Вы тут

АКРЫ вершаў, АКРЫ слоў


На прэ­зен­та­цыі ві­зу­аль­на-паэ­тыч­на­га пра­ек­та «АКРЫ» сце­ны Му­зея су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва пе­ра­тва­ры­лі­ся ў нот­ны стан. На ім ад­мыс­ло­вай кам­па­зі­цы­яй за­гу­ча­лі му­зыч­ныя вер­шы Ар­цё­ма Ка­ва­леў­ска­га і ме­ла­дыч­ныя ды­зай­нер­скія ра­бо­ты Рус­ла­на Най­дзе­на.

19-10

Су­пра­цоў­ніц­тва ў дзі­ця­чым ча­со­пі­се «Бя­роз­ка» зблі­зі­ла твор­цаў: Рус­лан за­ці­ка­віў­ся тэкс­та­мі Ар­цё­ма, і ўзнік­ла ідэя ства­рыць су­поль­ны пра­ект. На шля­ху да ўза­е­ма­дзе­ян­ня паэ­зіі і ві­зу­аль­на­га мас­тац­тва паэ­ту да­вя­ло­ся ра­біць мас­тац­кі пе­ра­клад вер­шаў на рус­кую мо­ву спе­цы­яль­на для ды­зай­не­ра. Ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы на­ра­джа­лі­ся амаль сін­хрон­на і ва ўні­сон.

Ар­цём Ка­ва­леў­скі за­чы­таў Рус­ла­ну Най­дзе­ну верш «Дзя­ся­ты — Га­мер»: Пер­шы,/Дру­гі,/Трэ­ці,/Чац­вёр­ты,/Пя­ты,/Шос­ты,/Сё­мы,/Вось­мы,/Дзя­вя­ты,/Га­мер. Сут­насць яго пер­шым зра­зу­меў ся­бар Ар­цё­ма, гіс­то­рык Сяр­гей Клюц­кі: да Га­ме­ра паэ­ты за­ста­ва­лі­ся не­вя­до­мы­мі і зні­ка­лі з гіс­та­рыч­на­га і чы­тац­ка­га да­ля­гля­ду. «Хто ж адзі­нац­ца­ты?», — за­пы­таў­ся Рус­лан і атры­маў ад Ар­цё­ма ад­каз: «Я». Іра­ніч­ная дыс­ку­сія знай­шла ад­люст­ра­ван­не на 26 ста­рон­цы кні­гі, дзе імя ле­ген­дар­на­га ста­ра­жыт­на­грэ­час­ка­га эпіч­на­га паэ­та на­бра­на 240‑м кег­лем. А пад ім ма­лень­кай, не над­та сціп­лай за­ўва­гай па­зна­ча­ны су­час­ны твор­ца пад ну­ма­рам адзі­нац­цаць.

Кож­ная ста­рон­ка — асоб­ная гіс­то­рыя, са­ма­стой­ны твор мас­тац­тва і рэ­бус, які да­вя­дзец­ца ад­гад­ваць чы­та­чу ўжо без аў­тар­скай да­па­мо­гі.

На прэ­зен­та­цыі паэ­тыч­на-ві­зу­аль­на­га пра­ек­та гле­да­чы змаг­лі па­чуць тлу­ма­чэн­ні ства­раль­ні­каў кні­гі. Зна­ё­мыя з лі­ры­кай Ар­цё­ма Ка­ва­леў­ска­га па­зна­юць яго ра­ней­шыя вер­шы, якія, аздоб­ле­ныя ві­зу­аль­ны­мі воб­ра­за­мі, за­гу­ча­лі на­ноў. На­прык­лад, «Бруд­ны га­рад­скі трып­ціх» з да­па­мо­гай мас­тац­ка­га ўяў­лен­ня Рус­ла­на Най­дзе­на пе­ра­тва­рыў­ся ў жорст­кі гра­ма­дзян­скі верш з бар­во­вы­мі ад­біт­ка­мі і па­зна­кай гру­пы кры­ві.

