Вы тут

Азі­яц­кі век­тар


Ад­но­сі­ны Бе­ла­ру­сі і Кам­бо­джы ў апош­нія га­ды раз­ві­ва­юц­ца больш ін­тэн­сіў­на. Пра гэ­та за­явіў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ана­толь Ру­бі­наў учо­ра пад­час су­стрэ­чы з прэм'­ер-мі­ніст­рам Ка­ра­леў­ства Кам­бо­джа Хун Се­нам.

Звяр­та­ю­чы­ся да Хун Се­на, спі­кер вы­ка­заў упэў­не­насць у тым, што ця­пе­раш­ні яго ві­зіт ад­крые но­вую ста­рон­ку ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. «Бе­ла­русь пра­во­дзіць шмат­век­тар­ную знеш­нюю па­лі­ты­ку, і мы асаб­лі­ва за­ці­каў­ле­ны ў па­шы­рэн­ні су­пра­цоў­ніц­тва з дзяр­жа­ва­мі ў Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі. Кам­бо­джа з'яў­ля­ец­ца для нас ад­ным з важ­ных парт­нё­раў у гэ­тым рэ­гі­ё­не, — пад­крэс­ліў Ана­толь Ру­бі­наў. — У на­шых кра­ін ёсць уза­ем­ныя ін­та­рэ­сы і ня­ма ні­я­кіх су­пя­рэч­нас­цяў. Мы з за­да­валь­нен­нем ад­зна­ча­ем, што ў апош­нія га­ды ад­но­сі­ны па­між Бе­ла­рус­сю і Кам­бо­джай па­ча­лі раз­ві­вац­ца больш ін­тэн­сіў­на».

Ана­толь Ру­бі­наў ад­зна­чыў, што 23 кра­са­ві­ка ад­бы­лі­ся пе­ра­мо­вы Хун Се­на з Прэ­зі­дэн­там Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам і прэм'­ер-мі­ніст­рам Мі­ха­і­лам Мяс­ні­ко­ві­чам, па вы­ні­ках якіх бы­лі пад­пі­са­ны важ­ныя да­ку­мен­ты — шэсць да­га­во­раў і тры ме­ма­ран­ду­мы аб па­ра­зу­мен­ні.

У сваю чар­гу Хун Сен па­дзя­ка­ваў бе­ла­рус­ка­му бо­ку за цёп­лы пры­ём і ад­зна­чыў пад­трым­ку, якую кам­ба­джый­ская дэ­ле­га­цыя атры­ма­ла пад­час дыя­ло­гаў на роз­ных уз­роў­нях. Ён так­са­ма звяр­нуў ува­гу на га­тоў­насць Бе­ла­ру­сі раз­ві­ваць ад­но­сі­ны з Кам­бо­джай па роз­ных кі­рун­ках.

Дып­ла­ма­тыч­ныя ад­но­сі­ны па­між Бе­ла­рус­сю і Кам­бо­джай уста­ля­ва­ны ў 1995 го­дзе. Па вы­ні­ках 2013 го­да та­ва­ра­зва­рот па­між кра­і­на­мі склаў $6,3 млн і вы­рас амаль удвая да ўзроў­ню 2012‑га. У сту­дзе­ні-лю­тым 2014 го­да та­ва­ра­зва­рот пе­ра­вы­сіў $1,4 млн (на 31,3% больш, чым за два ме­ся­цы 2013 го­да). Асно­ву бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту ле­тась скла­лі трак­та­ры. Акра­мя та­го, па­стаў­ля­лі­ся тры­ка­таж­ныя тка­ні­ны, зап­част­кі да аў­та­трак­тар­най тэх­ні­кі, вы­ра­бы з ме­та­лаў, шы­ны, мэб­ля, пры­бо­ры і аб­ста­ля­ван­не.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».