Вы тут

Ён спра­чаў­ся з Хру­шчо­вым і не спра­ца­ваў­ся з Брэж­не­вым


Важ­ныя ста­ноў­чыя пе­ра­ме­ны, якія ад­бы­лі­ся ў жыц­ці Бе­ла­ру­сі і СССР у цэ­лым у 50-60-я га­ды ХХ стагоддзя, шы­ро­ка вя­до­мыяА якім быў аса­біс­ты ўклад у гэ­та дзяр­жаў­на­-га і гра­мад­ска­га дзея­ча Бе­ла­ру­сі і СССР Кі­ры­ла Тра­фі­ма­ві­ча Ма­зу­ра­ваАд­ка­зу на пы­тан­не і пры­све­ча­ны наш ар­ты­кул.

7 кра­са­ві­ка 2014 г. Кі­ры­лу Ма­зу­ра­ву споў­ні­ла­ся б 100 га­доў.

2Кі­ры­л Тра­фі­ма­віч на­ра­дзіў­ся ў сям'і, якая жы­ла ў вёс­цы Руд­ня, што ў 10 км ад Го­ме­ля. У баць­коў, Тра­фі­ма Іва­на­ві­ча і Агаф'і Акі­маў­ны, акра­мя Кі­ры­ла, вы­хоў­ва­лі­ся дзве дзяў­чын­кі і тры хлоп­чы­кі (двое з іх па­мер­лі). Да­рос­лыя Ма­зу­ра­вы пра­ца­ва­лі ў Го­ме­лі, у чы­гу­нач­ных май­стэр­нях. Амаль усе сем'і вяс­коў­цаў ме­лі па 2-3 га зям­лі, але ма­ла­ўрад­лі­вай. Не­ка­то­рыя дзе­ля да­дат­ко­вых за­роб­каў ад­праў­ля­лі­ся на се­зон­ныя ра­бо­ты: у Дан­бас да­бы­ваць ву­галь, на Ку­бань убі­раць ура­джай, на бу­даў­ні­чую пра­цу ў ін­шыя га­ра­ды і вёс­кі.

Ка­лі ве­рыць у іс­на­ван­не ней­кай вы­шэй­шай сі­лы, то мож­на ска­заць, што лёс Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва быў за­пра­гра­ма­ва­ны. Яшчэ сту­дэн­там Го­мель­ска­га аў­та­да­рож­на­га тэх­ні­ку­ма ён ха­цеў па­сту­піць у ву­чы­лі­шча лёт­чы­каў-зні­шчаль­ні­каў. Вель­мі пе­ра­жы­ваў, па­чуў­шы ад стар­шы­ні ме­ды­цын­скай ка­мі­сіі ад­моў­ны ад­каз па пры­чы­не зро­ку. Ужо ў ста­лым уз­рос­це ён па­дзя­ліў­ся ўспа­мі­на­мі з ура­джэн­цам Бе­ла­ру­сі мар­ша­лам авія­цыі Кра­соў­скім. Той па-сяб­роў­ску па­ве­да­міў: «З пунк­ту гле­джан­ня юнац­кіх ам­бі­цый — гэ­та бы­ло ла­гіч­на. Але з вы­пуск­ні­коў вя­до­ма­га та­бе ву­чы­лі­шча ма­ла хто стаў удзель­ні­кам вай­ны. Част­ка з іх за­гі­ну­ла пры вы­пра­ба­ван­нях но­вай авія­цый­най тэх­ні­кі, ін­шыя — у не­бе над Хал­кін-Го­лам, у Іс­па­ніі. Але праз прыз­му твай­го лё­су не ма­гу не ска­заць: та­бе тва­ім лё­сам бы­лі за­ка­за­ны ін­шыя шля­хі, важ­ныя не толь­кі для ця­бе, але і для ўсёй кра­і­ны».

