Вы тут

Кед­ры за­шу­мяць аб Пе­ра­мо­зе


У Ба­ра­на­віц­кім ра­ё­не вы­са­дзі­лі не зу­сім звы­чай­ны кед­ра­вы гай. 180 са­джан­цаў ма­ла­до­га кед­ра раз­мяс­ці­лі так, што з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту чы­та­ец­ца: «Квіт­ней і мац­ней, Ма­ці Зям­ля».

Кед­ра­вы гай стаў вы­ні­кам гра­мад­скай па­тры­я­тыч­най іні­цы­я­ты­вы. Мін­ча­нін Аляк­сандр Ра­хоў­скі та­кім чы­нам уве­ка­ве­чыў па­мяць свай­го дзе­да і ін­шых удзель­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, якія зда­бы­лі Пе­ра­мо­гу. Ма­ла­ды ча­ла­век даў­но за­хап­ля­ец­ца эка­ло­гі­яй, су­пра­цоў­ні­чае з ра­сій­скі­мі эка­ла­гіч­ны­мі гру­па­мі «Па­да­ры зям­лі сад», «Рух жыц­ця» і ін­шы­мі. Сяб­ры-ра­сі­я­не і да­па­маг­лі з са­джан­ца­мі са­ма­га моц­на­га дрэ­ва.

Ка­лі ўсё бы­ло пад­рых­та­ва­на, Ба­ра­на­віц­кі ляс­гас ад­вёў пля­цоў­ку ва ўро­чы­шчы Са­чыў­кі. Сю­ды пры­еха­лі ва­лан­цё­ры з Мін­ска, ак­цыю пад­тры­ма­ла і мо­ладзь Ба­ра­на­віч. За­ста­ло­ся ча­каць, ка­лі ўзні­муц­ца ма­ла­дыя кед­ры і на­пом­няць аб Вя­лі­кай Пе­ра­мо­зе.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?