Вы тут

Кон­курс для ма­ла­дых на­ву­коў­цаў


Аб'­яў­ле­ны рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс для на­зна­чэн­ня сты­пен­дый Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь та­ле­на­ві­тым ма­ла­дым ву­чо­ным на 2015 год.

Ука­зам Прэ­зі­дэн­та за­сна­ва­ны 100 сты­пен­дый Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь та­ле­на­ві­тым ма­ла­дым ву­чо­ным, якія пра­цу­юць у ар­га­ні­за­цы­ях, што зай­ма­юц­ца на­ву­ко­вы­мі да­сле­да­ван­ня­мі і рас­пра­цоў­ка­мі ў га­лі­не пры­ро­да­знаў­чых, тэх­ніч­ных, са­цы­яль­ных і гу­ма­ні­тар­ных на­вук. Сты­пен­дыі пры­зна­ча­юц­ца тэр­мі­нам на адзін ка­лян­дар­ны год у па­ме­ры, які ўста­наў­лі­ва­ец­ца Прэ­зі­дэн­там на пад­ста­ве пра­па­ноў спе­цы­яль­на ство­ра­най Між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі.

 

Для ўдзе­лу ў кон­кур­се вы­лу­ча­юц­ца кан­ды­да­ту­ры, якія да­сяг­ну­лі най­леп­шых вы­ні­каў у на­ву­ко­вай, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най іна­ва­цый­най дзей­нас­ці. Пры гэ­тым дак­та­ры на­вук па­він­ны быць ва ўзрос­це да 45 га­доў, кан­ды­да­ты на­вук — да 35 га­доў, ву­чо­ныя без сту­пе­ні — да 30 га­доў на 1 сту­дзе­ня го­да, у якім ажыц­цяў­ля­ец­ца вы­лу­чэн­не.

Вы­лу­ча­юць кан­ды­да­ту­ры ар­га­ні­за­цыі па асноў­ным мес­цы пра­цы та­ле­на­ві­та­га ма­ла­до­га ву­чо­на­га, на схо­дзе на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў або на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным (ву­чо­ным) са­ве­це на пад­ста­ве рэ­ка­мен­да­цыі ка­лек­ты­ву ра­бот­ні­каў струк­тур­на­га пад­раз­дзя­лен­ня, дзе ён пра­цуе.

Ар­га­ні­за­цыі, якія рэ­ка­мен­ду­юць кан­ды­да­ту­ры для пры­зна­чэн­ня сты­пен­дый, прад­стаў­ля­юць па кож­най з іх ха­дай­ніц­тва.

Да­ку­мен­ты прад­стаў­ля­юц­ца да 1 лі­пе­ня 2014 го­да ў На­цы­я­наль­ную ака­дэ­мію на­вук Бе­ла­ру­сі — па кан­ды­да­ту­рах, рэ­ка­мен­да­ва­ных ар­га­ні­за­цы­я­мі ака­дэ­міі; у Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі — па кан­ды­да­ту­рах, рэ­ка­мен­да­ва­ных уста­но­ва­мі вы­шэй­шай аду­ка­цыі; у Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях Бе­ла­ру­сі — па кан­ды­да­ту­рах, рэ­ка­мен­да­ва­ных ін­шы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія зай­ма­юц­ца на­ву­ко­вы­мі да­сле­да­ван­ня­мі і рас­пра­цоў­ка­мі.

Сты­пен­дыі не на­зна­ча­юц­ца ма­ла­дым на­ву­коў­цам, якім у па­пя­рэд­нія пяць га­доў, уклю­ча­ю­чы год, у якім ажыц­цяў­ля­ец­ца вы­лу­чэн­не для ўдзе­лу ў кон­кур­се, пры­зна­ча­лі­ся сты­пен­дыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь та­ле­на­ві­тым ма­ла­дым на­ву­коў­цам; тым, ка­му на год пры­зна­чэн­ня сты­пен­дыі пра­да­стаў­ля­юц­ца гран­ты ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та ад 13 ве­рас­ня 2013 го­да № 425; тым, ка­му на пра­ця­гу трох га­доў, што па­пя­рэд­ні­ча­лі го­ду пры­зна­чэн­ня сты­пен­дыі, пры­зна­ча­лі­ся ін­шыя сты­пен­дыі Прэ­зі­дэн­та, за вы­клю­чэн­нем сты­пен­дый і гран­таў спе­цы­яль­ных фон­даў Прэ­зі­дэн­та па са­цы­яль­най пад­трым­цы адо­ра­ных на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў, та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.

З поў­най ін­фар­ма­цы­яй аб па­рад­ку пра­вя­дзен­ня кон­кур­су, умо­вах, уста­ноў­ле­ных для да­сяг­нен­няў та­ле­на­ві­тых ма­ла­дых ву­чо­ных, пе­ра­лі­кам прад­стаў­ля­е­мых да­ку­мен­таў мож­на азна­ё­міц­ца на сай­це Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь http://gknt.org.by

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».