Вы тут

«Воб­раз Ра­дзі­мы ў вы­яў­лен­чым мас­тац­тве»


У Ма­гі­лё­ве стар­та­ваў XІX Між­на­род­ны пле­нэр па жы­ва­пі­се.

Удзел у ім пры­ма­юць 27 мас­та­коў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Ін­дыі, Із­ра­і­ля, Ар­ме­ніі, Сер­біі, Кі­тая, Мал­до­вы. На гэ­ты раз пле­нэр пры­све­ча­ны 100-год­дзю са дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка Паў­ла Мас­ле­ні­ка­ва і 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Яго ўдзель­ні­кі ўжо па­бы­ва­лі на ра­дзі­ме Паў­ла Ва­сіль­е­ві­ча ў ма­гі­лёў­скіх Кня­жы­цах, дзе пры­сут­ні­ча­лі на ўра­чыс­тым ад­крыц­ці ме­ма­ры­яль­най дош­кі ў го­нар май­стра. Пад­час пле­нэ­ру ў мас­та­коў бу­дзе маг­чы­масць на­тхніц­ца края­ві­да­мі па­ла­ца-пар­ка­ва­га комп­лек­су ў Жы­лі­чах і ін­шых ма­ляў­ні­чых кут­коў Ма­гі­лёў­шчы­ны. Іх ча­кае на­сы­ча­ная раз­на­стай­ная пра­гра­ма, у якой пра­ду­гле­джа­на па­езд­ка ў Мінск з на­вед­ван­нем му­зе­яў і тэ­ат­раў.

А вы­ні­кам пле­нэ­ру ста­не спра­ва­здач­ная вы­ста­ва кар­цін у аб­лас­ным мас­тац­кім му­зеі імя П. Мас­ле­ні­ка­ва, якая ад­бу­дзец­ца 24 кра­са­ві­ка. Па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра гэ­тай уста­но­вы Свят­ла­ны Стро­гі­най, за час іс­на­ван­ня пле­нэ­ру фонд му­зея па­поў­ні­ла амаль 1500 ра­бот мас­та­коў з роз­ных кра­ін.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».