Вы тут

Пош­та «на ко­лах» ні­ко­лі не спаз­ня­ец­ца


Іван Па­лын, пен­сі­я­нер з вёс­кі Но­вае Па­лес­се, якая зна­хо­дзіц­ца за 20 км ад Лель­чы­цаў, ужо за­быў тыя ча­сы, ка­лі ў вёс­цы бы­ла ста­цы­я­нар­ная пош­та. Га­во­рыць, да пе­ра­соў­най пры­вык вель­мі хут­ка. Ака­за­ла­ся, што зруч­нас­цяў ад та­кой фор­мы аб­слу­гоў­ван­ня вель­мі шмат.

— Да нас на ма­шы­не пры­яз­джае на­чаль­нік пе­ра­соў­на­га ад­дзя­лен­ня су­вя­зі Ве­ра Буць­ко, з людзь­мі па­га­во­рыць, усё, што трэ­ба, пры­вя­зе — нам грэх скар­дзіц­ца. Вяс­коў­цы вель­мі за­да­во­ле­ныя: паш­тар­ка і прэ­су све­жую пры­ня­се ў тэр­мін, і да­па­мо­жа ў апла­це па­слуг ці афарм­лен­ні пад­піс­кі. Але ж для нас са­мае га­лоў­нае — каб пен­сія бы­ла свое­ча­со­ва. З гэ­тым праб­лем ня­ма ні­ко­лі. Акра­мя та­го, паш­та­ві­кі пры­во­зяць цу­кар, кру­пы, ма­ка­ро­ну, хлеб — усё тан­ней, чым у аў­та­лаў­цы.

Стар­шы­ня Удар­нен­ска­га сель­са­ве­та Лель­чыц­ка­га ра­ё­на Але­на Сяр­дзюк ка­жа, што на іх тэ­ры­то­рыі сем на­се­ле­ных пунк­таў і толь­кі ад­но ста­цы­я­нар­нае ад­дзя­лен­не су­вя­зі — у аг­ра­га­рад­ку Удар­нае. Ас­тат­нія шэсць вё­сак аб­слу­гоў­ва­юць паш­та­ві­кі з рай­цэнт­ра:

— Пер­ша­па­чат­ко­ва, па­куль асвой­ва­лі та­кую сіс­тэ­му аб­слу­гоў­ван­ня вяс­коў­цаў, хва­ля­ва­лі­ся, што на­сель­ніц­тва бу­дзе не­за­да­во­ле­на.

Але ж на спра­ве ака­за­ла­ся ўсё доб­ра ар­га­ні­за­ва­на. У пэў­ны час у вы­зна­ча­нае мес­ца пры­яз­джае ма­шы­на, і лю­дзі атрым­лі­ва­юць ка­рэс­пан­дэн­цыю. Ка­лі хто сам не мо­жа прый­сці, яму да­до­му пры­во­зяць тое, што бы­ло за­моў­ле­на: і фа­са­ва­ныя пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, і мый­ныя срод­кі, і руч­ні­кі, і бя­ліз­ну, і хлеб. Лю­дзям гэ­та вель­мі па­да­ба­ец­ца — асаб­лі­ва тым, хто ста­лей­шы.

Стар­шы­ня То­неж­ска­га сель­са­ве­та Лель­чыц­ка­га ра­ё­на Мі­ка­лай Куд­ла­се­віч

уво­гу­ле здзіў­ля­ец­ца: ка­лі ў вёс­цы 18 ча­ла­век жы­ве — як там мо­жа быць ста­цы­я­нар­нае ад­дзя­лен­не су­вя­зі? Гэ­та ж не­мэ­та­згод­на! Ме­на­ві­та ад­да­ле­ны Лель­чыц­кі ра­ён пер­шым на Го­мель­шчы­не і ар­га­ні­зоў­ваў ра­бо­ту паш­то­вых ма­шын-пе­ра­со­вак. Тэ­ры­то­рыя ра­ё­на вель­мі вя­лі­кая, а ма­лень­кія на­се­ле­ныя пунк­ты рас­кі­да­ны да­лё­ка адзін ад ад­на­го. На­чаль­нік Лель­чыц­ка­га ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Ві­таль Мі­лі­чэн­ка рас­каз­вае, што сіс­тэ­му пра­цы пе­ра­соў­ных ад­дзя­лен­няў су­вя­зі яны больш за 10 га­доў «аб­кат­ва­лі» і сён­ня па іх ра­ё­не бе­гае пяць сі­ніх ма­шын, якія ста­лі пры­выч­ны­мі для жы­ха­роў не­вя­ліч­кіх вё­са­чак:

— Сё­ле­та пла­ну­ем яшчэ ад­ну за­пус­ціць у вёс­кі, дзе бу­дуць лік­ві­да­ва­ны ста­цы­я­нар­ныя ад­дзя­лен­ні. Гра­фік ра­бо­ты пе­ра­соў­кі ў кож­ным на­се­ле­ным пунк­це на пра­ця­гу ме­ся­ца ад­па­вя­дае са­цы­яль­на­му стан­дар­ту — 5 разоў на ты­дзень, акра­мя ня­дзе­лі і па­ня­дзел­ка. А вось ака­зан­не па­слуг і да­стаў­ка дру­ка­ва­ных вы­дан­няў мо­гуць вар'­і­ра­вац­ца ў за­леж­нас­ці ад дзён вы­пла­ты пен­сій, а так­са­ма пе­ры­я­дыч­нас­ці вы­ха­ду га­зет і ча­со­пі­саў. Бо да­стаў­ка пош­ты для нас — свя­тое.

