Вы тут

Пры­ру­чыць Лі­ся­ня...


...або Мая ма­лод­шая дач­ка.

На­дзея, ра­дасць, хва­ля­ван­не, боль, ад­чай і... лю­боў. Аб праб­ле­ме лю­бо­ві і не­лю­бо­ві да дзя­цей «Звяз­дзе» ўжо рас­каз­ва­лі псі­хо­лаг і свя­тар. На гэ­ты раз — апо­вед жан­чы­ны, якая ўда­ча­ры­ла дзяў­чын­ку. Яна ду­ма­ла, што па­лю­біць дзі­ця лёг­ка. І на ўлас­ным во­пы­це ўпэў­ні­ла­ся ў ад­ва­рот­ным.

Ра­шэн­не ў кан­цы лю­та­га

Жан­чы­на: «Пра тое, што возь­мем дзі­ця з дзі­ця­ча­га до­ма, мы з му­жам заў­сё­ды ве­да­лі. Не аб­га­во­ра­ны быў толь­кі час, ка­лі мы зро­бім гэ­ты крок. І вось на­шы двое дзе­так пад­рас­лі: дач­ка пай­шла ў шко­лу, сын год ужо ха­дзіў у сад. Та­ды мы зноў ста­лі га­ва­рыць пра ўсы­наў­лен­не. Ча­го цяг­нуць? Ра­ней дзе­ці бы­лі ма­лыя, а по­тым мы ўжо бу­дзем ста­рыя. Мож­на пры­ду­маць шмат пры­чын, з-за якіх мы так і не возь­мем дзі­ця. А цяпер ёсць сі­лы і жа­дан­не».

Дзяў­чын­ка: «Мя­не ста­рэй­шая сяст­ра заў­сё­ды па­ло­ха­ла дзі­ця­чым до­мам. Яна га­ва­ры­ла, што гэ­та тур­ма, толь­кі для дзя­цей. І я ёй ве­ры­ла. Не ха­чу ў тур­му! Бу­ду ра­біць усё, каб ні­хто і не зда­га­даў­ся, што мае баць­кі п'я­ні­цы. Ні­ко­му не бу­ду скар­дзіц­ца, не ска­жу, што га­лод­ная. Як та­ды не ска­за­ла ма­ці, што мне вель­мі хо­лад­на і я не ад­чу­ваю ні рук, ні ног... Ста­я­ла з ёю на вак­за­ле не­каль­кі га­дзін. Яна пра­да­ва­ла кра­дзе­нае пі­ва, але пер­шую вы­руч­ку ад­ра­зу ж пра­пі­ла, ка­лі я пай­шла па­грэц­ца на паў­га­дзі­ны ў мет­ро. Нель­га бы­ло па­кі­даць яе ад­ну, на­ват, ка­лі б я ўпа­ла ад ма­ро­зу. Ма­лыя бра­ты су­ткі амаль ні­чо­га не елі, трэ­ба бы­ло што-не­будзь ім пры­нес­ці»...

Пер­шая су­стрэ­ча

Жан­чы­на: «Я вель­мі хва­ля­ва­ла­ся. Мы з му­жам яшчэ не за­кон­чы­лі кур­сы для бу­ду­чых усы­на­ві­це­ляў, але нам пра­па­на­ва­лі па­зна­ё­міц­ца з ад­ной дзяў­чын­кай з до­ма ма­лют­кі. Гэ­та не зна­чыць, што трэ­ба ўзяць ме­на­ві­та яе — прос­та па­гля­дзець, а по­тым ужо вы­ра­шаць...

Ка­ля дзвя­рэй у гру­пу я зноў па­крыў­дзі­ла­ся на му­жа, які ад­мо­віў­ся са мной ехаць. Ён уво­гу­ле не мог уя­віць са­бе, як гэ­та — вы­бі­раць дзі­ця... Дач­ку і сы­на мы не вы­бі­ра­лі — якія на­ра­дзі­ла­ся, тыя і на­шы. І ў гэ­тым вы­пад­ку ён вы­ра­шыў, што вы­бі­раць не бу­дзе: ка­го пра­па­ну­юць, та­го і возь­мем. Мне ж са­мой ха­це­ла­ся, каб гэ­та бы­ла дзяў­чын­ка і ў яе бы­лі ка­рыя воч­кі і свет­лыя ва­ла­сы. Ра­зам мы вы­ра­шы­лі толь­кі, што дзі­ця­ці бу­дзе не больш чым паў­та­ра го­да.

