Вы тут

«Ды­на­ма» вый­шла на пер­шае мес­ца


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра дру­гую за­пар буй­ную пе­ра­мо­гу БА­ТЭ, рэ­ванш ха­кей­най збор­най і пос­пе­хі бе­ла­рус­кіх гім­нас­таў.

1. Пас­ля чац­вёр­та­га ту­ра фут­боль­на­га чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны вы­зна­чыў­ся ад­на­асоб­ны лі­дар — мін­скае «Ды­на­ма». Праў­да, пераважна гэ­та за­ле­жа­ла ад вы­ні­ку мат­ча «Наф­тан» — «Шах­цёр». Па­ла­ча­не і са­лі­гор­цы згу­ля­лі ўні­чыю 1:1 і пра­пус­ці­лі на­пе­рад «бе­ла-сі­ніх», якія ў ста­ліч­ным дэр­бі пе­рай­гра­лі ФК «Мінск» — 2:0. З та­кім жа лі­кам скон­чы­ла­ся і су­стрэ­ча жо­дзін­ска­га «Тар­пе­да» з брэсц­кім «Ды­на­ма». Тры ач­кі на свой ра­ху­нак за­пі­са­лі па­да­печ­ныя Іга­ра Кры­ву­шэн­кі. Упар­ты ха­рак­тар пра­дэ­ман­стра­ваў на­ві­чок вы­шэй­шай лі­гі — «Слуцк», які з мі­ні­маль­ным лі­кам прай­граў «Го­ме­лю». У ся­рэ­дзі­не дру­го­га тай­ма адзі­ны гол у мат­чы за­біў Па­вел Сіт­ко. Скла­да­ным атры­маў­ся па­яды­нак па­між «Дняп­ром» і «Не­ма­нам» (2:3). На 86-й хві­лі­не вы­ра­шаль­ны мяч у ва­ро­ты ма­гі­ляў­чан за­біў лі­тоў­скі на­ва­бра­нец «жоў­та-зя­лё­ных» Эд­гар Мас­ця­ні­ца.

Але са­мую буй­ную пе­ра­мо­гу ў чац­вёр­тым раў­ндзе атры­ма­ла БА­ТЭ. З лі­кам 5:2 «жоў­та-сі­нія» пе­рай­гра­лі тры­ум­фа­та­ра мі­ну­ла­га тыд­ня баб­руй­скую «Бел­шы­ну». У скла­дзе ба­ры­саў­чан дуб­лем ад­зна­чыў­ся Мі­ха­іл Гар­дзяй­чук, які, да­рэ­чы, яшчэ ў мі­ну­лым се­зо­не гу­ляў за баб­руй­скі клуб. Ня­гле­дзя­чы на ўну­шаль­ны вы­нік, га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч знай­шоў за што па­кры­ты­ка­ваць сва­іх па­да­печ­ных: «Пе­ра­мо­гай над доб­рым са­пер­ні­кам за­да­во­ле­ны. Ра­ды, што вы­лу­чы­лі­ся на­шы фор­вар­ды. Але ёсць і мі­ну­сы: пра­пус­ці­лі два га­лы, адзін з якіх — зноў са «стан­дар­ту». Ды і пас­ля вы­да­лен­ня пе­ра­ста­лі гу­ляць. Та­ко­га быць не па­він­на. Усё-та­кі гу­ля­ем для ба­лель­шчы­каў, на хат­нім ста­ды­ё­не».

2. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па ха­кеі

ўзя­ла рэ­ванш у швей­цар­цаў за па­ра­жэн­не ў пер­шым та­ва­рыс­кім мат­чы. Пас­ля па­ра­жэн­ня ў пер­шым спа­рын­гу з лі­кам 2:5 па­да­печ­ныя Гле­на Хэн­ла­на больш на­дзей­на згу­ля­лі ў аба­ро­не. А ў се­рыі пас­ля­мат­ча­вых бу­лі­таў сваё май­стэр­ства пра­дэ­ман­стра­ваў са­мы во­пыт­ны гал­кі­пер бе­ла­рус­кай збор­най Анд­рэй Ме­зін, які ад­біў усе тры шай­бы. Пе­ра­мо­гу ж на­шай ка­ман­дзе пры­нёс Аляк­сей Ка­люж­ны, які за­кі­нуў вы­ра­шаль­ны бу­літ і зра­біў лік 2:1. На­ступ­ную се­рыю та­ва­рыс­кіх мат­чаў на­цы­я­наль­ная збор­ная пра­вя­дзе 24 і 26 кра­са­ві­ка ў Да­ніі, а на­пя­рэ­дад­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту згу­ляе з дат­ча­на­мі на хат­няй арэ­не.

3. З ча­тыр­ма ме­да­ля­мі вяр­та­юц­ца бе­ла­рус­кія гім­нас­ты з эта­па Куб­ка све­ту, які пра­хо­дзіў у сла­вен­скай Люб­ля­не. У апор­ным скач­ку «зо­ла­та» за­ва­я­ваў Па­вел Бу­лаў­скі. У прак­ты­ка­ван­ні на бру­сах — «се­раб­ро» ў Анас­та­сіі Які­мен­кі. І дзве «брон­зы» на ра­хун­ку Ва­сі­ля Мі­ха­лі­цы­на (прак­ты­ка­ван­не на ка­ні) і Аляк­санд­ра Ца­рэ­ві­ча (прак­ты­ка­ван­не на пе­ра­кла­дзі­не). Ад­зна­чым, што гэ­ты тур­нір стаў апош­нім эта­пам пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы, які праз тры тыд­ні стар­туе ў Са­фіі.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».