Вы тут

Не горш, чым у атэ­лях


Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў га­то­ва раз­мяс­ціць ка­ля 1 ты­ся­чы гас­цей і ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі на ба­зах ва­кол Мін­ска. Аб гэ­тым Прэ­зі­дэн­ту Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку да­ла­жыў стар­шы­ня ФПБ Ле­а­нід Ко­зік.

Ле­а­нід Ко­зік па­ве­да­міў, што ФПБ вы­ка­на­ла да­ру­чэн­не Прэ­зі­дэн­та і пад­рых­та­ва­ла свае ба­зы ў на­ва­кол­лі Мін­ска для пры­няц­ця гас­цей чэм­пі­я­на­ту. Тут змо­гуць раз­мяс­ціц­ца ка­ля 1 ты­ся­чы ча­ла­век. Па сло­вах стар­шы­ні Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў, гэ­тыя аб'­ек­ты па на­бо­ры па­слуг, якія пра­да­стаў­ля­юц­ца, прак­тыч­на ні­чым не ад­роз­ні­ва­юц­ца ад су­час­ных гас­ці­ніц. Гос­ці і ўдзель­ні­кі ЧС, якія бу­дуць пра­жы­ваць у са­на­то­ры­ях, змо­гуць пры жа­дан­ні атры­маць да­дат­ко­вае ля­чэн­не, як і ін­шыя па­ста­яль­цы.

Прэ­зі­дэнт па­дзя­ка­ваў праф­са­юзам «за спа­кой­ную, ці­хую, не­на­вяз­лі­вую ра­бо­ту па ар­га­ні­за­цыі вы­ба­раў у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў», а так­са­ма па­пра­сіў да­ла­жыць аб сі­ту­а­цыі ў праф­са­юз­ным ру­ху, праб­лем­ных пы­тан­нях, на якія не­аб­ход­на звяр­нуць ува­гу. Стар­шы­ня ФПБ ад­зна­чыў, што сі­ту­а­цыя ў цэ­лым нар­маль­ная. У кра­і­не пра­цу­юць 23 ты­ся­чы праф­са­юз­ных ар­га­ні­за­цый, якія ве­да­юць на­строй лю­дзей, іх праб­ле­мы і па­жа­дан­ні.

Раз­мо­ва так­са­ма іш­ла аб са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні, дзі­ця­чым азда­раў­лен­ні. Як да­ла­жыў Ле­а­нід Ко­зік, у са­на­то­ры­ях ка­ля па­ло­вы ад­па­чы­валь­ні­каў — гэ­та за­меж­ныя гра­ма­дзя­не, перш за ўсё з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, якія за­да­во­ле­ны як умо­ва­мі, так і ме­ды­цын­скім аб­слу­гоў­ван­нем. Па­вод­ле яго слоў, бе­ла­рус­кія са­на­то­рыі за­гру­жа­ны на 100% круг­лы год. Што ты­чыц­ца дзі­ця­ча­га азда­раў­лен­ня, то пла­ну­ец­ца, што сё­ле­та ў дзі­ця­чых ла­ге­рах ад­пач­нуць 345 ты­сяч дзя­цей. Кошт пу­цёў­кі для баць­коў не пе­ра­вы­сіць 10% ад яе агуль­на­га кош­ту. ФПБ вы­дзе­лі­ла срод­кі для кож­най воб­лас­ці, якія бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на па­тан­нен­не пу­цё­вак для дзя­цей са шмат­дзет­ных, ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.