Кі­ры­л Ма­зу­раў стаў удзель­ні­кам вай­ны, зна­хо­дзя­чы­ся ў Брэс­це, у мо­мант на­па­ду Гер­ма­ніі на СССР. Свой доўг пе­рад Ра­дзі­май ён вы­кон­ваў у дзе­ю­чай ар­міі і пар­ты­зан­скіх атра­дах аж да поў­на­га вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад гіт­ле­раў­скіх за­хоп­ні­каў. Ха­цеў дай­сці да Бер­лі­на. Але ўрад, уліч­ва­ю­чы стан яго зда­роўя, пры­зна­чыў яго на мір­ную пра­цу ў Бе­ла­ру­сі.

Як ча­ла­век з фан­та­зі­яй, Кі­рыл Тра­фі­ма­віч ужо ў юнац­кія га­ды да сва­ёй ін­жы­нер­най пра­фе­сіі да­ба­віў удзел у гра­мад­скім жыц­ці. Гэ­та за­ўва­жы­лі лю­дзі, якія асаб­лі­ва аца­ні­лі яго ўраў­на­ва­жа­насць і не­шмат­слоў­насць (за якой ча­сам та­іў­ся цэ­лы акі­ян пе­ра­жы­ван­няў), умен­не чуць і ра­зу­мець ін­шых.

Ла­гіч­ным, цал­кам за­ка­на­мер­ным вы­ні­кам пры­знан­ня пра­фе­сій­ных, па­лі­тыч­ных і ма­раль­ных якас­цяў ста­ла абран­не Кі­ры­ла Тра­фі­ма­ві­ча Ма­зу­ра­ва 28 лі­пе­ня 1956 г. Пер­шым сак­ра­та­ром ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­ру­сі. Ча­му за­ка­на­мер­ным? Та­му што да гэ­та­га ён пра­ца­ваў пер­шым сак­ра­та­ром Мінск­ага гар­ка­ма і Мінск­ага аб­ка­ма КПБ, з ад­на­го бо­ку, і з дру­го­га — на ўсіх па­са­дах Кі­ры­л Тра­фі­ма­віч па­кі­нуў пас­ля ся­бе толь­кі ста­ноў­чыя ўра­жан­ні — і як ча­ла­век, і як дзяр­жаў­ны і па­лі­тыч­ны дзе­яч. Трэ­ба мець на ўва­зе, што ме­на­ві­та пры Ма­зу­ра­ве поў­нас­цю за­вяр­шы­ла­ся пра­мыс­ло­вае, куль­тур­нае і ар­хі­тэк­тур­нае ад­наў­лен­не Мін­ска, быў па­спя­хо­ва (і ўпер­шы­ню) пра­ве­дзе­ны су­свет­ны фо­рум дэ­ма­кра­тыч­най мо­ла­дзі. Ма­зу­раў атры­маў та­ды ра­зам з ін­шы­мі пер­са­наль­нае «Дзя­куй, та­ва­ры­шы бе­ла­ру­сы!» ад Мі­кі­ты Хру­шчо­ва і Анас­та­са Мі­ка­я­на.

