Вы тут

Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта


Эка­на­міч­ная эфек­тыў­насць

Знач­ная част­ка Па­слан­ня Прэ­зі­дэн­та да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і На­цы­я­наль­на­га схо­ду бы­ла пры­све­ча­на эка­на­міч­на­му раз­віц­цю кра­і­ны. Ігар Чар­ня­коў, су­стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай кан­фе­дэ­ра­цыі прад­пры­маль­ніц­тва, пра­ка­мен­та­ваў асноў­ныя ас­пек­ты:

— У чар­го­вы раз бы­ла пад­крэс­ле­на важ­насць па­шы­рэн­ня прад­пры­маль­ніц­тва. І гэ­та ж са­праў­ды асноў­ны рэ­зерв раз­віц­ця эка­но­мі­кі. Шмат бы­ло ска­за­на аб кан­ку­рэн­цыі. Але гэ­тае па­няц­це трэ­ба па­дзя­ляць на два: кан­ку­рэн­цыя ў прын­цы­пе і кан­ку­рэн­цыя па­між дзяр­жаў­ны­мі і пры­ват­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі. Пры­ват­нік заў­сё­ды га­то­вы пра­ца­ваць у кан­ку­рэнт­ным ася­род­ку. Прад­пры­маль­ніц­тва ўво­гу­ле цяж­ка ўя­віць без кан­ку­рэн­цыі. А вось умо­вы іс­на­ван­ня дзяр­жаў­на­га і пры­ват­на­га сек­та­ра вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца. У пер­ша­га заў­сё­ды ёсць шмат роз­ных прэ­фе­рэн­цый, апош­ня­му да­во­дзіц­ца пе­ра­адоль­ваць без­ліч цяж­кас­цяў на сва­іх пля­чах. І вя­лі­кае зна­чэн­не мае тое, што Прэ­зі­дэнт аб­вяс­ціў га­тоў­насць дзяр­жа­вы да до­пус­ку пры­ват­ні­ка ў роз­ныя сфе­ры і да са­дзей­ні­чан­ня біз­не­су.

Яшчэ ад­зна­чу так зва­ны «дык­тат эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці». Гэ­та са­мы пра­віль­ны па­ды­ход да пра­цы эка­но­мі­кі. Прад­пры­ем­ствы па­він­ны пра­ца­ваць не дзе­ля па­каз­чы­каў, а дзе­ля та­го, каб атры­маць пры­бы­так. Па­ва­рот у гэ­тым кі­рун­ку і агу­чыў кі­раў­нік кра­і­ны.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 

 

Пра­фі­лак­ты­ка за ўлас­ны кошт

Сяр­гей Ка­рыць­ка, га­лоў­ны ўрач Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі і баль­не­а­ля­чэн­ня (г. Мінск):

— У сва­ім Па­слан­ні да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і На­цы­я­наль­на­га схо­ду кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў у тым лі­ку тэ­му за­ха­ван­ня зда­роўя — з да­па­мо­гай раз­віц­ця доб­ра­ах­вот­на­га ме­ды­цын­ска­га стра­ха­ван­ня, на­огул плат­ных па­слуг. Плат­ныя ме­ды­цын­скія па­слу­гі вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны на­сель­ніц­твам у на­шым цэнт­ры.

Без­умоў­на, дзяр­жа­ва па­він­на за­бяс­пе­чыць, так бы мо­віць, ба­за­вую ахо­ву зда­роўя, ака­зан­не ме­ды­цын­скіх па­слуг вуз­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі — ура­ча­мі-ан­ко­ла­га­мі, ней­ра­хі­рур­га­мі, гі­не­ко­ла­га­мі і інш. Ад­нак што да­ты­чыц­ца па­няц­цяў азда­раў­лен­ня, пра­фі­лак­ты­кі за­хвор­ван­няў, то тут трэ­ба ары­ен­та­ваць зда­ро­вае на­сель­ніц­тва на атры­ман­не ме­ды­цын­скіх па­слуг за ўлас­ны кошт. На­шы лю­дзі да­во­лі шмат гро­шай тра­цяць на што­га­до­выя па­езд­кі ў га­ра­чыя кра­і­ны, дзе ня­рэд­ка толь­кі пад­ры­ва­юць зда­роўе. А ча­му б ім з та­кой жа за­ці­каў­ле­нас­цю не прай­сці за ўлас­ны кошт што­га­до­вы «тэх­агляд» — дыс­пан­се­ры­за­цыю? Маг­чы­мас­цяў сён­ня ха­пае. Толь­кі прый­дзі — і ўрач вы­пра­цуе для ця­бе аса­біс­тую «пра­гра­му зда­роўя»!

