Вы тут

Пош­та працуе для людзей


І раз­ві­вац­ца бу­дзе з улі­кам іх па­трэб.

Што ні ка­жы, ця­пер змен­лі­вы час, ды­на­міч­ны. Ну, пры­нам­сі, ней­кую ці­ка­він­ку са­бе ку­піў (а хоць бы і той план­шэт, тэ­ле­ві­зар, ай­фон…), да­до­му пры­вёз, па­це­шыў­ся. А па­куль асво­іў як след — усё, мож­на ска­заць, са­ста­рэ­ла твая аб­но­ва: неш­та но­вае ўжо з'я­ві­ла­ся.

Ду­ма­е­це, гэ­так з тэх­ні­кай? Ды не толь­кі… Ну вось мяр­куй­це са­мі: ней­кі ме­сяц та­му га­зе­та па­ве­да­мі­ла пра тое, што пен­сі­я­не­ры ста­лі­цы (а да кан­ца го­да ўжо і кра­і­ны) мо­гуць атрым­лі­ваць свае пен­сіі ў лю­бым ад­дзя­лен­ні су­вя­зі (не­аба­вяз­ко­ва ў сва­ім). Мно­гія па­спра­ба­ваць не па­спе­лі, а ўжо…

РУП «Бел­пош­та» на ХХІ Між­на­род­ным спе­цы­я­лі­за­ва­ным фо­ру­ме па тэ­ле­ка­му­ні­ка­цы­ях, ін­фар­ма­цый­ных і бан­каў­скіх тэх­на­ло­гі­ях «TІBO‑2014» прэ­зен­та­ва­ла цэ­лы шэ­раг но­вых па­слуг. На­вед­валь­ні­каў стэн­да не мог не за­ці­ка­віць паш­та­мат — аў­та­ма­ты­за­ва­нае аб­ста­ля­ван­не для вы­да­чы паш­то­вых ад­праў­лен­няў.

— Амаль кож­ны ад­праў­шчык і атры­маль­нік з да­па­мо­гай ін­тэр­нэ­ту мо­жа «ад­са­чыць» увесь шлях сва­ёй па­сыл­кі. Ва­ша, на­прык­лад, ужо да­стаў­ле­на ў Мінск, — «ма­дэ­лі­ра­ва­ла сі­ту­а­цыю» на­чаль­нік цэнт­ра ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій РУП «Бел­пош­та» На­тал­ля Пі­лец­кая.

 — Сён­ня, каб атры­маць яе, вы мо­жа­це аль­бо са­мі пай­сці на пош­ту, аль­бо па­пра­сіць, каб пош­та, так бы мо­віць, прый­шла да вас.

У са­мым хут­кім ча­се з'я­віц­ца трэ­ці ва­ры­янт. Атры­маль­нік змо­жа зай­сці на сайт на­ша­га прад­пры­ем­ства (www.belpost.by) і вы­браць да­стаў­ку з да­па­мо­гай паш­та­ма­та. Та­ды на­шай за­да­чай ста­не па­клас­ці яго па­сыл­ку ў пэў­ную ячэй­ку і па­ве­да­міць яму (з да­па­мо­гай SMS ці элект­рон­най пош­ты) ад­па­вед­ны код. Да­лей так­са­ма ні­чо­га скла­да­на­га: у зруч­ны для ся­бе час клі­ент па­ды­хо­дзіць да паш­та­ма­та, вы­бі­рае ў ме­ню «атры­маць ад­праў­лен­не», на­бі­рае ліч­бы ко­да і за­бі­рае сваю па­сыл­ку. Хоць ноч-апоў­нач, на­прык­лад…

Не мен­шую ці­ка­васць у на­вед­валь­ні­каў вы­ста­вы вы­клі­ка­лі і па­слу­гі пры да­па­мо­зе агуль­на­дзяр­жаў­най аў­та­ма­ты­за­ва­най ін­фар­ма­цый­най сіс­тэ­мы. Спра­ва ў тым, што РУП «Бел­пош­та» ў рам­ках пра­гра­мы «Элект­рон­ная Бе­ла­русь» атры­ма­ла ста­тус ін­фар­ма­цый­на­га па­ся­рэд­ні­ка для за­бес­пя­чэн­ня жы­ха­рам кра­і­ны прос­та­га і зруч­на­га до­сту­пу да дзяр­жаў­ных ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў…

Як гэ­та бу­дзе пра­ца­ваць (у 29 ад­дзя­лен­нях су­вя­зі ўжо з 1 мая), паш­та­ві­кі рас­па­вя­да­лі на кан­крэт­ных пры­кла­дах. Ты­по­вая з'я­ва: ча­ла­век хо­ча ку­піць зя­мель­ны ўчас­так. Ён аб'­яз­джае ней­кі аб­лю­ба­ва­ны ра­ён, трап­ляе ў вёс­ку, ба­чыць неш­та пры­маль­нае… За­ста­ец­ца да­ве­дац­ца ад­рас участ­ка і за­зір­нуць на пош­ту. Там па гэ­тым участ­ку мож­на бу­дзе атры­маць усю не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю. А пры жа­дан­ні на­ват пай­сці да­лей — ад­шу­каць улас­ні­ка.

