Вы тут

«У Ар­ген­ці­ну ад­плыў жы­вы та­вар...»


«Заў­сё­ды, ка­лі пра­гляд­ваю дзе­да­вы фо­та­здым­кі з ся­мей­на­га аль­бо­ма, ус­па­мі­наю верш Мак­сі­ма Тан­ка, — за­зна­чае брас­таў­чан­ка Ні­на Дрык. — У трыц­ца­тыя га­ды мі­ну­ла­га ўжо ста­год­дзя мно­гія муж­чы­ны ад­праў­ля­лі­ся за мя­жу на за­роб­кі. У іх лі­ку быў мой дзед Ва­сіль Паў­ла­віч Дрык, 1906 го­да на­ра­джэн­ня, з вёс­кі Гірск Коб­рын­ска­га ра­ё­на. Па­кі­нуў­шы на гас­па­дар­цы жон­ку Ма­ла­нню, ад­пра­віў­ся ён у Ар­ген­ці­ну. Вось якая атры­ма­ла­ся жыц­цё­вая арыф­ме­ты­ка: май­му баць­ку бы­ло та­ды ня­поў­ныя два га­ды, а вяр­нуў­ся дзед Ва­сіль праз доў­гія 26 га­доў, у 1956-м, і на­ле­та ў яго на­ра­дзіў­ся ўжо ўнук — баць­ка­ў пер­шы­нец Ві­таль, мой брат.

1...Не над­та лас­ка­ва пры­ня­ла чу­жая зям­ля бе­ла­рус­кіх эміг­ран­таў. Але дзя­ку­ю­чы пра­ца­ві­тас­ці, заў­зя­тас­ці і на­по­рыс­тай ця­га­ві­тас­ці яны за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ся­бе з леп­ша­га бо­ку. Не меў­шы вя­лі­ка­га вы­ба­ру, спа­чат­ку пра­ца­ва­лі на трас­ня­го­вых план­та­цы­ях. По­тым гас­па­дар даў доб­рую рэ­ка­мен­да­цыю — улад­ка­ва­лі­ся на су­кон­ную фаб­ры­ку ў Бу­э­нас-Ай­рэ­се. За­роб­ле­ныя гро­шы дзед ад­клад­ваў, а на­ча­мі яму сніў­ся род­ны дом, жон­ка і сын Сця­пан. Пісь­мы бы­лі жы­вой ніт­кай су­вя­зі з бліз­кі­мі. Дзед Ва­сіль (на фо­та ён зле­ва) з зем­ля­ка­мі ма­ры­лі аб Ра­дзі­ме, ці­ка­ві­лі­ся ўсім, што ад­бы­ва­ец­ца на род­най зям­лі, за­ха­пі­лі­ся ідэ­я­мі ка­му­ніз­му і на­ват... ад­се­дзе­лі па тры ме­ся­цы ў тур­ме.

А на ра­дзі­ме жыц­цё іш­ло сва­ім хо­дам. Меў­ся не­вя­лі­кі на­дзел зям­лі, але га­ла­даць не пры­хо­дзі­ла­ся. Ба­ба Ма­ла­ння — і швец, і жнец, і на ду­дзе іг­рэц — ста­ві­ла на но­гі сы­на. Хло­пец-бяз­баць­ка­віч — ра­на стаў гас­па­да­ром. Та­та ў ста­рэй­шых ву­чыў­ся цяс­ля­рыць, гэб­лік і ста­мес­ка «га­рэ­лі» ў ма­ла­дых ру­ках. Па­ма­лу бу­да­ва­лі­ся.

Вай­на ўнес­ла свае зме­ны ў ся­лян­скае жыц­цё. Ба­бу­ля пяк­ла хлеб, пе­ра­да­ва­ла пар­ты­за­нам... По­тым нем­цы спа­лі­лі ха­ту, але Бог ура­та­ваў жыц­цё.

Скон­чы­ла­ся вай­на, бу­да­ва­лі­ся, як той ка­заў, з «пя­ці паль­цаў». За­роб­ле­ныя пра­ца­дні аплач­ва­лі­ся мі­зэр­на. Вы­ста­я­лі, за­гар­та­ва­лі­ся ў пек­ле пра­цоў­ных буд­няў і рэд­кіх свя­таў. Ба­бу­ля Ма­ла­ння це­шы­ла­ся з гас­па­дар­лі­вас­ці сы­на, а ўно­чы раз­маў­ля­ла з па­душ­кай. З вась­мі муж­чын, якія па­еха­лі на за­роб­кі, не­ка­то­рыя пры­жа­ні­лі­ся там, за да­лё­кім све­там. Тры­вож­насць і адзі­но­та ста­лі ба­бу­лі­ны­мі сяб­роў­ка­мі. Не­зайз­дрос­ная до­ля на­пат­ка­ла жан­чын-са­мот­ніц. Па-роз­на­му іх на­зы­ва­лі ў вёс­цы: «уда­ва-аме­ры­кан­ка», а ча­сам і «па­кі­дан­ка».