3

Пер­шы сак­ра­тар ЦК КПБ 42-га­до­вы Кі­рыл Ма­зу­раў пры­няў Бе­ла­русь з тэх­ніч­ным пра­грэ­сам вы­ключ­на ў ста­лі­цы. Ас­тат­нія га­ра­ды, ра­ён­ныя і аб­лас­ныя цэнт­ры яшчэ ча­ка­лі эка­на­міч­на­га цу­ду. Ча­ка­ла леп­ша­га сель­ская гас­па­дар­ка, якая зда­воль­ва­ла­ся іль­ном і кок­са-гы­зам, пер­шы­мі пос­пе­ха­мі ў жы­вё­ла­га­доў­лі. Но­вы лі­дар, у ад­роз­нен­не ад сва­іх па­пя­рэд­ні­каў, узяў на ўзбра­ен­не за­да­чу комп­лекс­на­га раз­віц­ця Бе­ла­рус­кай рэс­пуб­лі­кі. Пад кі­раў­ніц­твам і пры ўдзе­ле Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва ў 50-60-я га­ды на эка­на­міч­най кар­це БССР уз­нік­лі Ста­ро­бін­скі ка­лій­ны кам­бі­нат, По­лац­кі наф­та­пе­ра­пра­цоў­чы за­вод, Гро­дзен­скі азот­на-ту­ка­вы за­вод, бы­лі па­бу­да­ва­ны Бя­ро­заў­ская і Лу­комль­ская элект­ра­стан­цыі, ус­ту­пі­ла ў лік дзе­ю­чых га­за­вая ма­гіст­раль Даў­га­ва — Мінск. Сель­ская гас­па­дар­ка па­поў­ні­ла­ся но­вы­мі кры­ні­ца­мі энер­гіі, больш эфек­тыў­ны­мі ві­да­мі сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі, ба­га­ты­мі за­па­са­мі мі­не­раль­ных угна­ен­няў. Рэа­лі­за­цыя на­ме­ча­на­га ад­бы­ва­ла­ся ра­зам з га­зі­фі­ка­цы­яй га­ра­доў і ін­шых на­се­ле­ных пунк­таў, раз­віц­цём жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва, чы­гу­нач­на­га і аў­та­ма­біль­на­га транс­пар­ту. Пры Ма­зу­ра­ве рэс­пуб­лі­ка-пар­ты­зан­ка з аграр­на-ін­дуст­ры­яль­най кра­і­ны пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў дзяр­жа­ву з дзвю­ма трэ­ця­мі пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі ў скла­дзе на­цы­я­наль­на­га ва­ла­во­га пра­дук­ту.

Ма­зу­раў па­кі­нуў ад­мет­ны след і ў раз­віц­ці бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най куль­ту­ры. Пры яго не­па­срэд­най пад­трым­цы па­шы­ры­ла­ся ася­род­дзе ўжы­ван­ня бе­ла­рус­кай мо­вы. У вы­да­вец­твах вы­рас­лі на­кла­ды бе­ла­рус­кай мас­тац­кай і гіс­та­рыч­най лі­та­ра­ту­ры. Па­ча­ла­ся лі­та­ра­тур­ная дзей­насць пісь­мен­ні­каў-ве­тэ­ра­наў Іва­на Ша­мя­кі­на, Іва­на На­ву­мен­кі, Ва­сі­ля Бы­ка­ва і ін­шых. У вя­ду­чых вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах па­ча­лі дзей­ні­чаць так зва­ныя спец­гру­пы, у якіх рых­та­ва­лі­ся спе­цы­я­ліс­ты для вы­кла­дан­ня гіс­то­рыі, фі­зі­кі, ма­тэ­ма­ты­кі на анг­лій­скай, фран­цуз­скай, ня­мец­кай і іс­пан­скай мо­вах на­ву­чан­ня. Ад­кры­лі­ся но­выя ВНУ, ся­род якіх асоб­нае мес­ца за­няў МРТІ, сён­ня вя­ду­чы ў рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі.

Кі­рыл Ма­зу­раў — адзін з тых, хто па­чаў уве­ка­ве­чан­не аба­рон­цаў Брэсц­кай крэ­пас­ці, спа­ле­ных фа­шысц­кі­мі кар­ні­ка­мі бе­ла­рус­кіх вё­сак, яго імя — ся­род аў­та­раў ідэі ства­рэн­ня ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Ха­тынь». У яго быт­насць бы­лі прад­стаў­ле­ны да зван­ня Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за Ве­ра Ха­ру­жая, Ма­рат Ка­зей, Ко­ля Гой­шык і ін­шыя бы­лыя пар­ты­за­ны і пад­поль­шчы­кі.