На по­шце і ў хут­кім ча­се ён жа, улас­нік, змо­жа атры­маць да­ку­мент, які бу­дзе мець та­кую ж юры­дыч­ную сі­лу, як і той, што вы­дае ка­даст­ра­вае агенц­тва — да­вед­ку, за­ве­ра­ную элект­рон­на-ліч­ба­вым под­пі­сам…

Та­кім чы­нам, усе да­ро­гі і са­праў­ды па-ра­ней­ша­му вя­дуць на пош­ту, дзе, да­рэ­чы, ужо мож­на ад­пра­віць і атры­маць не прос­та элект­рон­ны гра­шо­вы пе­ра­вод, а пе­ра­вод ан­лайн… Гэ­та зна­чыць, што пэў­ную су­му, ад­праў­ле­ную (умоў­на) з пош­ты ў Мін­ску, праз не­каль­кі хві­лін (!) мож­на бу­дзе атры­маць на по­шце ў са­май да­лё­кай кроп­цы кра­і­ны… І зноў жа там, на по­шце, за­мо­віць са­мае пры­го­жае і ці­ка­вае па змес­це він­ша­ван­не са свя­та­мі, у якім за­ста­нец­ца толь­кі па­зна­чыць зва­рот (ка­му) і свой под­піс (ад ка­го).

З да­па­мо­гай ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм удас­ка­наль­ва­ец­ца і пры­ём пад­піс­кі на дру­ка­ва­ныя СМІ: па элект­рон­ных ка­та­ло­гах у ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі, на пла­цеж­на-ка­са­вых тэр­мі­на­лах РУП «Бел­пош­та», праз ін­тэр­нэт-сайт.

— Гэ­та вы­ста­ва, — як за­зна­чыў пад­час ра­бо­ты «круг­ла­га ста­ла», пры­све­ча­на­га но­вым па­слу­гам пош­ты, на­мес­нік мі­ніст­ра су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі кра­і­ны Дзміт­рый ШЭд­ко, — і са­праў­ды дае маг­чы­масць лю­дзям (са­мім!), так бы мо­віць, пры­ме­рац­ца да но­вых тэх­на­ло­гій. На мой по­гляд, га­тоў­насць бе­ла­ру­саў да іх вы­ка­ры­стан­ня па­куль не­да­ацэ­не­на. Яск­ра­вы прык­лад — з ліч­ба­вым тэ­ле­ба­чан­нем. Пла­ны на­конт яго бы­лі до­сыць сціп­лыя. Ка­за­лі, што коль­касць гле­да­чоў за тры — ча­ты­ры га­ды, мо­жа, і да­сяг­не 50 ты­сяч… Сён­ня мы на­блі­жа­ем­ся ўжо да міль­ё­на аба­не­нтаў! І гэ­та свед­чан­не та­го, што лю­дзі, ка­лі яны ў не­чым ба­чаць для ся­бе ка­рысць, вель­мі ах­вот­на ідуць на кан­такт з но­вы­мі тэх­на­ло­гі­я­мі. На­ша за­да­ча — па­ка­заць, да­вес­ці ім тую ка­рысць. Са­мы эфек­тыў­ны ме­тад — гэ­та і са­праў­ды кан­крэт­ныя зно­сі­ны…

Як пад­крэс­ліў спа­дар Шэд­ко, пош­та пра­цуе для лю­дзей і бу­дзе раз­ві­вац­ца з улі­кам іх па­трэб. Дэ­віз яе за­ста­ец­ца ра­ней­шым «Хут­касць. На­дзей­насць. Да­ступ­насць». За гэ­ты­мі сло­ва­мі — стро­гая ад­па­вед­насць стан­дар­там па пры­ёме, апра­цоў­цы, пе­ра­сыл­цы і да­стаў­цы ўсіх ві­даў паш­то­вых ад­праў­лен­няў, бес­пе­ра­бой­ная пра­ца тэх­ні­кі і транс­пар­ту, ука­ра­нен­не і вы­ка­ры­стан­не но­вых тэх­на­ло­гій, раз­віц­цё па­слуг.

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.