Мы зна­хо­дзім срод­кі і час, каб па­да­рваць сваё зда­роўе — на цы­га­рэ­ты, вы­піў­ку, не­ка­рыс­нае хар­ча­ван­не... А га­доў у 50 трап­ля­ем да ўра­ча з цэ­лым бу­ке­там хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў і здзіў­ля­ем­ся: «Ча­му мя­не не мо­гуць вы­ле­чыць?». А та­му што ў вас, спа­дар хво­ры, бы­лі і ёсць гро­шы на што за­ўгод­на. Толь­кі не на ўлас­нае зда­роўе!

Не­аб­ход­на шу­каць но­выя шля­хі су­фі­нан­са­ван­ня ме­ды­цы­ны ў цэ­лым. Наш цэнтр сён­ня ак­тыў­на пра­цуе з прад­пры­ем­ства­мі, якія, зы­хо­дзя­чы з фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў, за­клю­ча­юць да­моў­ле­нас­ці на ме­дабс­лу­гоў­ван­не сва­іх ра­бот­ні­каў. Па­трэб­на раз­ві­ваць і доб­ра­ах­вот­нае ме­ды­цын­скае стра­ха­ван­не для пра­вя­дзен­ня вель­мі да­ра­гіх су­час­ных ма­ні­пу­ля­цый, якія не­маг­чы­ма пад­трым­лі­ваць і раз­ві­ваць толь­кі за кошт бюд­жэ­ту. Трэ­ба пра­ду­гле­дзець са­мыя роз­ныя ва­ры­ян­ты, а па­ра­лель­на вы­хоў­ваць ча­ла­ве­ка, для яко­га зда­роўе ста­не не­аб­ход­нас­цю, пы­тан­нем прэ­сты­жу ў да­сяг­нен­ні са­мых вы­са­ка­род­ных мэт у аса­біс­тым жыц­ці і кар'­е­ры.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

 

Вя­лі­кая сям'я — вя­лі­кае шчас­це

Мі­ка­лай і Тац­ця­на Глаз­ко­вы з Ма­гі­лё­ва вы­ха­ва­лі 5 дзя­цей. Ле­тась яны ста­лі сям'­ёй го­да Бе­ла­ру­сі.

Мі­ка­лай Вік­та­ра­віч (ды­рэк­тар ма­гі­лёў­скай шко­лы № 43):

— Для нас у свой час знач­най пад­трым­кай бы­ло бу­даў­ніц­тва ква­тэ­ры пад 3%. Тое, што вя­лі­кая сям'я па­тра­буе вя­лі­кіх гро­шай, мы ве­да­ем вель­мі доб­ра. І тая пад­трым­ка, якую па­абя­цаў у сва­ім Па­слан­ні да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Прэ­зі­дэнт, вель­мі ад­чу­валь­ная. Зра­зу­ме­ла, гэ­та па­спры­яе па­ляп­шэн­ню дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не. Яшчэ больш бу­дуць спры­яць па­ве­лі­чэн­ню ўзроў­ню на­ра­джаль­нас­ці моц­ная эка­но­мі­ка і доб­ры за­ро­бак.

Тац­ця­на Ры­го­раў­на (на­стаў­ні­ца ма­гі­лёў­скай шко­лы № 34):

— Га­ран­тыі, пра якія мы па­чу­лі, ста­нуць доб­рым сты­му­лам для бе­ла­рус­кіх сем'­яў. З кож­ным го­дам вы­хоў­ваць дзя­цей ста­но­віц­ца ляг­чэй. На­ша­му ма­лод­ша­му 5 га­доў. Ка­лі ён на­ра­дзіў­ся, быў цал­кам па­га­ша­ны наш крэ­дыт за ква­тэ­ру. Для мя­не вель­мі га­на­ро­ва бы­ло атры­маць ор­дэн Ма­ці. На­огул, кло­пат дзяр­жа­вы мы ад­чу­ва­ем па­ста­ян­на і з бо­ку на­ву­чаль­ных уста­ноў, дзе пра­цу­ем, і з бо­ку вы­ка­наў­чай ула­ды. Вель­мі ад­чу­валь­най да­па­мо­гай ста­ла бяс­плат­нае хар­ча­ван­не для на­шых дзя­цей у шко­ле, вы­дзя­лен­не срод­каў на іх пад­рых­тоў­ку да на­ву­чаль­на­га го­да, маг­чы­масць прай­сці азда­раў­лен­не за мя­жой, бяс­плат­ная ву­чо­ба на­ша­га дзі­ця­ці ў му­зыч­най шко­ле. За на­вед­ван­не дзі­ця­ча­га сад­ка, ка­ры­стан­не пад­руч­ні­ка­мі мы пла­цім толь­кі 50%, па­ло­ву бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва. Вя­лі­кая сям'я — гэ­та вя­лі­кае шчас­це. Тым больш, што ўмо­вы для гэ­та­га ство­ра­ны.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».