Вы тут

Тэа па­е­дзе ў Да­нію без чыз­кей­каў, за­тое з галь­шту­кам-ба­бач­кай


— Тры ча­ма­да­ны адзен­ня на­збі­ра­ла­ся! — смя­ец­ца вы­ка­наў­ца. Але тут жа пе­ра­клю­ча­ец­ца на больш сур'­ёз­ны тон і рас­каз­вае, што для ўсёй бе­ла­рус­кай дэ­лег­а­цыі сты­ліс­ты пры­ду­ма­лі кар­па­ра­тыў­ны стыль а-ля «mr Cheesecake»: мод­ныя бе­лыя ка­шу­лі (іх, да­рэ­чы, па­шы­лі бе­ла­рус­кія вы­твор­цы), кла­січ­ныя цём­ныя на­га­ві­цы і галь­шту­кі-ба­бач­кі. Та­кі вы­гляд, як мяр­ку­юць спе­цы­я­ліс­ты, да­па­мо­жа на­шай ка­ман­дзе вы­лу­чыц­ца вон­ка­ва ў агуль­ным, за­звы­чай вель­мі яр­кім, ка­лей­да­ско­пе «Еў­ра­ба­чан­ня».

У гэ­тым жа рэ­чы­шчы вы­ка­на­на і про­ма-пра­дук­цыя: дыск і ін­фар­ма­цый­ны бук­лет, які прад­стаў­ляе бе­ла­рус­ка­га ар­тыс­та, маг­ні­ты з края­ві­да­мі Мін­ска, а так­са­ма спе­цы­яль­ныя VІP-су­ве­ні­ры для ка­лег-тэ­ле­ві­зій­ні­каў і ар­тыс­таў з ін­шых кра­ін, што ўдзель­ні­ча­юць у сё­лет­нім кон­кур­се. Да­па­ма­га­юць на­ладж­ваць ста­сун­кі з прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных кра­ін і ар­га­ні­зоў­ва­юць роз­ныя пі­яр-ак­цыі аж­но два пі­яр­шчы­кі — адзін пра­цуе на рус­ка­моў­ную аў­ды­то­рыю, дру­гая, бры­тан­ка Кэт­рын Ло­кет, — на анг­ла­моў­ную.

Але га­лоў­нае, што па­вя­зе бе­ла­рус­кі ўдзель­нік на «Еў­ра­ба­чан­не» — без­умоў­на, сам кон­курс­ны ну­мар на пес­ню «Cheesecake». Ужо вя­до­ма, што ў ім, акра­мя ўлас­на са­ліс­та Тэа (Юрыя Ва­шчу­ка), бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны бэк-ва­ка­ліс­ты Дзя­ніс Ліс, Ар­цём Ахпаш і Юрый Се­ляз­нёў, а так­са­ма тан­цо­ры Аляк­сандр За­лес­кі і Анд­рэй Мар­ты­наў.

— Як так атры­ма­ла­ся, што са­бра­лі­ся «ў джа­зе толь­кі хлоп­чы­кі»? — па­ці­ка­ві­лі­ся мы.

— А вы ча­ка­лі, што бу­дзе, як у клі­пе, дзяў­чы­на-пры­га­жу­ня? — ажыў­ля­ец­ца Тэа. — Вель­мі час­та на­ват ка­ле­гі-ар­тыс­ты пы­та­юц­ца, ці бу­дзе ўсё, як у клі­пе. Я лі­чу, што про­ма-кліп і сцэ­ніч­ны ну­мар — рэ­чы зу­сім роз­ныя: ка­лі кліп зды­ма­ец­ца на якім-не­будзь ай­сбер­гу, на­пэў­на, не трэ­ба гэ­ты ж ай­сберг ра­біць і на сцэ­не. Кан­цэп­цыя вы­ступ­лен­ня да­во­лі прос­тая: мы з сяб­ра­мі ў доб­рым на­строі гу­ля­ем па ву­лі­цы і спя­ва­ем пра тое, што хо­піць, на­рэш­це, на­зы­ваць хлоп­цаў «са­лод­кі­мі чыз­кей­ка­мі», мы ад гэ­та­га ўжо ста­мі­лі­ся. Ад­па­вед­на з гэ­тай за­дум­кай і пад­бі­ра­лі­ся ўдзель­ні­кі — усе яны на­са­мрэч не толь­кі мае ка­ле­гі па сцэ­не, але і доб­рыя сяб­ры, вы­дат­ныя хлоп­цы, з які­мі вель­мі кам­форт­на і лёг­ка пра­ца­ваць. На­огул, я лі­чу, вель­мі важ­на, што сё­ле­та па­да­бра­ла­ся цу­доў­ная ка­ман­да, дзе ўсе ра­зу­ме­юць адзін ад­на­го.

