Вы тут

Ці­ка­він­кі ад Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» для чы­та­чоў і не толь­кі...


Сён­ня ад­кры­ва­ец­ца XVІІІ Між­на­род­ная спе­цы­я­лі­за­ва­ная вы­ста­ва «СМІ ў Бе­ла­ру­сі».

На пра­ця­гу блі­жэй­шых ча­ты­рох дзён у Фут­боль­ным ма­не­жы мож­на бу­дзе па­зна­ё­міц­ца з на­він­ка­мі бе­ла­рус­кай ме­ды­яс­фе­ры, а так­са­ма за­ві­таць на стэн­ды сва­іх тра­ды­цый­на лю­бі­мых вы­дан­няў. Ад­мет­ную экс­па­зі­цыю прад­ста­віць і Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да».

Сён­ня, а 13‑й га­дзі­не, бу­дуць прэ­зен­та­ва­ны даў­но лю­бі­мыя ва­мі га­зе­ты «Звяз­да», «Лі­та­ра­ту­ра і Мас­тац­тва», ча­со­пі­сы «По­лы­мя», «Нё­ман», «Во­жык», «Ма­ла­досць», а так­са­ма ча­со­піс «Род­ная пры­ро­да», які наш Вы­да­вец­кі дом узяў пад сваё кры­ло ня­даў­на, але які ўжо зай­меў сва­іх пры­хіль­ні­каў. Мож­на бу­дзе за­зір­нуць у гіс­то­рыю вы­дан­няў, а так­са­ма па­зна­ё­міц­ца з рэа­лі­я­мі, да­ве­даў­шы­ся пра ці­ка­выя пра­ек­ты, ак­ту­аль­ныя твор­чыя зна­ход­кі, паў­дзель­ні­чаць у вік­та­ры­нах.

Асоб­ную прэ­зен­та­цыю бу­дзе мець доб­ра вя­до­мы вам пра­ект «Да­ро­га­мі вы­зва­лен­ня», пры­све­ча­ны 70‑год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Яго вы па­ста­ян­на маг­лі ба­чыць на ста­рон­ках «Звяз­ды».

На­вед­валь­ні­кі змо­гуць пры­няць
удзел у вы­зна­чэн­ні 10‑ці са­мых па­пу­ляр­ных тво­раў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры XX ста­год­дзя. Та­кая маг­чы­масць у іх з'я­віц­ца пад­час па­чат­ку рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «Топ‑10 лю­бі­мых тво­раў бе­ла­рус­кай кла­сі­кі», аб'­яў­ле­най ча­со­пі­сам «По­лы­мя». Пры­хіль­ні­кі што­тыд­нё­ві­ка «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» атры­ма­юць рэд­кую маг­чы­масць апы­нуц­ца на пер­шай па­ла­се лю­бі­ма­га вы­дан­ня. Для гэ­та­га трэ­ба прос­та прый­сці на вы­ста­ву і… стаць ге­ро­ем са­ма­га леп­ша­га фо­та­здым­ка гэ­та­га дня.

Мас­так-ка­ры­ка­ту­рыст ча­со­пі­са «Во­жык» Аляксандр Кар­ша­ке­віч бу­дзе ра­біць экс­прэс-парт­рэ­ты сва­іх пад­піс­чы­каў. Шчас­ліў­чы­кі, якім па­шан­цуе быць на­ма­ля­ва­ны­мі спрак­ты­ка­ва­ным май­страм, свае парт­рэ­ты змо­гуць за­браць з са­бой на па­мяць.

23 кра­са­ві­ка, аб 13‑й га­дзі­не, пач­нец­ца кан­суль­та­цыя псі­хо­ла­га На­стас­сі Га­рэ­лік, якая за­ві­тае на звяз­доў­скі пра­ект «Кра­і­на зда­роўя». На на­ступ­ны дзень, аб 11‑й га­дзі­не, па­ста­ян­ныя аў­та­ры Ак­са­на Ка­то­віч і Ян­ка Крук аса­біс­та прад­ста­вяць свае «За­ла­тыя пра­ві­лы на­род­най куль­ту­ры» і што­дзён­ны пра­ект «На­ро­джа­ныя».

У апош­ні дзень ме­ра­пры­ем­ства, а 11‑й га­дзі­не, ад­бу­дзец­ца аў­то­граф-се­сія аў­та­ра кні­гі «Ча­ма­дан з кра­ка­дзі­ла­вай ску­ры» Але­ны Бе­ла­нож­ка, так­са­ма аў­та­ра­мі і скла­даль­ні­ка­мі кні­гі «Скрозь «Ма­ла­досць».

У дні вы­ста­вы на стэн­дзе «Бел­пош­ты» мож­на бу­дзе пад­пі­сац­ца на лю­бую га­зе­ту ці ча­со­піс Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», атры­маў­шы зніж­ку. Акра­мя та­го, іль­го­ты пра­да­стаў­ля­юц­ца ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і пен­сі­я­не­рам. Га­зе­та «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», ча­со­пі­сы «По­лы­мя», «Нё­ман», «Ма­ла­досць» пра­па­ну­юць больш ніз­кі пад­піс­ны кошт на­стаў­ні­кам, ча­со­піс «Во­жык» — жы­ха­рам сель­скай мяс­цо­вас­ці.

Пры­ходзь­це! Абя­ца­ем: бу­дзе ці­ка­ва!

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.