Вы тут

«Тэ­ры­то­рыя» ма­ло­га біз­не­су бу­дзе па­шы­рац­ца


Прадпрымальнікаў падтрымаюць даступнымі крэдытамі.

Вы­ні­кі ра­бо­ты Мін­шчы­ны па раз­віц­ці ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва пра­ана­лі­за­ва­ны пад­час вы­яз­ной на­ра­ды-се­мі­на­ра ў Ма­ла­дзеч­не з удзе­лам на­мес­ні­ка
Прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Пят­ра Пра­ка­по­ві­ча, на­мес­ні­ка стар­шы­ні Мі­набл­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­ра Тур­чы­на, прад­стаў­ні­коў Мінск­ага аб­лас­но­га і га­рад­ско­га вы­кан­ка­маў, дзе­ла­вых ко­лаў.

Удзель­ні­кі на­ра­ды акрэс­лі­лі рэ­зер­вы і маг­чы­мас­ці пры­ват­на­га сек­та­ра, які зай­мае чвэрць у эка­но­мі­цы кра­і­ны.

— У на­ступ­ным го­дзе ўдзель­ная ва­га ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су па­він­на быць не менш за 30%, а да 2020-га трэ­ба вый­сці на 50%. Гэ­та вель­мі вя­лі­кі рост. Але ад яго за­ле­жыць бу­ду­чы­ня Бе­ла­ру­сі. Ка­лі мы да­сяг­нем та­кіх па­каз­чы­каў, то змо­жам увай­сці ў лік кра­ін, што ма­юць вы­со­кі ўзро­вень эка­на­міч­на­га раз­віц­ця, — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер. — Са­мае га­лоў­нае — гэ­та ра­бо­та на мес­цах. Боль­шасць пы­тан­няў трэ­ба вы­ра­шаць у воб­лас­ці і ра­ё­нах па прын­цы­пе «ад­на­го акна», без бю­ра­кра­тыі, пры мак­сі­маль­ных фі­нан­са­вай, ад­мі­ніст­ра­цый­най і ма­раль­най пад­трым­цы. Што ты­чыц­ца ра­шэн­няў на ўзроў­ні рэс­пуб­лі­кі, яны так­са­ма вы­зна­ча­ны. Гэ­та, перш за ўсё, да­ступ­насць крэ­дыт­ных рэ­сур­саў.

Са­праў­ды, та­кая праб­ле­ма іс­нуе. У чым удзель­ні­кі на­ра­ды пе­ра­ка­на­лі­ся яшчэ раз пры на­вед­ван­ні фі­лі­яла №1 СТАА «Бе­лар-Ды­зайн», што ў Ра­даш­ко­ві­чах. Прад­пры­ем­ства вы­пус­кае дэ­ка­ра­тыў­ную кас­ме­ты­ку. Ле­тась тут пла­на­ва­лі па­бу­да­ваць но­вую вы­твор­часць з за­па­тра­ба­ва­най на рын­ку пра­дук­цы­яй. Але з-за не­маг­чы­мас­ці атры­маць крэ­ды­ты спра­ва за­тар­ма­зі­ла­ся.

— І та­кіх пры­кла­даў у рэс­пуб­лі­цы вель­мі шмат. Та­му за­да­ча ўра­да, На­цы­я­наль­на­га бан­ка ў блі­жэй­шы час зняць усе аб­ме­жа­ван­ні па крэ­ды­та­ван­ні ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва, — ад­зна­чыў Пётр Пра­ка­по­віч

. — Гэ­та вя­лі­кая ра­бо­та, але мы па­він­ны спра­віц­ца для та­го, каб вы­ра­шыць га­лоў­ную за­да­чу — па­ско­рыць раз­віц­цё вы­со­ка­эфек­тыў­ных прад­пры­ем­стваў, якія па­він­ны за­няць вя­ду­чае мес­ца ў эка­но­мі­цы кра­і­ны.

Пры гэ­тым на­мес­нік Прэм'­ер-мі­ніст­ра да­даў, што ў на­ступ­ным го­дзе на Мін­шчы­не да­ве­дзе­ныя па­каз­чы­кі па­він­ны вы­ка­наць на 35%, па­коль­кі гэ­та ста­ліч­ная воб­ласць.

