Вы тут

Пал­коў­нік больш не пі­ша...


У Мек­сі­цы на 88-м го­дзе жыц­ця па­мёр пісь­мен­нік, лаў­рэ­ат Но­бе­леў­скай прэ­міі па лі­та­ра­ту­ры, ка­лум­бій­скі май­стар «ма­гіч­на­га рэа­ліз­му» Габ­ры­эль Гар­сія Мар­кес. Мар­кес пай­шоў з жыц­ця ў сва­ёй рэ­зі­дэн­цыі ў Ме­хі­ка, пі­ша Еl Раіs.

Жа­лоб­ны ры­ту­ал у пры­сут­нас­ці пуб­лі­кі пе­рад крэ­ма­цы­яй це­ла Гар­сія Мар­ке­са не за­пла­на­ва­ны. Пісьменнік шы­ро­ка вя­до­мы не толь­кі ў Ла­цін­скай Аме­ры­цы, але і да­лё­ка за яе ме­жа­мі. У 1982 го­дзе Мар­ке­су бы­ла пры­су­джа­на Но­бе­леў­ская прэ­мія па лі­та­ра­ту­ры «За ра­ма­ны і апа­вя­дан­ні, у якіх фан­та­зія і рэ­аль­насць ад­люст­роў­ва­юць жыц­цё і кан­флік­ты цэ­ла­га кан­ты­нен­та», пас­ля ча­го ён стаў шы­ро­ка па­пу­ляр­ны ва ўсім све­це. Тут жа, у Мек­сі­цы, Мар­кес на­пі­саў свой са­мы вя­до­мы твор — «Сто га­доў адзі­но­ты». Пер­ша­па­чат­ко­ва ра­ман ні­хто не ха­цеў дру­ка­ваць. Пісь­мен­нік ра­за­слаў ру­ка­піс у ка­лум­бій­скія вы­да­вец­твы, але ні ад­но з іх не ад­ва­жы­ла­ся вы­пус­ціць кні­гу, на­пі­са­ную ў прын­цы­по­ва но­вай ма­не­ры, якая з ча­сам бы­ла на­зва­на «ма­гіч­ным рэа­ліз­мам». Пас­ля ня­ўда­лай спро­бы бу­ду­чы лаў­рэ­ат Но­бе­леў­скай прэ­міі ад­пра­віў ру­ка­піс у Бу­э­нас-Ай­рэс, га­лоў­на­му рэ­дак­та­ру вы­да­вец­тва «Су­да­ме­ры­ка­на» Фран­сіс­ка Па­руа. Да кні­гі ён пры­клаў ка­рот­кі ліст: «Пра­чы­тай, ка­лі не спа­да­ба­ец­ца, то па­рві, і я за­бу­ду­ся пра гэ­ты ра­ман». На­ват не да­чы­таў­шы ру­ка­піс да кан­ца, Па­руа ад­пра­віў яго ў друк. І не пра­га­даў: ра­ман «Сто га­доў адзі­но­ты» стаў са­мым па­пу­ляр­ным тво­рам за ўсю гіс­то­рыю ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скай лі­та­ра­ту­ры. Ся­род дру­гіх най­больш вя­до­мых тво­раў Мар­ке­са — «Во­сень па­тры­яр­ха» і « Пал­коў­ні­ку ні­хто не пі­ша».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.