Вы тут

Кас­тынг да эфі­ру да­вя­дзе


У Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі прай­шоў пер­шы этап ад­бо­ру вя­ду­чых для тэ­ле­ка­на­лаў «Бе­ла­русь 1», «Бе­ла­русь 2», «Бе­ла­русь 3», «Бе­ла­русь 5» і «Бе­ла­русь 24». Коль­касць ах­вот­ных па­спра­ба­ваць ся­бе скла­ла больш за 50 ча­ла­век. Пры­чым тра­піць на бла­кіт­ны эк­ран за­ха­це­лі не толь­кі вы­пуск­ні­кі фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі, але і эка­на­міс­ты, юрыс­ты, вы­клад­чы­кі, вай­скоў­цы і на­ват гуль­цы ў по­кер.

Ад­бо­рам леп­шых кан­ды­да­таў зай­ма­ла­ся спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, у склад якой ува­хо­дзі­лі кі­раў­ні­кі тэ­ле­ка­на­лаў і тэ­ле­ві­зій­ныя пра­фе­сі­я­на­лы ме­ды­я­хол­дын­га. Вар­та ска­заць, што не­ка­то­рыя з бу­ду­чых тэ­ле­зо­рак здзіў­ля­лі і звяр­та­лі на ся­бе ўва­гу з пер­шых хві­лін з'яў­лен­ня. Іх і запрашалі на дру­гі тур.

— Здзіў­ля­лі перш за ўсё сва­ёй упэў­не­нас­цю, аба­яль­нас­цю і ўмен­нем тры­мац­ца, пад­трым­лі­ваць раз­мо­ву. Ча­сам кан­ды­да­ты на­ват жар­та­ва­лі і іра­ні­за­ва­лі, ад­каз­ва­ю­чы на на­шы пы­тан­ні, — па­дзя­ліў­ся ўра­жан­ня­мі на­мес­нік га­лоў­на­га ды­рэк­та­ра га­лоў­най ды­рэк­цыі тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» Сяр­гей Шыш­ко. — Для нас га­лоў­най мэ­тай бы­ло зра­зу­мець, ча­му ча­ла­век вы­каз­вае жа­дан­не пра­ца­ваць на тэ­ле­ба­чан­ні, та­му кож­ны з па­тэн­цы­яль­ных кан­ды­да­таў па­ві­нен быў ад­ста­яць свой пункт гле­джан­ня, ар­гу­мен­та­ваць па­зі­цыю. Боль­шас­ці да­вя­ло­ся ад­мо­віць, бо не мо­жа кож­ны пер­шы су­стрэч­ны быць пра­фе­сі­я­на­лам, ка­лі ад­сут­ні­чае та­лент. Бу­ду­чым прэ­тэн­дэн­там ска­жу толь­кі ад­но: ка­лі ад­чу­ва­е­це, што пра­ца жур­на­ліс­та і вя­ду­ча­га на тэ­ле­ба­чан­ні — гэ­та ва­ша, то вы­зна­чы­це­ся з вы­ба­рам і пры­ходзь­це да нас.

Чле­ны жу­ры за­да­ва­лі ўдзель­ні­кам ка­верз­ныя пы­тан­ні, каб па­гля­дзець на рэ­ак­цыю, якая па­трэб­на, у тым лі­ку і для пра­цы ў эфі­ры.

«Не­ка­то­рым я даў шанц, пра­па­на­ваў­шы для па­чат­ку па­спра­ба­ваць ся­бе ў якас­ці ка­рэс­пан­дэн­та, рэ­пар­цё­ра, — рас­ка­заў га­лоў­ны ды­рэк­тар Агенц­тва тэ­ле­на­він Кі­рыл Ка­за­коў. — У Агенц­тве тэ­ле­ві­зій­ных на­він па­ста­ян­на ёсць маг­чы­масць за­стац­ца ў нас, па­чаў­шы су­пра­цоў­ні­чаць. Ад­нак для гэ­та­га па­трэб­на са­праў­ды пра­явіць ся­бе. Спа­дзя­ю­ся, што кас­тынг пра­цяг­нец­ца і ў нас бу­дзе маг­чы­масць уба­чыць но­вых прэ­тэн­дэн­таў».

Да­рэ­чы, мно­гія з тых, ка­му ўда­ло­ся ў свой час па­ка­заць ся­бе не толь­кі на кас­тын­гу, але і ў пра­цы — сён­ня пра­цу­юць у эфі­ры: Кан­стан­цін Пры­ды­бай­ла, Па­лі­на Іван­ча, Ста­ні­слаў Ліп­скі, Ні­на Ма­жэй­ка, Ксе­нія Куд­раў­ца­ва, На­тал­ля Та­ра­сюк, Дзі­я­на Ра­вя­ко­ва.

Так, лёс Ста­ні­сла­ва Ліп­ска­га ні­бы спі­са­ны з кні­гі ка­зач­ных гіс­то­рый. Бы­лы су­пра­цоў­нік ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да сва­ім та­лен­там і пра­ца­ві­тас­цю да­ка­заў, што га­ва­рыць пра спорт ён мо­жа не горш за вы­пуск­ні­коў Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі. Кан­стан­цін Пры­ды­бай­ла да­слаў сваю ан­ке­ту на кас­тынг два га­ды та­му, а сён­ня на яго твор­чым ра­хун­ку ўжо не адзін пра­ект. Ксе­нія Куд­раў­ца­ва спра­ба­ва­ла свае сі­лы не­каль­кі га­доў та­му, а по­тым да­во­лі доў­га ча­ка­ла дру­го­га тэ­ле­фон­на­га зван­ка. Сён­ня яна — вя­ду­чая вы­ні­ко­вай пра­гра­мы тыд­ня «Га­лоў­ны эфір».

На­гад­ва­ем, кас­тынг пра­цяг­ва­ец­ца і Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія за­пра­шае па­спра­ба­ваць ся­бе ўсіх мэ­та­на­кі­ра­ва­ных, та­ле­на­ві­тых і ха­рыз­ма­тыч­ных лю­дзей, якія жа­да­юць да­рыць гле­да­чам доб­ры на­строй. Асноў­ныя па­тра­ба­ван­ні да прэ­тэн­дэн­таў ра­ней­шыя: уз­рост 25-45 га­доў, доб­рая дык­цыя, гра­мат­нае маў­лен­не, умен­не ім­пра­ві­за­ваць і сва­бод­нае ва­ло­дан­не бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­ва­мі. Фо­та­здым­кі (парт­рэт і ў поў­ны рост) і ан­ке­ту не­аб­ход­на да­сы­лаць на ад­рас castіng@tvr.by. Ан­ке­ту мож­на знай­сці на сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі
www.tvr.by

ў раз­дзе­ле «Кас­тынг вя­ду­чых».

Як абя­цае кі­раў­ніц­тва тэ­ле­ка­на­лаў, но­выя тва­ры ў эфі­ры з'я­вяц­ца ўжо гэ­тай во­сен­ню, у па­чат­ку тэ­ле­ві­зій­на­га се­зо­на 2014—2015.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.