1З дзей­нас­цю Ма­зу­ра­ва су­да­кра­на­ец­ца, і вель­мі цес­на, на­ра­джэн­не на­ву­ко­ва­га по­гля­ду на пад­поль­ную дзей­насць мін­чан у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. З-за ня­мец­кай пра­ва­ка­цыі ў 1942-1943 гг. су­праць Іва­на Ка­ва­лё­ва, Вя­ча­сла­ва Ні­кі­фа­ра­ва, Кан­стан­ці­на Хмя­леў­ска­га і ін­шых ар­га­ні­за­та­раў пад­поль­на­га ру­ху афі­цый­на пры­зна­ва­ла­ся іс­на­ван­не толь­кі пад­поль­шчы­каў-адзі­но­чак. Кі­рыл Тра­фі­ма­віч Ма­зу­раў не толь­кі ар­га­ні­за­ваў спе­цы­яль­ную ка­мі­сію па да­дат­ко­вым да­сле­да­ван­ні праб­ле­мы, але і па­тра­ба­ваў пе­рай­сці ад слоў да кан­крэт­ных вы­ні­каў. На асно­ве ар­хіў­ных звес­так бы­ла пад­рых­та­ва­на да­ку­мен­таль­ная да­вед­ка аб пры­знан­ні дзей­нас­ці ў Мін­ску ў 1941-1942 гг. не «адзі­но­чак», а буй­ной ан­ты­аку­па­цый­най пад­поль­най ар­га­ні­за­цыі на ча­ле з Мін­скім пад­поль­ным гар­ка­мам пар­тыі. 7 ве­рас­ня 1959 г. вы­сно­вы ка­мі­сіі бы­лі адзі­на­душ­на за­цвер­джа­ны на па­ся­джэн­ні бю­ро ЦК КПБ, якое пра­хо­дзі­ла пад стар­шын­ствам Ма­зу­ра­ва. Гэ­ты дзень і стаў па­чат­кам на­ву­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня ге­ра­іч­ных і тра­гіч­ных ста­ро­нак гіс­то­рыі Мін­ска.

Спе­цы­яль­ны пле­нум ЦК КПБ быў пры­све­ча­ны ад'­ез­ду Ма­зу­ра­ва ў Маск­ву, дзе ён за­няў па­са­ду пер­ша­га на­мес­ні­ка Стар­шы­ні Са­ве­та Мі­ніст­раў СССР. Кі­рыл Тра­фі­ма­віч па­кі­даў рэс­пуб­лі­ку, у якой пры яго аса­біс­тым удзе­ле з'я­ві­ла­ся но­вая га­лі­на пра­мыс­ло­вас­ці — хі­міч­ная. У сва­ім раз­ві­таль­ным сло­ве дзе­ля да­лей­шых пос­пе­хаў Бе­ла­ру­сі ён пра­па­на­ваў пра­ду­ма­на па­вя­ліч­ваць цэ­ны на сель­ска­гас­па­дар­чую пра­дук­цыю; уста­на­віць цвёр­дыя пла­ны дзярж­па­ста­вак; ад­мо­віц­ца ад шаб­лон­ных рэ­ка­мен­да­цый у сель­ска­гас­па­дар­чым сек­та­ры; «раз­вя­заць» твор­чую іні­цы­я­ты­ву са­міх пра­цаў­ні­коў.