Увесь мі­ну­лы ты­дзень спя­вак пра­ца­ваў з за­про­ша­ны­мі за­меж­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі — швед­скай рэ­жы­сёр­кай Ці­не Ма­ту­ле­сі, якая ра­бі­ла па­ста­ноў­ку ну­ма­ра, і пе­да­го­гам па ва­ка­ле Алек­сам Па­наі з Кіп­ра, які доб­ра ве­дае спе­цы­фі­ку кон­кур­су як на ўлас­ным пры­кла­дзе, так і па пра­цы з ін­шы­мі ар­тыс­та­мі. Па­мя­та­ю­чы пра тое, што леп­шае  — во­раг доб­ра­га, усім зна­ё­мы ва­ры­янт кон­курс­най пес­ні вы­ра­шы­лі іс­тот­на не змя­няць, каб не са­пса­ваць яе, а толь­кі кры­ху «да­шлі­фа­ваць», па­леп­шыць асоб­ныя мо­ман­ты.

На­коль­кі гэ­та ўда­ло­ся зра­біць — уба­чым ужо праз два з па­ло­вай тыд­ні. Па­куль жа «Cheesecake» ак­тыў­на пад­хоп­лі­вае пуб­лі­ка на про­ма-кан­цэр­тах, а вы­ка­наў­ца і ўся ка­ман­да на­цэ­ле­ны на мак­сі­маль­на доб­ры вы­нік. Але пра­гно­зы ра­біць не бя­руц­ца і пы­тан­ні пра маг­чы­мую пе­ра­мо­гу су­стра­ка­юць з усмеш­кай. «Да­вай­це не бу­дзем за­га­няць са­міх ся­бе і ар­тыс­та ў рам­кі пла­наў, якое мес­ца нам трэ­ба за­няць, а прос­та атры­ма­ем за­да­валь­нен­не ад гэ­та­га вя­ліз­на­га, яр­ка­га свя­та!» — пра­па­нуе кі­раў­нік пра­ек­та «Еў­ра­ба­чан­не» ў Бе­ла­ру­сі Воль­га Шля­гер.

На­пя­рэ­дад­ні ад­лё­ту ў Ка­пен­га­ген Тэа па­спее яшчэ вы­сту­піць на ве­ча­рын­цы ў Маск­ве, якую ла­дзяць прад­стаў­ні­цы Ра­сіі сёст­ры Тал­ма­чо­вы з удзе­лам ра­сій­скіх эст­рад­ных «зо­рак» і кан­кур­сан­таў са Шве­цыі, Ру­мы­ніі, Азер­бай­джа­на, Сан-Ма­ры­на, а так­са­ма возь­ме ак­тыў­ны ўдзел ва ўлас­ных «про­ва­дах» — афі­цый­ным ме­ра­пры­ем­стве з аб­са­лют­на не­афі­цый­най наз­вай «Хла­печ­нік Тэа». Па­жа­да­юць спе­ва­ку ўда­чы і ска­жуць сло­вы пад­трым­кі не толь­кі вя­до­мыя бе­ла­рус­кія ар­тыс­ты, але так­са­ма пе­ра­мо­ж-
ца «Еў­ра­ба­чан­ня-2009», нар­ве­жац з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі Аляк­сандр Ры­бак і прад­стаў­нік на­шай кра­і­ны на «Еў­ра­ба­чан­ні-2008» Рус­лан Алях­но, які ця­пер жы­ве і пра­цуе ў Ра­сіі.

А ўжо 28 кра­са­ві­ка бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя на ча­ле з на­мес­ні­кам стар­шы­ні Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ма­ра­там Мар­ка­вым ад­пра­віц­ца ў Да­нію, дзе стар­туе так зва­ны «Еў­ра­ты­дзень». 30 кра­са­ві­ка ў Тэа ад­бу­дзец­ца пер­шая рэ­пе­ты­цыя на сцэ­не B&W Hallerne на востраве Рэфсхалеюн, дзе прой­дзе кон­курс, 3 мая — дру­гая рэ­пе­ты­цыя і прэс-кан­фе­рэн­цыя для прад­стаў­ні­коў між­на­род­ных СМІ.

Прос­тая мо­ва

— Каб доб­ра вы­сту­піць на «Еў­ра­ба­чан­ні», не па­трэб­на міль­ё­наў до­ла­раў! Га­лоў­нае, каб пес­ня і ну­мар бы­лі зроб­ле­ны пра­фе­сій­на, якас­на і з гус­там.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.