Вы тут

Спрэчны момант: ці па­трэб­на дзі­ця­ці гім­на­зія?


Ма­ры­на ЛЯ­ВОШ­КА, хат­няя гас­па­ды­ня:

— Сё­ле­та мой сын бу­дзе па­сту­паць у гім­на­зію. Мы на­ня­лі рэ­пе­ты­та­ра, каб пад­рых­та­ваць сы­на да ўступ­ных іс­пы­таў. На мой по­гляд, маё дзі­ця там атры­мае больш якас­ную аду­ка­цыю. Звы­чай­на ў гім­на­зіі доб­ра сфар­мі­ра­ва­ны ка­лек­тыў на­стаў­ні­каў, які ўста­яў­ся, а гэ­та да­па­ма­гае ства­рыць не­аб­ход­ную спры­яль­ную ат­мас­фе­ру ў та­кой на­ву­чаль­най уста­но­ве.

Баць­кі, якія рых­ту­юць сва­іх дзя­цей да гім­на­зіі, за­не­па­ко­е­ны іх бу­ду­чы­няй, та­му дзе­ці там бу­дуць больш ма­ты­ва­ва­ныя. Лі­чу, што ў вы­ха­ван­ні дзі­ця­ці не апош­нюю ро­лю ады­гры­вае ася­род­дзе. Але...

Я ве­даю, што ў гім­на­зіі ву­чыц­ца скла­да­на, та­му не вы­клю­чаю маг­чы­мас­ці та­го, што зноў пе­ра­вя­ду сы­на ў звы­чай­ную шко­лу, ка­лі рап­там ад­чую, што для яго гэ­та ста­но­віц­ца цяж­ка. А па­куль па­спра­бу­ем па­сту­піць і бу­дзем на­зі­раць.

Ігар БЕЗ­РУК, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ка­мер­цый­ных пы­тан­нях пры­ват­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Фа­ва­рыт­Мар­кет»:

 

— Я су­праць та­го, каб мой сын ву­чыў­ся ў гім­на­зіі. Мне зда­ец­ца, што сіс­тэ­ма аду­ка­цыі ўво­гу­ле вы­хоў­вае не раз­віц­цё асо­бы, а пад­на­ча­лен­не. І гім­на­зія са сва­ёй асаб­лі­вай дыс­цып­лі­най вы­хоў­вае вы­ка­наў­цаў. Лепш раз­ві­ваць та­лен­ты і здоль­нас­ці ў дзя­цей. Для гэ­та­га па­трэб­на, каб ма­лое зай­ма­ла­ся тым, што яму па­да­ба­ец­ца і што яно лю­біць.

У звы­чай­най шко­ле менш за­ліш­няй на­груз­кі на дзі­ця, і ў яго больш сва­бод­на­га ча­су для за­ня­ткаў у роз­ных гурт­ках ці сек­цы­ях. Там ма­лое, маг­чы­ма, рас­кры­ец­ца і зной­дзе ся­бе.

Ды я і сам ву­чыў­ся ў звы­чай­най шко­ле, дзе бы­ло ар­га­ні­за­ва­на шмат роз­ных гурт­коў і сек­цый. Я ўсю­ды ся­бе па­спра­ба­ваў і ўпэў­ніў­ся ў сва­іх здоль­нас­цях. Спа­дзя­ю­ся, што да­па­ма­гу сва­ім дзе­цям рас­крыць ся­бе і без гім­на­зіі.

На­тал­ля ТАЛІВІНСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.