Кі­рыл Тра­фі­ма­віч ста­ноў­ча ста­віў­ся да па­шы­рэн­ня пра­воў са­юз­ных рэс­пуб­лік у дзяр­жаў­най, эка­на­міч­най, фі­нан­са­вай, ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най дзей­нас­ці, да лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў куль­ту асо­бы Ста­лі­на, раз­віц­ця куль­тур­ных ста­сун­каў з ін­шы­мі кра­і­на­мі, у тым лі­ку ка­пі­та­ліс­тыч­ны­мі. Ён меў спрэч­кі з Хру­шчо­вым па пы­тан­нях вы­рошч­ван­ня ку­ку­ру­зы, а так­са­ма па саў­нар­га­сах, па дзя­лен­ні пар­тыі на пра­мыс­ло­выя і сель­скія ка­мі­тэ­ты. Пад­трым­лі­ваў і ад­стой­ваў не­аб­ход­насць аса­біс­тых пры­ся­дзіб­ных участ­каў ся­лян. Лі­чыў слоў­най эк­ві­ліб­рыс­ты­кай ло­зунг «Да­гнаць і пе­ра­гнаць ЗША» па эка­на­міч­ных па­каз­чы­ках за ад­ну-дзве пя­ці­год­кі. У той жа час на­зы­ваў Хру­шчо­ва ў да­чы­нен­ні да пер­ша­га эта­пу яго дзей­нас­ці муж­ным і здоль­ным кі­раў­ні­ком. Ні ў якія змо­вы су­праць яго не ўсту­паў.

Але твор­чы ха­рак­тар яго дзей­нас­ці не заў­сё­ды па­да­баў­ся «вя­лі­кім лю­дзям». Па ўспа­мі­нах бліз­кіх вя­до­ма, што Ген­сек Ле­а­нід Брэж­неў у ліс­та­па­дзе 1978 г., на пле­ну­ме ЦК КПСС, за­стаў­шы­ся адзін на адзін з Ма­зу­ра­вым, ска­заў: «Мне не вель­мі па­да­ба­ец­ца пра­ца­ваць з ва­мі». У ад­каз па­чуў: «Гэ­та ўза­ем­на». Так Кі­рыл Тра­фі­ма­віч не­ча­ка­на, без ані­я­кіх па­пя­рэд­ніх за­ўваг, быў ад­праў­ле­ны на пен­сію. (На­ступ­най ах­вя­рай у гэ­тай «чар­зе» вы­ма­лёў­ва­ла­ся по­стаць Ка­сы­гі­на, Стар­шы­ні Са­ве­та Мі­ніст­раў СССР.)

Кі­рыл Ма­зу­раў 7 га­доў зна­хо­дзіў­ся ў па­лі­тыч­най іза­ля­цыі. Што гэ­та азна­чае? Мно­гае, у тым лі­ку і на­зі­ран­не за ім і чле­на­мі яго сям'і спец­служ­ба­мі КДБ. Але час дар­ма ён не тра­ціў — стаў аў­та­рам кні­гі «Не­за­быў­нае». Цу­доў­ны твор, пры­све­ча­ны ба­я­вым та­ва­ры­шам і Бе­ла­ру­сі, вый­шаў у 1984 г., да 40-год­дзя вы­зва­лен­ня рэс­пуб­лі­кі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

Кі­рыл Тра­фі­ма­віч Ма­зу­раў меў аб­са­лют­ны му­зы­каль­ны слых, пры­го­жы го­лас. Яго знеш­нія да­дзе­ныя з зайз­драс­цю ад­зна­чаў на­ват Хру­шчоў. А яны, па­мно­жа­ныя на ін­тэ­лект, да­па­ма­га­лі і ў пра­цы, і ў аса­біс­тым жыц­ці. Са сва­ёй бу­ду­чай жон­кай, Яні­най Ле­а­но­віч, су­пра­цоў­ні­цай апа­ра­та ЦК ЛКСМБ, Ма­зу­раў па­зна­ё­міў­ся яшчэ да вай­ны. У час ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця Яні­на зна­хо­дзі­ла­ся ў са­вец­кім ты­ле. Пас­ля свят­ка­ван­ня но­ва­га 1945 го­да ма­ла­дыя лю­дзі афор­мі­лі свой шлюб. Жы­ву­чы ў Мін­ску, Яні­на Ста­ні­сла­ваў­на за­кон­чы­ла пе­дінс­ты­тут, аба­ра­ні­ла кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, пра­ца­ва­ла ў тым жа ін­сты­ту­це да вы­ха­ду на пен­сію ў 60-я га­ды.