А дзе­ду на чу­жы­не сніў­ся бя­ро­за­вы гай за асе­лі­цай і раз­га­ліс­тыя ду­бы на ся­дзі­бе. Жыў адзі­ным жа­дан­нем: сту­піць на род­ную зям­лю, пры­ціс­нуць да ся­бе сы­на, які вы­рас без яго. Толь­кі што ча­ка­ла «вяр­таль­ні­каў» у 1956 го­дзе ў Са­вец­кім Са­ю­зе? Адэ­са су­стрэ­ла ня­вет­лі­ва: поў­ны пе­ра­трус рэ­чаў, за­роб­ле­най ма­ё­мас­ці... Не лю­біў ус­па­мі­наць дзед гэ­ты мо­мант.

2

Вяр­нуў­ся ён у род­ную вёс­ку «аме­ры­кан­цам». Ся­род жы­ха­роў вы­лу­чаў­ся: жыц­цё за мя­жой на­кла­ла вя­лі­кі ад­бі­так. У ша­фе ў па­жаў­це­лай скры­ні і сён­ня ля­жыць дзе­даў ка­пя­люш з шы­ро­кі­мі па­ля­мі (на ка­лек­тыў­ным фо­та дзед — чац­вёр­ты спра­ва — як­раз у гэ­тым ка­пе­лю­шы). Доў­га на­сіў ён і ску­ра­ную курт­ку — ту­жур­ку. ...Мы, чац­вё­ра уну­каў, бег­лі да дзе­да з ба­бай на ху­тар, каб зноў і зноў па­слу­хаць «ар­ген­цін­скія апо­ве­ды» і па­раз­гляд­ваць рэ­чы, пры­ве­зе­ныя ад­туль. Зга­ла­да­лы па цяп­лу род­ных, дзед пес­ціў нас і лю­біў. Ашчад­ны па жыц­ці, ра­біў па­да­рун­кі, якія пом­няц­ца да­гэ­туль: мне, як леп­шай у ву­чо­бе, па­да­рыў чар­ніль­ную руч­ку ў ску­ра­ным зя­лё­ным фу­та­ра­ле. Зда­ва­ла­ся, што пі­са­ла яна са­ма.

Лю­бі­лі яны — а вяр­ну­лі­ся мно­гія — збі­рац­ца па свя­тах і ўспа­мі­наць бы­лое. Пад­трым­лі­ва­лі цес­ныя су­вя­зі, па­раў­ноў­ва­лі «гэ­тае» жыц­цё з «тым», ус­па­мі­на­лі тых, хто за­стаў­ся на чу­жы­не. Дзе­даў ся­бар Мак­сім пры­вёз сю­ды жон­ку-іс­пан­ку і сы­на Эмі­ля з на­дзе­яй на доб­рае жыц­цё... Ня­доў­га ра­да­ваў­ся су­стрэ­чы з род­най зям­лёй: жон­цы не па­ды­шоў наш клі­мат, ста­ла па­ку­та­ваць на астму. Пры за­гад­ка­вых аб­ста­ві­нах хут­ка па­мёр і сам Мак­сім. Пас­ля смер­ці жан­чы­на з сы­нам «вы­ха­дзі­ла» да­звол вяр­нуц­ца ў Ар­ген­ці­ну. Тыя ж «эміг­ран­ты», хто за­стаў­ся, шмат пе­ра­нес­лі, каб атры­маць пен­сію. Не­ка­то­рыя, як сям'я су­се­да Пят­ра Іва­на­ві­ча Бой­кі, атры­ма­лі па­цвяр­джэн­не з Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў ужо пас­ля смер­ці.

Хут­ка бя­жыць час. Моц­ныя і тры­ва­лыя «па­раст­кі» за­ста­лі­ся ў дзе­да Ва­сі­ля: унук Ві­таль з жон­кай На­дзе­яй, іх двое дзя­цей і трое ўну­каў; унуч­ка На­дзея з му­жам Сця­па­нам, ад іх — двое дзя­цей і чац­вё­ра ўну­каў; я (Ні­на) і мая дач­ка з му­жам і ўну­кам; Тац­ця­на з му­жам Ана­то­лем і іх дзе­ці — тры да­чуш­кі, зя­ці і двое ўну­каў. Ця­пер раз­гляд­ва­ем фо­та­здым­кі ся­мей­на­га ар­хі­ва са сва­і­мі ўну­ка­мі. Свя­та бе­ра­жом па­мяць, у якой гіс­то­рыя кра­і­ны зні­та­ва­ла­ся з лё­сам бліз­кіх лю­дзей».

