Вы тут

Перш за ўсё — са­ма­лё­ты


«Бел­авія» на­бы­вае но­выя суд­ны.

Учо­ра быў пад­пі­са­ны да­га­вор аб ад­крыц­ці Бан­кам раз­віц­ця крэ­дыт­най лі­ніі авія­кам­па­ніі «Бел­авія» для па­шы­рэн­ня пар­ку па­вет­ра­ных суд­наў.

Пры­рост авія­пе­ра­во­зак — 11%

Крэ­дыт на 52 млн до­ла­раў да­ец­ца на 10 га­доў. Стаў­ка плы­ву­чая, але, па сло­вах стар­шы­ні праў­лен­ня Бан­ка раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Сяр­гея Ру­ма­са, у лю­бым вы­пад­ку яе мак­сі­маль­ны па­мер не пе­ра­вы­сіць 9% га­да­вых. На гэ­тыя гро­шы бу­дуць на­бы­ты два но­выя са­ма­лё­ты Embraer-195 LR. Па­стаў­ка пер­ша­га суд­на за­пла­на­ва­на на 30 кра­са­ві­ка 2014 го­да, дру­гое пры­ля­ціць у Мінск пры­клад­на 10 мая. Са­ма­лёт пры­зна­ча­ны для пе­ра­воз­кі 107 па­са­жы­раў у эка­ном-(96) і біз­нес-кла­сах (11). Та­кія суд­ны мо­гуць вы­кон­ваць па­лё­ты на ад­лег­лас­ці да 4 ты­сяч км з мак­сі­маль­най крэй­сер­скай хут­ка­сцю 980 км/г. Між ін­шым, са­ма­лё­ты аб­са­лют­на но­выя — ад­ра­зу ад вы­твор­цы.

Праг­на­зу­ец­ца, што асноў­ным эфек­там ад на­быц­ця но­вых са­ма­лё­таў бу­дзе па­ве­лі­чэн­не час­та­ты па­лё­таў на на­яў­ных рэ­гу­ляр­ных лі­ні­ях і за­сва­ен­не но­вых на­прам­каў. Мяр­ку­ец­ца, што пры­рост авія­пе­ра­во­зак скла­дзе 11%. Акра­мя та­го, на­быц­цё па­лі­ва­э­фек­тыў­ных са­ма­лё­таў бу­дзе спры­яць зні­жэн­ню рас­хо­ду авія­па­лі­ва на адзін­ку па­вет­ра­ных суд­наў. Са­ма­лё­ты бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца на марш­ру­тах у Франк­фурт, Рым, Мі­лан, Маск­ву і ін­шых на­прам­ках.

Два са­ма­лё­ты — толь­кі па­ча­так

Сяр­гей Ру­мас лі­чыць, што для Бан­ка раз­віц­ця гэ­та да­стат­ко­ва буй­ны крэ­дыт. «Гэ­та пер­шы для нас пра­ект у сфе­ры авія­пе­ра­во­зак, — за­явіў ён. — Я сам вель­мі час­та ка­рыс­та­ю­ся па­слу­га­мі «Бел­авія». І як па­са­жыр, як гра­ма­дзя­нін Бе­ла­ру­сі, вель­мі рад аб­наў­лен­ню пар­ку са­ма­лё­таў. Я спа­дзя­ю­ся, што пры­рост бу­дзе яшчэ боль­шым, а зна­чыць, вы­рас­це і вы­руч­ка. Ду­маю, што гэ­та не апош­няя здзел­ка. Мы ўваж­лі­ва на­зі­ра­ем за гран­ды­ёз­ны­мі пла­на­мі на­цы­я­наль­най авія­кам­па­ніі і спа­дзя­ём­ся на да­лей­шае су­пра­цоў­ніц­тва». Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар авія­кам­па­ніі «Бел­авія» Ана­толь Гу­са­раў так­са­ма не су­праць но­вых пра­ек­таў з удзе­лам Бан­ка раз­віц­ця: «Гэ­та толь­кі пер­шы этап аб­наў­лен­ня пар­ку. Дру­гі этап — з кам­па­ні­яй Boeіng. Не паз­ней за чэр­вень мы збі­ра­ем­ся пад­пі­саць кант­ракт на на­быц­цё но­вых Boeіng 737-800, якія знач­на па­шы­раць маг­чы­мас­ці авія­кам­па­ніі па за­сва­ен­ні но­вых рын­каў авія­пе­ра­во­зак».

--------

Ці бу­дуць сё­ле­та ажыц­цяў­ляц­ца авія­пе­ра­воз­кі па­між Мінск­ам і Сім­фе­ро­па­лем? На гэ­та пы­тан­не Ана­толь Гу­са­раў ад­ка­заў ад­на­знач­на: не. «Мы ма­ем маг­чы­масць вы­ка­нан­ня рэй­саў у Крым, але по­пыт на гэ­ты на­пра­мак сё­ле­та на пра­ця­гу лю­та­га-кра­са­ві­ка зні­зіў­ся, — тлу­ма­чыць кі­раў­нік авія­кам­па­ніі. — Мно­гія ад­мо­ві­лі­ся ад за­бра­ні­ра­ва­ных бі­ле­таў. Та­му бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што мы гэ­тым ле­там у Сім­фе­ро­паль ля­таць не бу­дзем».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ, фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.