Асаб­лі­ва ўваж­лі­выя чы­та­чы зной­дуць шмат аса­біс­тых рэ­чаў аў­та­раў, пры­ха­ва­ных на ста­рон­ках: па­ча­тую плас­цін­ку ва­лі­до­лу, што па­він­на ўра­та­ваць ад «пра­та­ра­не­на­га, траў­ма­ва­на­га на­строю без бэ­зу»; кві­ток на са­ма­лёт, дзе ля­ціць «свет­лая, ня­зму­ша­ная, ма­лень­кая швед­ка»; чэк на су­му, роў­ную вад­кай адзін­цы вы­мя­рэн­ня не­спа­кою, да­та­ва­ны днём на­ра­джэн­ня аў­та­ра.

Лі­рыч­на-пя­шчот­ныя рад­кі Ар­цё­ма Ка­ва­леў­ска­га зра­бі­лі­ся не­пры­кры­та эра­тыч­ны­мі дзя­ку­ю­чы бес­са­ром­на­му во­ку Рус­ла­на Най­дзе­на.

Бо па­ве­рыць у сі­лу эро­ты­кі пры­му­сіць «Пя­соч­ная/Пя­шчо­та/Пя­ку­чых,/Па­лю­ю­чых,/Па­ну­ю­чых,/Па­чы­на­ю­чых/Рук».

Не­ка­то­рыя рад­кі ра­за­рва­най тэ­ле­гра­май свед­чаць пра бы­лое шчас­лі­вае ле­та; лі­та­ра «ш» но­тай сто­мы на­гад­вае пра са­мо­ту ў кам­па­ніі Ша­пэ­на; раз­гад­ка сну рас­кры­ва­ец­ца, ка­лі ста­рон­ку ну­мар 12 улад­коў­ва­еш на­су­праць люст­ра; дыя­мен­та­вае су­да­кра­нан­не з вяс­ной вы­клі­кае элект­рыч­ныя ўспыш­кі; ліс­це птуш­ка­мі раз­ля­та­ец­ца па па­пе­ры, ха­ва­ю­чы ад во­се­ні вый­сце; а спо­дак поў­ні мас­кі­ру­ец­ца на шос­тым рад­ку пад лі­та­ру О.

Су­цэль­ная гуль­ня, рэ­бу­сы, та­ям­ні­цы ро­біць кні­гу жы­вым мас­тац­кім аб'­ек­там, сэн­саў у якім хо­піць не на адзін ве­чар ванд­ро­вак па­між сло­ва­мі.

З пер­ша­га по­гля­ду не атры­ма­ец­ца вы­зна­чыць наз­ву кні­гі, яе да­вя­дзец­ца шу­каць на ін­шых ста­рон­ках вы­дан­ня. Як за­ўва­жы­ла мас­тацт­ва­знаў­ца Га­лі­на Баг­да­на­ва, сё­ле­та споў­ні­ла­ся 100 га­доў з мо­ман­ту на­пі­сан­ня Ка­зі­мі­рам Ма­ле­ві­чам «Чор­на­га квад­ра­та», і гэ­тая па­дзея вы­пад­ко­ва, але сім­ва­ліч­на ад­бі­ла­ся на чор­на-бе­лай гра­фіч­най вок­лад­цы.

Вы­яў­лен­чы мі­ні­ма­лізм мас­та­ка ні­бы­та пад­во­дзіць ры­сач­ку пад вер­ша­ва­ным ла­ка­ніз­мам паэ­та.

Ся­род сяб­роў, зна­ё­мых, ка­лег аў­та­раў на прэ­зен­та­цыі мож­на бы­ло су­стрэць фо­та­мас­та­ка Юрыя Іва­но­ва, тэ­ат­раль­на­га кры­ты­ка Тац­ця­ну Ар­ло­ву, кі­на­кры­ты­ка Люд­мі­лу Са­ян­ко­ву, паэ­таў Сер­жа Мінск­еві­ча, Ак­са­ну Спрын­чан і ін­шых твор­цаў.

Па сло­вах мас­тац­ка­га кры­ты­ка Ла­ры­сы Фін­кель­штэйн: «Ка­лі ра­бо­та пад­пі­са­на Рус­ла­нам, зна­чыць, ды­зайн са­праў­ды «най­ден».

Ма­рыя ДУБ­РОЎ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».