— У вас у па­раў­на­нні з ін­шы­мі рэ­гі­ё­на­мі леп­шыя ўмо­вы для ра­бо­ты суб'­ек­таў пры­ват­на­га біз­не­су, вы­со­кі кад­ра­вы па­тэн­цы­ял, які трэ­ба мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць.

У ста­ліч­ным рэ­гі­ё­не на па­чат­ку го­да прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць ажыц­цяў­ля­лі больш чым 56 тыс. суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Ле­тась пры­ват­ны сек­тар унёс знач­ны ўклад у бюд­жэт воб­лас­ці — 5,6 трлн руб­лёў, што ў 4,6 ра­за больш, чым у 2012-м. Ра­зам з тым у Круп­скім, Лю­бан­скім, Са­лі­гор­скім, Ста­ра­да­рож­скім ра­ё­нах удзель­ная ва­га па­ступ­лен­няў да гэ­та­га сек­та­ра ня­знач­ная.

— Час­та вы­ні­кі раз­віц­ця кан­крэт­на­га рэ­гі­ё­на за­ле­жаць ад 1-2 ва­лаў­тва­раль­ных прад­пры­ем­стваў. На­прык­лад, ле­тась 80% аб­лас­но­га аб'­ёму пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі вы­раб­ле­на ў 6 рэ­гі­ё­нах: Са­лі­гор­скім, Мін­скім, Ба­ры­саў­скім, Слуц­кім, Ма­ла­дзе­чан­скім і го­ра­дзе Жо­дзі­на, — кан­ста­та­ваў на­мес­нік стар­шы­ні Мі­набл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Тур­чын. — У су­вя­зі з гэ­тым у мі­ну­лым го­дзе кож­ны ра­ён атры­маў за­дан­не па ства­рэн­ні но­вых вы­твор­час­цяў. Та­кія ж пла­ны да­ве­дзе­ны да ўсіх і сё­ле­та. Пры гэ­тым стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­маў ня­суць аса­біс­тую ад­каз­насць за ад­крыц­цё суб'­ек­таў, асноў­най дзей­нас­цю якіх з'яў­ля­ец­ца вы­пуск пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі.

Па сло­вах Аляк­санд­ра Тур­чы­на, но­выя вы­твор­час­ці да­па­мо­гуць вы­ра­шыць цэ­лы комп­лекс праб­лем ма­лых га­ра­доў і на­се­ле­ных пунк­таў: даць ра­бо­ту і за­ро­бак жы­ха­рам, у тым лі­ку і мо­ла­дзі, якая бу­дзе ства­раць сем'і, бу­да­ваць сваё жыл­лё, што знач­на паў­плы­вае на дэ­ма­гра­фіч­ную сі­ту­а­цыю. Як па­каз­вае прак­ты­ка, там, дзе ство­ра­ны вы­со­ка­эфек­тыў­ныя прад­пры­ем­ствы, лю­дзі не ез­дзяць на пра­цу ў Мінск, як ра­ней.

Уся­го ж ле­тась у цэнт­раль­ным рэ­гі­ё­не за­пра­ца­ва­ла больш як 200 но­вых пры­ват­ных прад­пры­ем­стваў у пра­мыс­ло­вас­ці, сфе­ры ганд­лю і аб­слу­гоў­ван­ня. Ра­зам з тым ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес не­раў­на­мер­на асвой­вае тэ­ры­то­рыі. Най­боль­шым по­пы­там ка­рыс­та­юц­ца ўчаст­кі ў Мін­скім ра­ё­не. Па­куль не вель­мі ах­вот­на ідуць пры­ват­ні­кі ў ад­да­ле­ныя ад ста­лі­цы ра­ё­ны. На­прык­лад, кошт пло­шчаў Ба­ры­саў­ска­га прад­пры­ем­ства му­зыч­ных ін­стру­мен­таў на аў­кцы­ё­не зні­зіў­ся да 12 млрд руб­лёў, але ах­вот­ных іх вы­ку­піць ня­ма. Та­кая ж сі­ту­а­цыя і на Слуц­кім піў­за­во­дзе.

Да­рэчы, Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён быў вы­бра­ны для пра­вя­дзен­ня на­ра­ды не­вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та тут пра­цуе ня­ма­ла па­спя­хо­вых і перс­пек­тыў­ных суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».