Я ста­я­ла на па­ро­зе і гля­дзе­ла на пус­ты па­кой з цац­ка­мі. У гру­дзях гру­ка­та­ла. Дзве­ры спаль­ні ад­чы­ні­лі­ся, і ня­не­чка ўнес­ла ма­лень­кую за­спа­ную дзяў­чын­ку.

— Мо­жа, возь­ме­це яе на ру­кі? — спы­та­ла мя­не вы­ха­ва­цель­ка.

Мы су­стрэ­лі­ся з ма­лой по­зір­ка­мі, і дзяў­чын­ка гуч­на за­пла­ка­ла.

— Не трэ­ба, — ад­ка­за­ла я.

Маё сэр­ца ўжо су­па­ко­і­ла­ся. Яно не «ёк­ну­ла», ка­лі я ўба­чы­ла ма­лую. Я за­ўва­жы­ла, што ў яе не­пра­пар­цы­я­наль­на вя­лі­кія шчо­кі. Яна не бы­ла пры­га­жу­няй...

Дзіў­на, што пер­шая дзяў­чын­ка, якую нам пра­па­на­ва­лі, бы­ла ме­на­ві­та са свет­лы­мі ва­ла­са­мі і ка­ры­мі воч­ка­мі... Але мае па­чуц­ці маў­ча­лі. Я не ад­чу­ва­ла ні ра­дас­ці, ні смут­ку, ні сім­па­тыі, ні ан­ты­па­тыі... Прос­та не­дзе вель­мі глы­бо­ка ве­да­ла, што дзі­ця — маё».

Дзяў­чын­ка:

«Ня­даў­на пры­еха­ла мая ста­рэй­шая сяст­ра з ра­дзіль­ні. Я хва­ля­ва­ла­ся. Бы­ло вель­мі ці­ка­ва па­гля­дзець на ма­лень­ка­га пля­мен­ні­ка. Я ба­чы­ла не­маў­лят, але гэ­та бы­лі мае бра­ты...

Ма­ці з та­там усё час­цей сы­хо­дзяць з до­му на не­каль­кі дзён, а мне цяж­ка са­мой знай­сці якую-не­будзь ежу. Ча­му ў нас усё так? Ра­ней бы­ло доб­ра. Я ха­дзі­ла ў дзі­ця­чы са­док з ма­лод­шым бра­там, мы не лю­бі­лі зя­лё­ны га­ро­шак і са­сіс­кі, за­тое вель­мі лю­бі­лі ман­да­ры­ны, Но­вы год і Дзе­да Ма­ро­за, які пры­но­сіў шмат ца­цак. Што ста­ла з ма­і­мі баць­ка­мі? Іх ужо не ці­ка­віць, дзе мы і што ядзім. А ра­ней за пра­гул у шко­ле та­та моц­на лу­піў сяст­ру. Ён уво­гу­ле ўсіх б'е, але толь­кі ка­лі на­п'ец­ца. Ця­пер ён кож­ны дзень п'я­ны.

Ма­ці так­са­ма вы­піс­ва­юць з ра­дзіль­ні. Ця­пер у мя­не бу­дзе ча­ты­ры ма­лод­шыя бра­ты і ма­лень­кі пля­мен­нік. Бра­та на­зва­лі Дзі­ма, а пля­мен­ні­ка — Аляк­сандр. Калі сястра паказала мне Сашку, я адразу яго палюбіла. Ён смачна пах малаком і чысцінёй...»

Мі­лі­цыя

Жан­чы­на: «Я яшчэ ні­як не маг­ла ўсвя­до­міць, што ў нас ужо пя­ты дзень жы­ве Ан­ге­лі­на. Яна амаль не звяр­тае на нас ува­гі. Ска­жу «ха­дзем ес­ці» — ідзе, «спаць» — ідзе, «на гар­шчок» — ідзе. На пад­рых­тоў­чых кур­сах ска­за­лі, што лю­боў прый­дзе праз не­ка­то­ры час, ка­лі мы з дзі­цем ста­нем бліз­кі­мі. А па­куль я толь­кі на­зі­ра­ла за ёй, каб да­ве­дац­ца, якая яна — мая ма­ле­ча.

