Вы тут

Май­скае на­двор'е прый­дзе ў вы­хад­ныя


Май­скае на­двор'е прый­дзе ў Бе­ла­русь у блі­жэй­шыя вы­хад­ныя, па­ве­да­мі­ла ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Люд­мі­ла Па­ра­шчук.

Сёння ан­ты­цык­лон пе­ра­мес­ціц­ца на су­сед­нія воб­лас­ці Ра­сіі. На паў­днё­вы ўсход Бе­ла­ру­сі з ус­ход­ніх ра­ё­наў Укра­і­ны пач­не па­сту­паць больш цёп­лае віль­гот­нае па­вет­ра. Ноч­чу і ра­ні­цай мес­ца­мі згус­ціц­ца сла­бы ту­ман. Па­вет­ра днём пра­грэ­ец­ца да плюс 11-16 гра­ду­саў, у паў­днё­вых ра­ё­нах — да 18.

Люд­мі­ла Па­ра­шчук так­са­ма ад­зна­чы­ла, што цёп­лае па­вет­ра пра­доў­жыць па­сту­паць на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны і ў вы­хад­ныя. «Пры гэ­тым на боль­шай част­цы тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі апад­каў не праг­на­зу­ец­ца, толь­кі мес­ца­мі па поўд­ні прой­дуць ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы, у асоб­ных ра­ё­нах маг­чы­мы на­валь­ні­цы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы скла­дзе плюс 4-10 гра­ду­саў, днём ча­ка­ец­ца ад 14 да 21 са зна­кам плюс. «Кры­ху дыс­кам­фор­ту да­дасць па­ры­віс­ты ве­цер», — ска­за­ла прад­стаў­нік гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра.

У па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня цёп­лыя па­вет­ра­ныя ма­сы ўсё яшчэ бу­дуць уплы­ваць на ўмо­вы на­двор'я, але ат­мас­фер­ны ціск пач­не па­даць. У су­вя­зі з гэ­тым мес­ца­мі ча­ка­юц­ца ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы, маг­чы­мы на­валь­ні­цы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.