Вы тут

Тут вучаць армію любіць


Ся­род вы­пуск­ні­коў школ не так мно­га тых, хто свя­до­ма хо­ча звя­заць свой лёс са службай у вой­ску. Ад­на з пры­чын та­ко­га стаў­лен­ня юна­коў да вы­ка­нан­ня па­чэснага аба­вяз­ку — са­ста­рэ­лая і не­дас­ка­на­лая сістэ­ма да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі. Праў­да, апош­нім ча­сам гэ­тая праб­ле­ма, зда­ец­ца, па­ча­ла вы­ра­шац­ца: у мно­гіх ра­ё­нах Мін­ска з'я­ві­лі­ся Цэнт­ры да­пры­зыў­най пад­рых­тоўкі. Каб да­ве­дац­ца, як пра­цуе но­вая сіс­тэ­ма, ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» на­ве­да­лі та­кі цэнтр у Мас­коў­скім ра­ё­не ста­лі­цы — ён раз­мя­шча­ец­ца на ба­зе ся­рэд­няй шко­лы № 170.

24-9

24-9

 

Уста­но­ва зай­мае амаль увесь трэ­ці па­верх. Кі­руе ёю Яў­ген ГУНЬ­КО, на­мес­нік ды­рэк­та­ра шко­лы па ву­чэб­най ра­бо­це, ка­пі­тан за­па­су, на­стаў­нік вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі, ула­даль­нік гран­та Мін­гар­вы­кан­ка­ма за рас­пра­цоў­ку аду­ка­цый­на­га пра­ек­та «Фар­мі­ра­ван­не ў юна­коў га­тоў­нас­ці да вы­ка­нан­ня аба­вяз­каў па аба­ро­не Ай­чы­ны ва ўмо­вах аду­ка­цый­най пра­сто­ры Цэнт­ра да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі».

— У апош­нія га­ды вы­кла­дан­не да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі ў шко­лах бы­ло вель­мі праб­ле­ма­тыч­ным, — ка­жа Яў­ген Гунь­ко. — На­ват ка­лі зна­хо­дзіў­ся ча­ла­век, са­праў­ды да­свед­ча­ны ў вай­ско­вай спра­ве, то ў са­мым леп­шым вы­пад­ку (пры на­яў­нас­ці ў шко­ле двух дзя­ся­тых і двух адзі­нац­ца­тых кла­саў) у яго бы­лі ўся­го ча­ты­ры ву­чэб­ныя га­дзі­ны ў ты­дзень. Для па­раў­на­ння: на стаў­ку трэ­ба вес­ці двац­цаць уро­каў на ты­дзень. Пры гэ­тым афі­цэр не мо­жа вес­ці ін­шыя школь­ныя прад­ме­ты, та­му для на­груз­кі на стаў­ку яму больш ні­чо­га не маг­лі даць. І за­ро­бак у яго атрым­лі­ваў­ся ад­па­вед­ны... Звы­чай­на гэ­тую праб­ле­му вы­ра­ша­лі прос­та: да­пры­зыў­ную пад­рых­тоў­ку ў хлап­цоў вёў на­стаў­нік фіз­куль­ту­ры ці пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня, а ў дзяў­чат, час­цей за ўсё, на­стаў­нік бія­ло­гіі.

24-10

24-10

 

 

Якім жа чы­нам уда­ло­ся змя­ніць сі­ту­а­цыю? Та­кі прад­мет, як да­пры­зыў­ная пад­рых­тоў­ка, у школь­най пра­гра­ме за­стаў­ся, але ця­пер вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ін­шы па­ды­ход да яго вы­кла­дан­ня.

Цэнтр пра­цуе па блоч­на-мо­дуль­ным прын­цы­пе — уся га­да­вая пра­гра­ма дыс­цып­лі­ны, якая скла­да­ец­ца з 35 ву­чэб­ных га­дзін, па­да­ец­ца бло­кам за шэсць ву­чэб­ных дзён. Гэ­та зна­чыць, што вуч­ні ста­рэй­шых кла­саў кож­най са школ Мас­коў­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы ў ад­па­вед­нас­ці з за­цвер­джа­ным гра­фі­кам раз на год вы­зва­ля­юц­ца ад усіх ін­шых уро­каў і на пра­ця­гу шас­ці дзён за­мест сва­ёй шко­лы на­вед­ва­юць Цэнтр да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі. Па вы­ні­ках на­ву­чан­ня вы­стаў­ля­юц­ца ад­зна­ка за чвэрць і га­да­вая ад­зна­ка. Акра­мя гэ­та­га, дзе­ся­ці­клас­ні­кі ў чэр­ве­ні вы­яз­жа­юць на ву­чэб­на-па­ля­выя збо­ры ў пад­шэф­ны полк су­вя­зі, а дзе­ся­ці­клас­ні­цы «прак­ты­ку­юц­ца» ў па­лі­клі­ні­ках Мас­коў­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы. Уся­го за год у Цэнт­ры пра­хо­дзяць пад­рых­тоў­ку больш за 2,5 ты­ся­чы стар­ша­клас­ні­каў.