У той дзень уве­ча­ры ўсё іш­ло як звы­чай­на. Сын быў у дзі­ця­чым сад­ку. Дач­ка толь­кі прый­шла са шко­лы. Я з Ан­ге­лі­най па­вя­чэ­ра­ла і пра­па­на­ва­ла ёй «пай­сці на гар­шчок». Але ма­лая за­ма­та­ла га­ла­вой. Та­ды я ўсміх­ну­ла­ся, узя­ла яе за ру­ку і па­вя­ла да пры­бі­раль­ні. Ка­лі ўклю­чы­ла свят­ло і ад­чыні­ла дзве­ры, Ангеліна рап­тоў­на ўпа­ла на пад­ло­гу і за­кры­ча­ла. Не за­пла­ка­ла, а ме­на­ві­та за­кры­ча­ла. Я па­спра­ба­ва­ла ўзяць яе на ру­кі і су­па­ко­іць, але ма­лая ста­ла біць, ку­саць мя­не і бры­кац­ца. Праз не­каль­кі хві­лін у ква­тэ­ру па­зва­ні­ла су­сед­ка.

— Ча­го ў вас дзі­ця так кры­чыць?

— Пра­бач­це нас, ка­лі лас­ка, — па­спра­ба­ва­ла апраў­дац­ца я. — У дзі­ця­ці, на­пэў­на, па­ча­ла­ся адап­та­цыя да на­шай сям'і, мы за­бра­лі яе з дзі­ця­ча­га до­ма...

— Сва­іх нар­маль­на вы­ха­ваць не мо­жа, а чу­жое ўзя­ла! Я за­раз мі­лі­цыю вы­клі­чу!

— Вы­клі­кай­це! — ад­ка­за­ла я і рэз­ка за­чы­ні­ла дзве­ры.

У ква­тэ­ры па-ра­ней­ша­му ста­яў не­вы­нос­ны крык. Ан­ге­лі­на, ужо бар­до­вая ад пла­чу, ля­жа­ла на пад­ло­зе. Я се­ла по­бач з ёй і... так­са­ма раз­ры­да­ла­ся.

Праз двац­цаць хві­лін мы абедз­ве су­па­ко­і­лі­ся. Ма­лая гу­ля­ла з цац­ка­мі, а я гля­дзе­ла на яе і дзі­ві­ла­ся... У мя­не ру­кі трэс­лі­ся, а яна бе­га­ла, ска­ка­ла, быц­цам бы не бы­ло гэ­тых 40 хві­лін пек­ла.

Як­раз та­ды і прый­шоў участ­ко­вы. «Вось гэ­тае дзі­ця на­ра­бі­ла столь­кі шу­му?» — з ці­каў­нас­цю раз­гля­да­ю­чы Ан­ге­лі­ну, спы­таў ён. І, ска­заў­шы не­каль­кі слоў пад­трым­кі, пай­шоў.

Дзяў­чын­ка: «Мае баць­кі не лю­бі­лі і ба­я­лі­ся мі­лі­цыю. Гэ­тая не­пры­яз­насць пе­рад­ала­ся і нам, дзе­цям. Ха­ця да та­го дня, аса­біс­та я ні­ко­лі з ёй не су­ты­ка­ла­ся. Жыц­цё ў апош­нія па­ру ме­ся­цаў уво­гу­ле бы­ло не­вы­нос­ным. Я час­та за­ста­ва­ла­ся ад­на з два­і­мі не­маў­лят­ка­мі. Брат амаль не пла­каў і не пра­сіў ес­ці. А Са­шка, пля­мен­нік, за­хліп­ваў­ся ў ры­дан­нях, ён увесь час ха­цеў ма­ла­ка!

У той ве­чар мне зда­ва­ла­ся, што я ха­чу толь­кі спаць. Я бы­ла ра­да пры­хо­ду баць­коў: хай ма­ці ка­лы­ша і су­па­кой­вае Са­шку. Але яна не ка­лы­ха­ла, яна бы­ла та­кой, як заў­сё­ды ў апош­ні час...

Ра­ні­цай я доў­га ля­жа­ла ў лож­ку, на­крыў­шы­ся па­лі­то з га­ла­вой. Не спа­ла, прос­та не маг­ла пры­му­сіць ся­бе па­ды­сці да не­маў­ля­так, бо ве­да­ла, што ма­лень­кі Са­шка пе­ра­стаў пла­каць яшчэ ноч­чу. Ад гэ­та­га бы­ло страш­на. На­рэш­це ма­ці ўста­ла, па­ды­шла да ма­ло­га і... за­кры­ча­ла.

Та­ды ра­зам з мі­лі­цы­яй прый­шлі ней­кія жан­чы­ны. Бы­ло не­пры­ем­на, што чу­жыя лю­дзі хо­дзяць па на­шай ква­тэ­ры, гуч­на га­во­раць і неш­та аб­мяр­коў­ва­юць. Двое ма­іх бра­тоў, пя­ці­га­до­вы і трох­га­до­вы, ту­лі­лі­ся да мя­не. Але я са­ма ад­чу­ва­ла ся­бе без­аба­рон­най. Но­ва­на­ро­джа­на­га Дзім­ку за­бра­ла «хут­кая». Мі­лі­цы­я­нер па­ды­шоў да мя­не і ска­заў, што па нас так­са­ма пры­едуць.

