Вы тут

За Ку­бак Бе­ла­ру­сі па­зма­га­юц­ца «Шах­цёр» і «Нё­ман»


Усё­па­глы­наль­ная ра­дасць і та­таль­ная ці­шы­ня. Ме­на­ві­та та­кія роз­ныя «ат­мас­фе­ры» па­на­ва­лі ў раз­дзя­валь­нях гро­дзен­ска­га «Нё­ма­на» і «Мін­ска». Пас­ля не­пры­ем­най се­рыі па­ра­жэн­няў у чэм­пі­я­на­це гро­дзен­цы, як той ка­заў, ачу­ня­лі і на да­во­лі вяз­кім ад даж­джу по­лі мінск­ага «Тар­пе­да» да­лі бой ста­ліч­най дру­жы­не.

Пе­ра­ва­га гас­цей яск­ра­ва ад­чу­ва­ла­ся ў дру­гім тай­ме, ка­лі га­лы гра­дам па­сы­па­лі­ся ў ва­ро­ты Ула­дзі­мі­ра Буш­мы. У вы­ні­ку 3:1 — гас­ця­вая вік­то­рыя «нё­ман­цаў», якая не толь­кі спы­ні­ла не­пры­ем­ную се­рыю, але і да­зво­лі­ла ім тра­піць у Лі­гу Еў­ро­пы. Рэч у тым, што дру­гім фі­на­ліс­там стаў са­лі­гор­скі «Шах­цёр», які ў Ма­гі­лё­ве пе­рай­граў мяс­цо­вы «Дняп­ро» (3:1). Ка­ман­да Сяр­гея Ба­роў­ска­га яшчэ ле­таш­нім снежнем, дзя­ку­ю­чы ся­рэб­ра­ным ме­да­лям пер­шын­ства, за­ва­я­ва­ла мес­ца ў еў­ра­куб­ках, а та­му яшчэ ад­на пу­цёў­ка, не­за­леж­на ад вы­ні­ку, аў­та­ма­тыч­на пе­ра­хо­дзіць фі­на­ліс­ту Куб­ка кра­і­ны.

— Гэ­та быў па ўсім вель­мі важ­ны матч, — пас­ля су­стрэ­чы пры­знаў­ся Сяр­гей Са­ла­доў­ні­каў, га­лоў­ны трэ­нер «Нё­ма­на». — Усе ве­да­юць, як мы гу­ля­лі апош­нія мат­чы (ка­ман­да з Грод­на са­сту­пі­ла ва ўсіх трох ту­рах чэм­пі­я­на­ту.Аўт.)... Але я ба­чыў, з які­мі ва­чы­ма хлоп­цы рых­та­ва­лі­ся да гэ­тай гуль­ні, і я ве­даў, што мы згу­ля­ем доб­ра. Што ты­чыц­ца чэм­пі­я­на­ту, мы зро­бім усё, каб вы­пра­віць сі­ту­а­цыю. Ён толь­кі па­чаў­ся.

За­ста­ец­ца да­даць, што фі­наль­ны па­яды­нак за Ку­бак кра­і­ны ад­бу­дзец­ца 3 мая і прой­дзе на су­час­най «Ба­ры­саў-Арэ­не».

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».