Тут са­праў­ды ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для та­го, каб за­ці­ка­віць мо­ладзь вай­ско­вай спра­вай. Ёсць ка­бі­нет аг­ня­вой і так­тыч­най пад­рых­тоў­кі, ка­бі­нет гіс­то­рыі Уз­бро­ен­ных Сіл, ка­бі­нет ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны, ка­бі­нет ар­га­ні­за­цыі ба­я­вой дзей­нас­ці, ка­бі­не­ты тэ­а­рэ­тыч­най і прак­тыч­най ме­ды­цы­ны.

Су­пра­цоў­ні­кі Цэнт­ра — афі­цэ­ры за­па­су, лю­дзі, якія на ўлас­ным во­пы­це ве­да­юць, што та­кое служ­ба ў вой­ску. Ці, у вы­пад­ку з дзяў­ча­та­мі, пра­фе­сій­ныя спе­цы­я­ліс­ты па ме­ды­цын­скай да­па­мо­зе. Пры гэ­тым усе яны ма­юць і шмат­га­до­вы пе­да­га­гіч­ны до­свед. Пад­пал­коў­нік за­па­су Ігар БЕ­ДЗЕН­КА вы­сту­паў рэ­цэн­зен­там апош­ня­га пад­руч­ні­ка па да­пры­зыў­ный пад­рых­тоў­цы.

З ма­тэ­ры­яль­най ба­зай усё так­са­ма доб­ра: хлоп­цы прак­ты­ку­юц­ца ў збор­цы-раз­бор­цы са­праўд­ных АК-74, апра­на­юць са­праўд­ныя кас­цю­мы хі­ма­ба­ро­ны. Кож­ны ка­бі­нет аб­ста­ля­ва­ны вад­ка­крыс­та­ліч­ным дыс­пле­ем для пра­гля­ду ву­чэб­ных філь­маў. Дзяў­ча­ты трэ­ні­ру­юц­ца ра­біць штуч­нае ды­хан­не і не­пра­мы ма­саж сэр­ца на спе­цы­яль­ным ма­не­ке­не: ка­лі ўсё зра­біць пра­віль­на, ён па­дасць сіг­нал сва­і­мі элект­рон­ны­мі «ва­чы­ма». Адзі­нае, ча­го па­куль што не ха­пае — ціра. Для та­го, каб па­прак­ты­ка­вац­ца ў страль­бе, хлоп­цы на­вед­ва­юць су­сед­нюю шко­лу.

24-8

24-8

 

Здзіў­ляе апан­та­насць, з якой афі­цэ­ры зай­ма­юц­ца аб­ста­ля­ван­нем Цэнт­ра. Ледзь не ў кож­на­га з іх ёсць ка­лек­цыя вай­ско­вай ат­ры­бу­ты­кі: зна­каў ад­роз­нен­ня, га­лаў­ных убо­раў, па­мен­ша­ных ко­пій вай­ско­вай тэх­ні­кі. Усе гэ­тыя ка­лек­цыі вы­стаў­ля­юц­ца ў па­мяш­кан­нях Цэнт­ра, і па­зна­ё­міц­ца з імі мож­а кож­ны ах­вот­ны. Акра­мя та­го, сю­ды трап­ля­юць і са­праўд­ныя му­зей­ныя ка­лек­цыі. Пад­час на­ша­га ві­зі­ту ў ад­ным з ка­бі­не­таў пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва ка­лек­цыі, якая на­ле­жыць вя­до­ма­му ама­та­ру ка­зац­тва Іга­ру Ба­біц­ка­му. Вуч­ні маг­лі ўба­чыць аб­мун­дзі­ра­ван­не і прад­ме­ты по­бы­ту са­вец­кіх і ня­мец­кіх сал­дат ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У ка­бі­не­це аг­ня­вой і так­тыч­най пад­рых­тоў­кі зна­хо­дзіц­ца ін­ста­ля­цыя «Аба­ро­на мос­та це­раз ра­ку Дняп­ро ў Ма­гі­лё­ве», пе­ра­да­дзе­ная сю­ды з Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Зрэш­ты, прак­тыч­на кож­ны ка­бі­нет вы­гля­дае, як са­праўд­ны му­зей. Су­пра­цоў­ні­кі ўвесь час пры­дум­ля­юць неш­та но­вае для та­го, каб за­ці­ка­віць дзя­цей, а тыя, у сваю чар­гу, ад­гу­ка­юц­ца. Па сло­вах Яў­ге­на Гунь­ко, вуч­ні з ця­гам ча­су па­чы­на­юць са­мі шу­каць ці­ка­він­кі ў па­мяш­кан­нях Цэнт­ра. Акра­мя гэ­та­га, па тра­ды­цыі, кож­ны «вы­пуск» па­кі­дае пас­ля ся­бе на­сцен­га­зе­ту з ура­жан­ня­мі і па­жа­дан­ня­мі Цэнт­ру.