Пас­ля па­ха­ван­ня Са­шкі зноў пры­еха­ла мі­лі­цыя. Па нас. Пер­шы раз у жыц­ці я ба­чы­ла, як та­та пла­ча».

Ад­чай і... надзея

Жан­чы­на: «Праз паў­го­да ў мя­не не за­ста­ло­ся ні эмо­цый, ні сіл. Толь­кі пус­та­та. З Ан­ге­лі­най зда­ра­лі­ся іс­тэ­ры­кі па не­каль­кі ра­зоў на дзень, а так­са­ма ноч­чу. Яна кры­ча­ла без пе­ра­пын­ку па 30-40 хві­лін. Ця­жэй за ўсё бы­ло ноч­чу, ка­лі ёй сніў­ся дрэн­ны сон ці яна не ха­це­ла спаць. Яна па­чы­на­ла кры­чаць і бу­дзі­ла ўсіх.

Мне зда­ва­ла­ся, яна ад­кры­та мя­не не лю­біць. Яна не да­ва­ла ся­бе су­ця­шаць, ла­шчыць, не лю­бі­ла, ка­лі я спра­ба­ва­ла яе аб­няць. Яна пе­ра­ста­ла ха­дзіць на гар­шчок зу­сім, да­вя­ло­ся ка­рыс­тац­ца пам­пер­са­мі. Са­мае жах­лі­вае, што з ёю ні­як не ўда­ва­ла­ся на­ла­дзіць ха­ця б ней­кі кан­такт. На ўсе мае прось­бы яна ад­каз­ва­ла кры­кам або ўця­ка­ла. Яна ла­ма­ла і пса­ва­ла ўсё, што трап­ля­ла­ся ёй у ру­кі. На ву­лі­цы яна маг­ла пай­сці да чу­жо­га ча­ла­ве­ка, але толь­кі не да мя­не. Бы­ло і та­кое, што мі­на­кі пы­та­лі­ся, ці маё гэ­та дзі­ця.

Я рас­слаб­ля­ла­ся толь­кі, ка­лі яна за­сы­на­ла. Та­ды яна вы­гля­да­ла сла­бай, ма­лень­кай і адзі­но­кай. Я гля­дзе­ла на яе і пла­ка­ла: ад та­го, што яна мя­не не лю­біць, ад та­го, што ні­чо­га не ма­гу змя­ніць, ад та­го, што ў мя­не не бы­ло больш сіл зма­гац­ца за тое, каб мы бы­лі бліз­кі­мі і род­ны­мі людзь­мі.

Я ўспа­мі­на­ла, як мя­не з бра­та­мі за­бра­лі ад баць­коў. Мя­не ад­пра­ві­лі ў шко­лу-ін­тэр­нат, ма­лых — у дзі­ця­чы дом. Я вель­мі па­ку­та­ва­ла ад раз­лу­кі, час­та пла­ка­ла па на­чах, ка­лі ні­хто не чуў і не ба­чыў. Мы бы­лі па­трэб­ны толь­кі ад­но ад­на­му, а да­рос­лыя, якія рап­там з'яў­ля­лі­ся ў на­шым жыц­ці, так жа хут­ка зні­ка­лі.

Маг­чы­ма, та­ды я зра­зу­ме­ла, што ня­ма ні­чо­га больш каш­тоў­на­га, чым лю­боў. Я спра­ча­ла­ся да хры­па­ты з людзь­мі, якія га­ва­ры­лі пра тое, што дзе­ці з ін­тэр­на­та «цяж­кія», не здоль­ныя лю­біць, што ўво­гу­ле чу­жых дзя­цей па­лю­біць скла­да­на.

...Ця­пер, ка­лі ў мя­не з'я­ві­ла­ся Ан­ге­лі­на, я рап­там зра­зу­ме­ла, што тыя лю­дзі, маг­чы­ма, ме­лі ра­цыю!

Змя­ні­ла­ся ўсё ноч­чу. У Ан­ге­лі­ны пад­ня­ла­ся тэм­пе­ра­ту­ра да 40°С. Я ўзя­ла яе на ру­кі, па­кла­ла да ся­бе і да­ла ле­кі. Яна не пра­ці­ві­ла­ся, як звы­чай­на, а зня­сі­ле­на ля­жа­ла.