Ві­таль Мі­ка­ла­е­віч ад­зна­чае, што ар­га­ні­за­цыя та­ко­га ві­ду аб­слу­гоў­ван­ня да­па­ма­гае вы­ра­шыць і праб­ле­му дэ­фі­цы­ту кад­раў на вёс­цы. Тым больш што ў лель­чу­коў ёсць ад­на асаб­лі­васць. Як па­чы­на­ец­ца цёп­лы се­зон, мно­гія ад­праў­ля­юц­ца на за­роб­кі ў лес: у яга­ды і гры­бы. На фо­не «ляс­ных зар­плат» пра­ца паш­таль­ё­на не зда­ец­ца пры­быт­ко­вай. Але тут, дзе­ліц­ца сва­і­мі на­пра­цоў­ка­мі на­чаль­нік Лель­чыц­кай пош­ты, важ­на рас­тлу­ма­чыць усе маг­чы­мас­ці і вы­га­ды ра­бо­ты ці то на­чаль­ні­кам пе­ра­соў­на­га ад­дзя­лен­ня су­вя­зі, ці то паш­тар­кай:

— Пра­цоў­ны дзень у паш­таль­ё­на, які пра­цуе звы­чай­на на 0,5 стаў­кі, па­чы­на­ец­ца та­ды, ка­лі пры­хо­дзіць у вёс­ку ма­шы­на. Ка­лі гэ­та, на­прык­лад, 11 га­дзін, паш­таль­ён па­спя­вае з са­май ра­ні­цы ляс­ныя да­ры на­збі­раць, а да вы­зна­ча­на­га тэр­мі­ну быць на ра­бо­це. Хут­ка да­ста­віў пош­ту, та­ва­ры, пен­сію — мож­на зноў іс­ці ў лес. Да та­го ж, паш­таль­ён мае свой пра­цэнт ад про­да­жу та­ва­раў, прэ­мі­яль­ныя так­са­ма вы­плач­ва­юц­ца. Та­кім чы­нам тыя, хто не ля­ну­ец­ца, мо­гуць за­ра­біць не­бла­гія гро­шы. Сён­ня ў нас усе пе­ра­соў­ныя пунк­ты су­вя­зі ўкам­плек­та­ва­ны кад­ра­мі.

Да­рэ­чы, во­пыт ар­га­ні­за­цыі паш­то­вых пе­ра­со­вак мае яшчэ «са­вец­кую гіс­то­рыю», — рас­каз­вае на­чаль­нік ад­дзе­ла экс­плу­а­та­цыі і бяс­пе­кі паш­то­вай су­вя­зі Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Юрый Ла­піц­кі:

— Мы па­чы­на­лі гэ­тую ра­бо­ту ў ча­сы, ка­лі яшчэ не так вост­ра ста­я­ла пы­тан­не ап­ты­мі­за­цыі сет­кі і ска­ра­чэн­ня ста­цы­я­нар­ных ад­дзя­лен­няў су­вя­зі. Та­ды гэ­та ра­бі­ла­ся для та­го, каб на­блі­зіць па­слу­гі пош­ты да лю­дзей у ма­ла­на­се­ле­ных і ад­да­ле­ных вёс­ках. Сён­ня ўсе ра­зу­ме­юць, што ўтрым­лі­ваць та­кую вя­лі­кую коль­касць ста­цы­я­нар­ных ад­дзя­лен­няў по­шце не па сі­лах. Ле­тась на Го­мель­шчы­не мы ад­кры­лі ча­ты­ры пе­ра­соў­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі. Ужо сё­ле­та — у Ча­чэр­ску. Акра­мя та­го, ап­ты­мі­за­ва­лі ра­бо­ту пош­ты на На­раў­лян­шчы­не. Сё­ле­та пла­ну­ем пус­ціць не менш за сем ма­шын: у пер­шую чар­гу ў Хой­ніц­кім і Бра­гін­скім ра­ё­нах. Не вы­клю­ча­на, што атры­ма­ец­ца і ў ін­шых. Ста­цы­я­нар­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі мы за­кры­ва­ем толь­кі пас­ля та­го, як па­ра­ім­ся з на­сель­ніц­твам.

Сён­ня ва ўсіх ра­ё­нах Го­мель­скай воб­лас­ці — 41 ад­дзя­лен­не су­вя­зі на ко­лах. Усе ра­зам яны аб­слу­гоў­ва­юць больш за 300 на­се­ле­ных пунк­таў. Су­пра­цоў­ні­кі Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» абя­ца­юць, што ні ад­на вёс­ка не за­ста­не­ца без па­слуг паш­то­вай су­вя­зі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.