У са­ка­ві­ку 2001 г. аў­та­ру гэ­тых рад­коў па­шан­ца­ва­ла су­стрэц­ца ў Маск­ве з Яні­най Ста­ні­сла­ваў­най Ма­зу­ра­вай, якая пе­рад­ала ў На­цы­я­наль­ны ар­хіў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ма­тэ­ры­я­лы гу­тар­кі Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва з Пан­це­ляй­мо­нам Па­на­ма­рэн­кам у па­чат­ку 80-х га­доў. Гэ­та вель­мі ці­ка­вы да­ку­мент аб дзея­чах Крам­ля і Бе­ла­ру­сі з 1939-га па 1980 г. Я да­знаў­ся, што Кі­рыл Тра­фі­ма­віч тро­хі хва­ля­ваў­ся, ад­праў­ля­ю­чы­ся на су­стрэ­чу з Па­на­ма­рэн­кам, што ў сям'і Ма­зу­ра­вых Па­на­ма­рэн­ку па­ва­жа­юць, лі­чаць яго спра­вяд­лі­вым, аб'­ек­тыў­ным і сум­лен­ным па­лі­тыч­ным і дзяр­жаў­ным дзея­чам. Мы гу­та­ры­лі ў за­ле, дзе бы­ло шмат кніг, сціп­лая мэб­ля, пры­го­жы мас­тац­кі парт­рэт Кі­ры­ла Тра­фі­ма­ві­ча.

Агуль­ны воб­раз Ма­зу­ра­ва ў пэў­ным сэн­се «да­ма­лёў­ва­юць» і яго ад­ка­зы на пы­тан­ні, якія за­да­ва­лі­ся яму ў апош­ні час.

«Ці ве­да­е­це вы бе­ла­рус­кую мо­ву?» — «Я ву­чыў­ся ў Го­ме­лі, які да 1926 г. ува­хо­дзіў у склад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Та­му бе­ла­рус­кую мо­ву мы не вы­ву­ча­лі. Але бе­ла­рус­кая мо­ва свая, род­ная. На ёй я ма­гу га­ва­рыць, чы­таць, але не ма­гу пі­саць».

«Чым ра­та­ва­лі­ся, ка­лі вам бы­ло вель­мі цяж­ка?» — «Пра­цай. Ве­раю ў моц­ную ге­не­тыч­ную спад­чы­ну. Чы­тан­нем доб­рых кніг. Спор­там».

«Як вы ста­ві­це­ся да праб­ле­мы баць­коў і дзя­цей?» — «Так, баць­коў мы не вы­бі­ра­ем. Але ка­лі яны да­ся­га­юць ста­рас­ці, мы па­він­ны, у пер­шую чар­гу, да­па­ма­гаць ім сва­ёй ува­гай, а по­тым і ма­тэ­ры­яль­на. На­огул стаў­лен­не да ста­рых, жан­чын, дзя­цей — па­каз­чык ду­хоў­на­га зда­роўя гра­мад­ства».

Жыц­цё і дзей­насць Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва — прык­лад шмат­гран­най дзей­нас­ці кі­раў­ні­ка, на­дзе­ле­на­га муж­ным ха­рак­та­рам, пры­род­ным ро­зу­мам, вя­лі­кі­мі ар­га­ні­за­тар­скі­мі здоль­нас­ця­мі і вы­со­кай куль­ту­рай між­ча­ла­ве­чых уза­е­ма­ад­но­сін.

Кі­ры­ла Тра­фі­ма­ві­ча Ма­зу­ра­ва не ста­ла 19 снеж­ня 1989 г. Ён па­ха­ва­ны ў Маск­ве, на Но­ва­дзя­во­чых мо­гіл­ках. Але па­мяць аб ім за­ста­ла­ся жы­вою.

Яў­ген Ба­ра­ноў­скі,

кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?