------

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на рэ­дак­цый­ную пош­ту аль­бо элект­рон­ную скры­ню іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

Зна­кі на ўда­чу

У тра­ды­цый­най куль­ту­ры сла­вян па па­да­бен­стве роз­ных з'яў і ака­ліч­нас­цяў, якія спа­да­рож­ні­ча­лі на­ра­джэн­ню ча­ла­ве­ка, мер­ка­ва­лі аб тым, як скла­дзец­ца яго лёс.

1. Так, ка­лі ў адзін дзень у сям'і хтось­ці па­мі­раў (пра­хо­дзі­ла па­ха­ван­не) і на­ра­джа­ла­ся дзі­ця, то гэ­тае су­па­дзен­не ўспры­ма­ла­ся як прад­ка­зан­не не­даў­га­веч­нас­ці но­ва­на­ро­джа­на­га. Па­ра­дзі­се трэ­ба бы­ло аба­вяз­ко­ва ра­ні­цай і ўве­чары на пра­ця­гу дзе­вя­ці дзён пас­ля хаў­тур чы­таць ма­літ­ву Ба­га­ро­дзі­цы і раз­на­стай­ныя сло­вы-абя­рэ­гі. І на­ад­ва­рот, ка­лі пры на­ра­джэн­ні не­маў­ля­ці ў ха­це пра­жы­ваў доў­га­жы­хар, то жыц­цё ў дзі­ця­ці, як лі­чы­лі, бу­дзе вель­мі шчас­лі­вым і доў­гім.

2. Шчас­лі­вым лі­чы­ла­ся і тое дзі­ця, у дзень на­ра­джэн­ня яко­га ў сям'і быў яшчэ які-не­будзь пры­бы­так, на­прык­лад, аця­лі­ла­ся ка­ро­ва, ажа­ра­бі­ла­ся ка­бы­ла, апа­ра­сі­ла­ся свін­ня, ад­бы­ла­ся за­га­дзя за­пла­на­ва­ная вя­лі­кая куп­ля і да т.п.

3. Са­мым на­дзей­ным зна­кам шчас­ця, па­вод­ле на­род­ных па­-
д­ан­няў, бы­ла так зва­ная «дзі­ця­чая ка­шу­ля» — фраг­мен­ты жы­вой ткан­кі ў вы­гля­дзе то­нень­кай плён­кі, якія маг­лі за­стац­ца на га­ла­ве або це­ле дзі­ця­ці. Яе аку­рат­на зды­ма­лі, су­шы­лі і за­хоў­ва­лі як та­ліс­ман, які пры­но­сіць пос­пех.

4. Лі­чы­ла­ся, што дзі­ця, якое на­ра­дзі­ла­ся з да­стат­ко­ва доў­гі­мі ва­ла­са­мі, бу­дзе ба­га­тым і шчас­лі­вым.

5. Ня­го­ды абя­ца­лі дзі­ця­ці, ка­лі яно з'яў­ля­ла­ся на свет уніз тва­рам, на­пе­рад на­га­мі або спа­ві­тае ва­кол шыі пу­па­ві­най. Лі­чы­ла­ся, што ўсё жыц­цё ча­ла­век бу­дзе раз­дзі­раць гэ­тыя ня­бач­ныя пу­ты, якія бу­дуць ус­клад­няць по­шук свай­го мес­ца пад сон­цам (у сям'і, у ву­чо­бе, на пра­цы). Ка­лі пу­па­ві­най бы­ла аб­кру­ча­ная дзяў­чын­ка, то чы­та­юць ма­літ­вы і за­мо­вы-абя­рэ­гі ў жа­но­чы дзень (се­ра­да, пят­ні­ца, су­бо­та), ка­лі хлоп­чык — у муж­чын­скі дзень (па­ня­дзе­лак, аў­то­рак, чац­вер).

6. Лі­чы­ла­ся, што дзе­ці, на­ро­джа­ныя ў бу­ру, бу­дуць заў­сё­ды ства­раць ва­кол ся­бе пе­рад­умо­вы «бу­ры» ва ўза­е­ма­ад­но­сі­нах з людзь­мі і ў што­дзён­ных па­во­дзі­нах: яны бу­дуць крык­лі­выя, ня­вы­тры­ма­ныя, не­па­слух­мя­ныя і, як вы­нік, не­шчас­лі­выя. Та­му на­род­ныя ле­ка­ры ра­і­лі пад­меш­ваць свя­тую ва­ду пас­ля Ва­до­-
х­ры­шча ў ноч­вы пры ку­пан­ні.

7. Ка­лі дзяў­чын­ка, пад­рас­та­ю­чы, ста­на­ві­ла­ся па­доб­най да баць­кі, а сын — да ма­ці, гэ­та лі­чы­ла­ся доб­рым зна­кам шчас­лі­ва­га і ўда­ла­га жыц­ця. Ка­лі ж сын быў па­доб­ны да баць­кі, а дач­ка да ма­ці, ба­я­лі­ся, што та­кія дзе­ці не ство­раць сва­ёй сям'і.

Ак­са­на Ка­то­віч, Ян­ка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».