Вы тут

Ма­ма — мой чэм­пі­ён!


У ста­лі­цы прай­шоў пер­шы га­рад­скі кон­курс «Су­пер­Ма­ма», зла­джа­ны свя­точ­ным агенц­твам Ла­ры­сы Гры­ба­лё­вай пры пад­трым­цы Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Удзел у гэ­тым свое­асаб­лі­вым спа­бор­ніц­тве жа­да­лі ўзяць больш за 30, а ў фі­нал прай­шлі 10 жан­чын, кож­ная з якіх ма­ла та­го што да­сяг­ну­ла знач­ных пос­пе­хаў у кар'­е­ры ці біз­не­се, але яшчэ на­ра­дзі­ла і вы­хоў­вае ад 3 да 6 дзя­цей.

2Мін­чан­кі, якія прэ­тэн­да­ва­лі на зван­не «су­пер­ма­мы», рэа­лі­за­ва­лі­ся ў са­мых роз­ных кі­рун­ках: су­до­вы вы­ка­наў­ца, да­цэнт і вы­клад­чык БДУ, ды­рэк­тар са­ло­на вя­сель­най і вя­чэр­няй мо­ды, су­за­сна­валь­ні­ца сет­кі ка­вяр­няў, ула­даль­ні­ца жа­но­ча­га фіт­нес-клу­ба, на­мес­нік на­чаль­ні­ка вы­пра­ба­валь­най ла­ба­ра­то­рыі, фі­нан­са­вы кі­раў­нік біз­нес-цэнт­ра...

Усе ма­мы на роз­ных эта­пах кон­кур­су ву­чы­лі­ся пла­на­ваць ся­мей­ны бюд­жэт, дэ­ман­стра­ва­лі свае ку­лі­нар­ныя здоль­нас­ці, удзель­ні­ча­лі ў фо­та­се­сіі. У фі­на­ле ж яны па­він­ны бы­лі зра­біць прэ­зен­та­цыю пра аса­біс­тыя да­сяг­нен­ні і пра­фе­сій­ны рост, прай­сці ін­тэ­ле­кту­аль­ны тэст, а так­са­ма пра­явіць ся­бе ў твор­чым кон­кур­се і паў­дзель­ні­чаць у дэ­фі­ле. Лепш за ўсіх гэ­тыя вы­пра­ба­ван­ні ўда­ло­ся прай­сці су­за­сна­валь­ні­цы шко­лы доб­ра­га гус­ту Le Gourmet, ма­ме тра­іх дзя­цей Але­не Мі­рон­чык: суд­дзі вы­со­ка аца­ні­лі як пры­га­та­ва­ны ёй торт, так і вы­ка­на­ную ёй кра­наль­ную пес­ню, пры­све­ча­ную ма­ме. У якас­ці га­лоў­на­га пры­за пе­ра­мож­ца атры­ма­ла ка­ро­ну з каш­тоў­ны­мі ка­мя­ня­мі. На­огул жа без па­да­рун­каў не за­ста­ла­ся ні­вод­ная з кан­кур­сан­так.

Па­вод­ле слоў ар­га­ні­за­та­ра ме­ра­пры­ем­ства, спя­вач­кі і тэ­ле­вя­ду­чай Ла­ры­сы Гры­ба­лё­вай, га­лоў­най мэ­тай для ся­бе яна ба­чы­ла па­ка­заць на­ва­коль­ным, на­коль­кі шчас­лі­вай ро­біць жан­чы­ну вя­лі­кая сям'я, пе­ра­адо­лець стэ­рэа­тып, які склаў­ся ў гра­мад­стве, быц­цам шмат­дзет­ная сям'я — сям'я праб­лем­ная.

— Мы вы­ра­шы­лі па­ка­заць ак­тыў­ных, па­спя­хо­вых, пры­го­жых мам, якія ма­юць шмат дзя­цей і ўсё па­спя­ва­юць. Бо дзе­ці — гэ­та на­тхнен­не. На­ту­раль­на, мы не пе­ра­ка­на­ем тых, хто мае прын­цы­по­ва ін­шую па­зі­цыю, але, без­умоў­на, змо­жам змя­ніць стаў­лен­не тых, хто су­мня­ва­ец­ца, — рэ­зю­ма­ва­ла спя­вач­ка, якая, між ін­шым, і са­ма па­спя­хо­ва су­мя­шчае твор­часць, біз­нес і вы­ха­ван­не два­іх дзя­цей.

3

У на­ступ­ным го­дзе, як пла­ну­юць ар­га­ні­за­та­ры, «Су­пер­Ма­ма» вый­дзе на рэс­пуб­лі­кан­скі ўзро­вень, а маг­чы­масць пра­явіць ся­бе атры­ма­юць так­са­ма ак­тыў­ныя і па­спя­хо­выя ба­бу­лі і вя­лі­кія твор­чыя сем'і. Сё­ле­та ж прой­дзе дру­гі рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс «Сям'я го­да», а на­пя­рэ­дад­ні Дня сям'і ў Мін­ску бу­дзе на­зва­на леп­шая шмат­дзет­ная сям'я го­ра­да.

Да­рэ­чы, па­вод­ле звес­так ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не на­сель­ніц­тва Мін­гар­вы­кан­ка­ма, ця­пер у ста­лі­цы пра­жы­вае амаль
9 ты­сяч (8791) шмат­дзет­ных сем'­яў. Тры чвэр­ці з іх, ад­зна­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та Іры­на Дуд­ка, вы­хоў­ва­юць па трое дзя­цей; але ёсць і тыя, у ка­го рас­туць пя­цё­ра, ся­мё­ра, а ў дзвюх мін­скіх сем'­ях — па 12 дзе­так! Ор­дэ­нам Ма­ці (яго атрым­лі­ва­юць жан­чы­ны, якія на­ра­дзі­лі і год­на вы­ха­ва­лі 5 і больш дзя­цей) уз­на­га­ро­джа­на 471 мін­чан­ка, а сё­ле­та гэ­тая ліч­ба па­вя­лі­чыц­ца яшчэ на 12 ча­ла­век.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».