...Як толь­кі тэм­пе­ра­ту­ра спа­ла, ма­лая пра­чну­ла­ся і, уба­чыў­шы мя­не, ста­ла пла­каць. По­тым, хіс­та­ю­чы­ся, па­па­ўзла ў свой ло­жак. Я раз­ры­да­ла­ся. Так не­маг­чы­ма жыць!

У тую ноч я ўспом­ні­ла Ма­лень­ка­га прын­ца Эк­зю­пе­ры, які змог пры­ру­чыць лі­ся­ня. І вы­ра­шы­ла, што па­спра­бую. Бо на той мо­мант мне зда­ва­ла­ся, што Ан­ге­лі­на мо­жа па­мер­ці, а я да­ве­да­ю­ся пра гэ­та толь­кі ра­ні­цай, як та­ды мая ма­ці пра Са­шу...

Не ве­даю, ад­куль узя­лі­ся сі­лы. Я ра­бі­ла ўсё, як і ра­ней, толь­кі вы­ра­шы­ла больш ру­хац­ца да яе. На­прык­лад, ка­лі яна кры­ча­ла мне «дзі», не сы­хо­дзі­ла. Ад гэ­та­га іс­тэ­ры­кі ста­на­ві­лі­ся даў­жэй­шы­мі, але я ўсё роў­на за­ста­ва­ла­ся з ёю ў па­коі. Ня­гле­дзя­чы на яе злое «дзі», бы­ла по­бач, ка­лі яна за­сы­на­ла. Кож­ную ра­ні­цу пры­му­ша­ла ся­бе па­ды­хо­дзіць да яе лож­ка і з усмеш­кай ві­тац­ца. Хоць не заў­сё­ды на­ват ха­це­ла­ся ўста­ваць, бо на­пе­ра­дзе быў доў­гі дзень цяж­кай ба­раць­бы. Ча­сам я не вы­трым­лі­ва­ла і сы­хо­дзі­ла, але на на­ступ­ны дзень па­чы­на­ла «пры­ру­чаць» яе зноў.

Праз па­ру ме­ся­цаў іс­тэ­ры­кі пачалі ад­бы­вац­ца знач­на ра­дзей. Не ска­жу, што гэ­та мя­не ра­да­ва­ла, я ўжо не спа­дзя­ва­ла­ся на на­шу ўза­ем­ную лю­боў, ха­це­ла­ся толь­кі ад­на­го — мір­на су­іс­на­ваць.

Мі­нуў амаль год. Ад­ной­чы ноч­чу я пра­чну­ла­ся ад на­рас­та­ю­чай унут­ра­най тры­во­гі. Уста­ла і пай­шла да Ан­ге­лі­ны — і рап­там па­чу­ла яе ці­хі го­лас. Яна зва­ла мя­не! Ці­ха, амаль шэп­там: «Ма­ма, ма­ма...» Я кі­ну­ла­ся да яе. Тэм­пе­ра­ту­ра! Да­ла ле­кі, і па­кла­ла да ся­бе. І яна за­сну­ла, а я — не... Мне бы­ло так ра­дас­на. Я рап­там ад­чу­ла, што вель­мі люб­лю яе — бяс­кон­ца, кож­най сва­ёй кле­тач­кай! Усю і ўся­кую...

Яна больш не ўця­кае ад мя­не. У яе амаль ня­ма іс­тэ­рык. Яны па­чы­на­юц­ца толь­кі та­ды, ка­лі яна хва­рэе, ці ка­лі змя­ня­ец­ца звыклае асяроддзе. Я ўжо ўпэў­не­на га­ва­ру: «Мая ма­лод­шая дач­ка».

Не ве­даю, што бу­дзе заўт­ра і якія ў нас бу­дуць ад­но­сі­ны. Але са свай­го бо­ку зраб­лю ўсё, каб яна бы­ла шчас­лі­вая. Гэ­та не зна­чыць, што зма­гу па­збег­нуць па­мы­лак, якіх ужо шмат на­ра­бі­ла ў час адап­та­цыі, але мне хо­чац­ца ве­рыць, што доб­ра­га бу­дзе больш.

Я дак­лад­на ве­даю сту­пень унут­ра­най ра­дас­ці, ка­лі ма­лень­кі ча­ла­ве­чак пы­та­ец­ца: «Ма­ма, ты лю­біш мя­не?». І, па­чуў­шы ад­каз, бя­жыць да­лей з кры­кам: «І я ця­бе, ма­ма, лю­бу­уу!»

Запісала На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».