На пра­ця­гу тыд­ня жыц­цё на­ву­чэн­цаў ка­рэн­ным чы­нам змя­ня­ец­ца, бо ў яго ўва­хо­дзяць пэў­ныя эле­мен­ты вай­ско­вай дыс­цып­лі­ны. Кла­сы ста­но­вяц­ца ўзво­да­мі, за­га­дам ды­рэк­та­ра шко­лы кож­на­му ўзво­ду пры­зна­ча­ец­ца ка­ман­дзір. Што­дня з на­ву­чэн­цаў вы­бі­ра­юц­ца дня­валь­ныя, якія дзя­жу­раць у кож­ным з па­мяш­кан­няў Цэнт­ра.

— Зра­зу­ме­ла, на­ву­чэн­цы да нас пры­хо­дзяць роз­ныя, — ка­жа ка­пі­тан за­па­су Гунь­ко. — Та­му мы шу­ка­ем па­ды­ход да кож­на­га з іх. Пра­па­ноў­ва­ем вы­ка­нан­не твор­чых ра­бот — пад­рых­тоў­ку рэ­фе­ра­таў, дак­ла­даў, муль­ты­ме­дый­ных прэ­зен­та­цый. Ка­лі не­ка­му не да­зва­ляе зда­роўе, аб­мя­жоў­ва­ем моц­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі на лет­ніх ву­чэб­ных збо­рах.

Ва ўста­но­ве вя­дзец­ца ўлік леп­шых да­сяг­нен­няў зда­чы нар­ма­ты­ваў вуч­ня­мі. Проз­ві­шчы рэ­кард­сме­наў «уве­ка­ве­ча­ныя» на ад­ным са стэн­даў: раз­бор­ка АК-74 — 6,2 се­кун­ды (!), кі­дан­не гра­на­ты Ф-1 — 66 мет­раў, страль­ба з мала­ка­лі­бер­най він­тоў­кі — 46 ач­коў з 50 маг­чы­мых. Гэ­тая ін­фар­ма­цыя раз­мя­шча­ец­ца і на ста­рон­цы Цэнт­ра ў ін­тэр­нэ­це.

На­ву­чаль­ны пра­цэс у Цэнт­ры да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі пра­хо­дзіць бес­пе­ра­пын­на. Што­дзень кож­ны ўзвод на­вед­вае па 6 уро­каў. Па­куль адзін уз­вод пра­гля­дае ву­чэб­ны ві­дэа­фільм на тэ­му аба­ро­ны ў над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, два дру­гія ў рэ­крэ­а­цыі спа­сці­га­юць асно­вы стра­я­вой пад­рых­тоў­кі пад кі­раў­ніц­твам Іга­ра Бе­дзен­кі. А дзяў­ча­ты ву­чац­ца ра­біць пе­ра­вяз­ку.

Мы за­віт­ва­ем на прак­тыч­ны за­ня­так па раз­бор­цы аў­та­ма­та. Хлоп­цы ро­бяць гэ­та ўпер­шы­ню, та­му па­куль што блы­та­юц­ца ў пас­ля­доў­нас­ці раз­бі­ран­ня і з цяж­кас­цю ўспа­мі­на­юць наз­вы час­так ме­ха­ніз­му. Але ва ўсіх на­рэш­це атрым­лі­ва­ец­ца са­браць і ра­за­браць «ка­лаш­ні­каў».

— Мне да­спа­до­бы за­ня­ткі ў Цэнт­ры, — ка­жа ву­чань 10 «В» кла­са 161-й ся­рэд­няй шко­лы Па­вел РО­ЗУМ, — тут мож­на да­ве­дац­ца, што ця­бе ча­кае ў ар­міі, і тро­хі ад­па­чыць ад школь­на­га жыц­ця. Сам я да служ­бы ў вой­ску стаў­лю­ся ста­ноў­ча, пры пэў­ных аб­ста­ві­нах без су­мнен­ня пай­ду слу­жыць. Пе­ра­ва­гу ад­даю ва­ен­на-па­вет­ра­ным сі­лам, бо мя­не ці­ка­вяць са­ма­лё­ты і края­ві­ды, якія мож­на па­ба­чыць толь­кі з па­вет­ра. Я ду­маю, што ар­мія Бе­ла­ру­сі па­трэб­на вы­ключ­на для аба­ро­ны сва­іх ме­жаў і для па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі.

Па сло­вах Яў­ге­на Гунь­ко, у афі­цэ­раў, якія пра­цу­юць у Цэнт­ры, вель­мі шмат ідэй, якія яшчэ трэ­ба бу­дзе рэа­лі­за­ваць. Але тое, што Цэнтр ёсць і ён пра­цуе — ужо вя­лі­кі крок на­пе­рад.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».