га го­ра­да. Да­рэ­чы, на­да­ва­лі­ся яны звы­чай­на не ўся­му на­се­ле­на­му пунк­ту, а толь­кі пэў­най гру­пе яго на­сель­ні­каў — мя­шча­нам-хрыс­ці­я­нам. Шлях­та гэ­тым пра­вам не пад­на­чаль­ва­ла­ся, так­са­ма і яў­рэі, якія пад­па­рад­коў­ва­лі­ся га­рад­ско­му старосту. Ад­нак звы­чай­на гэ­ты­мі пра­ва­мі ка­рыс­та­лі­ся ўсе са­слоўі, а па­да­ткі пла­ці­лі толь­кі мя­шча­не. Та­кая не­дак­лад­насць бы­ла вы­праў­ле­на ў Грод­не, дзе ка­роль вы­даў указ, што на­дае пра­вы на са­ма­кі­ра­ван­не ўсім са­слоў­ям.

Мін­ча­не доў­гі час не маг­лі вы­зна­чыц­ца, якія ў іх бу­дуць герб і пя­чат­ка, ад­зна­чае Ана­толь Ці­тоў, та­му на іх ран­ніх пя­чат­ках ста­я­лі толь­кі дзве лі­та­ры, якія рас­шыф­роў­ва­лі­ся як «Гос­па­дзі, па­ма­жы», па ко­лу бы­ло на­пі­са­на «пя­чат­ка мен­ская». Гэ­ту скла­да­насць так­са­ма вы­ра­шыў ка­роль, які, па пры­чы­не та­го, што мін­ча­не па­між са­бой да­мо­віц­ца не мо­гуць, на­даў ім герб «уне­баў­зяц­це Ма­рыі».

Ра­зам з атры­ман­нем Маг­дэ­бург­скіх пра­воў га­ра­ды ста­лі са­мі пра­во­дзіць су­ды: бур­міст­ра-ра­дзец­кі, дзе раз­гля­да­лі гра­ма­дзян­скія спра­вы, і вой­таў­ска-лаў­ні­чы, упаў­на­ва­жа­ны су­дзіць кры­мі­наль­ныя зла­чын­ствы.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.