Вы тут

Біб­лі­я­тэ­ка для ін­ва­лі­даў па зро­ку


У Брэс­це ўра­чыс­та ад­кры­лі біб­лі­я­тэ­ку для ін­ва­лі­даў па зро­ку. Па­мяш­кан­не для ўста­но­вы го­рад вы­дзе­ліў у до­ме па буль­ва­ры Кас­ма­на­ўтаў. Ра­ней гэ­тая біб­лі­я­тэ­ка раз­мя­шча­ла­ся ў не­вя­лі­кім па­коі і не маг­ла за­да­во­ліць па­трэ­бы ўсіх лю­дзей, якія ма­юць сла­бы зрок або зу­сім сля­пыя.

Ця­пер гэ­та са­праўд­ная біб­лі­я­тэ­ка з утуль­ны­мі за­ла­мі і пад­соб­ны­мі па­мяш­кан­ня­мі. Ува­ход аб­ста­ля­ва­ны пан­ду­сам са зруч­ны­мі по­руч­ня­мі і спе­цы­яль­най ня­сліз­кай пліт­кай. Фонд біб­лі­я­тэ­кі скла­дае 9300 эк­зэмп­ля­раў. У яго ўвай­шлі кні­гі, на­дру­ка­ва­ныя рэ­льеф­на-кроп­ка­вым шрыф­там, кні­гі на аў­дыядыс­ках, і лі­та­ра­ту­ра з буй­ным шрыф­там.

Мэр го­ра­да Аляк­сандр Па­лы­шан­коў, які ад­кры­ваў біб­лі­я­тэ­ку, па­ве­да­міў, што хут­ка ў Брэст пры­бу­дзе да­ра­гая счыт­валь­ная і ска­ну­ю­чая сіс­тэ­ма, якую гар­вы­кан­кам за­ка­заў за мя­жой спе­цы­яль­на для но­вай уста­но­вы. Уся­го ў біб­лі­я­тэ­ку для ін­ва­лі­даў па зро­ку за­пі­са­на 900 ча­ла­век.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».